Навіны на тэму: грамадства

Бярозаўскім школьнікам распавялі пра праблему хатняга гвалту

23.11.2012 Бярозаўскім школьнікам распавялі пра праблему хатняга гвалту

Кіраўнік жаночага грамадскага аб’яднання “Правінцыя” Алена Аўтушка ў межах праграмы супольнага праекта ААН і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь правяла тэматычныя заняткі для вучняў 11–х класаў сярэдняй школы № 1 горада Бярозы.

У Наваполацку збіраюць грошы для сям'і затрыманага Андрэя Гайдукова

23.11.2012 У Наваполацку збіраюць грошы для сям'і затрыманага Андрэя Гайдукова

Збор сродкаў для сям'і наваполацкага актывіста, які знаходзіцца зараз у СІЗА КДБ, ініцыявала суполка "Свабодны рэгіён". Банкаўскія рэквізіты для тых, хто захоча пералічыць грошы, размешчаны на сайце http://freeregion.info.

Брэст: інваліды па зроку дамагаюцца раўнапраўя

23.11.2012 Брэст: інваліды па зроку дамагаюцца раўнапраўя

Старшыня праўлення Брэсцкай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання “БелТІЗ” Ірына Юрэня лічыць, што рэабілітацыя людзей са слабым зрокам ёсць комплекснай праблемай усяго грамадства, таму варта прыцягнуць найбольш увагі да яе з боку дзяржаўных і грамадскіх структур, бо праблема тычыцца амаль трох тысч чалавек толькі на Берасцейшчыне.

Бялынічы: Школьнікаў пакаралі за адмову ад прымусовай працы

22.11.2012 Бялынічы: Школьнікаў пакаралі за адмову ад прымусовай працы

Навучэнцы сярэдняй школы № 1 імя Мікалая Пашкоўскага гарадскога пасёлка Бялынічы, якія адмовіліся ў кастрычніку гэтага года выязджаць на сельгаспрацы па ўборцы бульбы ў гаспадаркі раёна, павінны ў другой навучальнай чвэрці трыццаць пяць дзён аддзяжурыць у сваіх класах, ажыццяўляючы іх прыборку.

Жыхары Баранавіч падтрымалі хворых дзяцей

21.11.2012 Жыхары Баранавіч падтрымалі хворых дзяцей

Грамадскі актывіст Рыгор Грык 20 лістапада, у Сусветны дзень дзіцяці, перадаў у Баранавіцкую дзіцячую гарадскую бальніцу дзіцячыя кнігі і адзенне, сабраныя прадпрымальнікамі цэнтральнага рынку і неабыякавамі людзьмі для хворых дзяцей.

Брэст: уладальнікі газавых аўтамабіляў скардзяцца на мытнікаў

21.11.2012 Брэст: уладальнікі газавых аўтамабіляў скардзяцца на мытнікаў

Некалькі дзён запар аўтамабілі, якія працуюць на газавым паліве, пры перасячэнні беларкуска-польскай мяжы трапляюць у зону павышанай увагі супрацоўнікаў Брэсцкай мытні.

У Камянецкім раёне вяскоўцы дамагліся, каб сельсавет застаўся на былым месцы

20.11.2012 У Камянецкім раёне вяскоўцы дамагліся, каб сельсавет застаўся на былым месцы

З прапановай пераносу адміністрацыйнага цэнтра Раснянскага сельсавета з вёскі Абяроўшчына ў вёску Расна выступіла кіраўніцтва Камянецкага райвыканкаму.

У Гомелі будзе арганізавана нефармальная прававая школа для цыган

20.11.2012 У Гомелі будзе арганізавана нефармальная прававая школа для цыган

Такое рашэнне прынята па выніках праведзенага 19 лістапада круглага стала па праблемах цыган. Удзел у ім прынялі праваабаронцы, прадстаўнікі цыганскага народу, пастар царквы «Жывая вера», які займаецца дапамогай цыганскім дзецям.

Салігорцы патрабуюць будаўніцтва новай паліклінікі

20.11.2012 Салігорцы патрабуюць будаўніцтва новай паліклінікі

Кампанія ў абарону права на даступнае для ўсіх грамадзян медыцынскае абслугоўванне разгарнулася ў Салігорску.

Чыноўнікаў Аршаншчыны абвінавацілі ў маніпуляванні грамадскай думкай

20.11.2012 Чыноўнікаў Аршаншчыны абвінавацілі ў маніпуляванні грамадскай думкай

У Оршы напальваецца запал вакол меркаванага аб'яднання горада і раёна. Напярэдадні гарадскі і раённы выканкамы абвясцілі, што збіраюцца вывучыць думкі грамадзян па гэтым пытанні. І праз 28 дзён агучылі ашаламляльны вынік - нібыта выказалася аж 22.600 жыхароў Оршы і амаль 6 тысяч жыхароў Аршанскага раёна. Пераважная большасць - «за аб'яднанне».

Стараградскіх беспрацоўных прымушаюць уладкоўвацца на неіснуючыя працоўныя месцы

19.11.2012 Стараградскіх беспрацоўных прымушаюць уладкоўвацца на неіснуючыя працоўныя месцы

Больш за 20 беспрацоўных з вёскі Стараград Кармянскага раёна Гомельскай вобласці выкліканы ў мясцовы сельсавет для працаўладкавання. У позвах, якія яны атрымалі, пазначана, што ў выпадку адмовы з’явіцца добраахвотна прывад будуць афармляць супрацоўнікі міліцыі.

Слонім: мясцовыя вертыкальшчыкі не дапусцілі слонімцаў да міністра

19.11.2012 Слонім: мясцовыя вертыкальшчыкі не дапусцілі слонімцаў да міністра

14 лістапада ў Слоніме пабываў міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко. Ён планаваў сустрэчу са слонімцамі, каб адказаць на пытанні мясцовых жыхароў і вырашыць іх праблемы па медыцынскім абслугоўванні.

Бялыніцкі раён: дарогу пабудавалі, пра людзей забыліся

16.11.2012 Бялыніцкі раён: дарогу пабудавалі, пра людзей забыліся

Жыхары вёскі Рудня Бялыніцкага раёна спрабуюць дамагчыся ад мясцовых уладаў абсталявання пешаходнага пераходу праз аўтатрасу Мінск –Магілёў у накірунку аграгарадка Вялікая Машчаніца, каб мець магчымасць наведваць амбулаторыю і краму ў гэтым населеным пункце. Мясцовыя ўлады пакуль на звароты грамадзян рэагаваць не жадаюць.

Мэр Брэста папракае гараджанаў няяўкай на выбары – замест вырашэння іх праблемаў

16.11.2012 Мэр Брэста папракае гараджанаў няяўкай на выбары – замест вырашэння іх праблемаў

Калі прысутны на сустрэчы праваабаронца Уладзімір Малей нагадаў чыноўніку, што галасаванне на выбарах – гэта дабраахвотная справа грамадзяніна і што людзі чакаюць канструктыўнай размовы па праблеме, з якой прыйшлі да мэра, Палышанкоў закрычаў сакратарцы: “Выклічце супрацоўнікаў міліцыі, каб вывелі яго адсюль!”

Хто яны, затрыманыя за выбух каля Віцебскай управы КДБ?

16.11.2012 Хто яны, затрыманыя за выбух каля Віцебскай управы КДБ?

Следчы камітэт 15 лістапада паведаміў, што ўсіх затрыманых адпусцілі і падазраваных па гэтай справе няма. Але пытанні засталіся, лічыць віцебскі праваабаронца Павел Левінаў. Яго турбуе, як абыходзіліся з тымі, хто адбыў пад вартай ад некалькіх гадзін да некалькіх сутак, і чаму яны маўчыць, не жадаючы выйсці на кантакт з журналістамі і праваабаронцамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства