Навіны на тэму: грамадства

Брэст: “жывы шчыт” каля шматпавярхоўкі на Набярэжнай

28.11.2012 Брэст: “жывы шчыт” каля шматпавярхоўкі на Набярэжнай

Раніцай 28 лістапада жыхары дома №32 па вуліцы Набярэжнай, у межкалоннай прасторы якога запланавана з’яўленне прыватнай аптэкі, спрабавалі ўласнымі сіламі перашкодзіць працы будаўнікоў.

У Магілёве не хапае міліцыянтаў

28.11.2012 У Магілёве не хапае міліцыянтаў

Да прыкладу, у Дэпартаменце аховы Кастрычніцкага раёна горада не хапае амаль 30 чалавек радавога і сяржанцкага складу. Не хапае ў горадзе таксама і ўчастковых. З-за нізкіх заробкаў супрацоўнікі міліцыі звальняюцца і едуць на працу ў Расію.

28.11.2012 Мінскім студэнтам льготны праезд вяртаць не збіраюцца

Мінгарвыканкам не плануе вяртацца да тэмы льготнага праезду ў грамадскім транспарце для студэнтаў. Аб гэтым заявіў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька 28 лістапада падчас прамой лініі ў сталічнай адміністрацыі.

У Слуцку змагаюцца з небяспечнымі пешаходнымі пераходамі

28.11.2012 У Слуцку змагаюцца з небяспечнымі пешаходнымі пераходамі

Зварот на імя начальніка аддзялення ДАІ Слуцкага РАУС Віталя Прылішча і старшыні пастаяннай камісіі па эканоміцы і бюджэту раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Жылко падпісалі 90 случчакоў. Гараджане ўнеслі канкрэтныя прапановы і просяць правесці маніторынг асвятлення нерэгулюемых пешаходных пераходаў.

Вяскоўцы выступаюць супраць складзіравання хімікатаў у Мізгірах

28.11.2012 Вяскоўцы выступаюць супраць складзіравання хімікатаў у Мізгірах

Жыхары аддаленых вёсак Слонімскага раёна Сасноўка, Мізгіры, Балты, Грынкоўшчына, Яруцічы выступаюць супраць складзіравання 4 тысяч бочак хімікатаў на складзе ў вёсцы Мізгіры. Вяскоўцы звяртаюцца ў розныя інстанцыі і просяць дапамогі. Людзей хвалюе, што хімікаты наносяць шкоду іх здароўю, а таксама экалогіі.

Жыхары Брэсту дамагліся ад ўладаў экспертызы ў справе незаконнай будоўлі аптэкі

27.11.2012 Жыхары Брэсту дамагліся ад ўладаў экспертызы ў справе незаконнай будоўлі аптэкі

Ужо некалькі месяцаў жыхары дома №32 па вуліцы Набярэжнай спрабуюць давесці, што пры будаўніцтве прыватнай аптэкі ў міжкалоннай прасторы іх 12-павярховага будынку парушаны нормы закону.

У Горках адноўлена памятная пліта ў гонар Янкі Купалы

27.11.2012 У Горках адноўлена памятная пліта ў гонар Янкі Купалы

Рэдактар незалежнай газеты “Узгорак” Галіна Будная лічыць, што аднаўленне помніка Купалу ў Горках адбылося толькі дзякуючы шырокаму рэзанансу ў асяродку дэмакратычнай грамадскасці, які атрымала паведамленне пра знос памятнай пліты пісьменніку, і пазіцыі незалежных СМІ, якія распавялі пра гэтую падзею.

У Бялыніцкім раёне малых дзяцей абавязалі здаваць макулатуру і металалом

27.11.2012 У Бялыніцкім раёне малых дзяцей абавязалі здаваць макулатуру і металалом

У Бялынічах кожны вучань СШ №1 абавязаны прынесці ў школу пяць кілаграмаў макулатуры і кілаграм металалому, а кожны выхаванец дзіцячага садка ў Вялікай Машчаніцы - 25 кілаграм макулатуры. Cвой загад чыноўнікі ад адукацыі патлумачылі неабходнасцю дапамогі ў забеспячэнні рэсурсамі папяровай фабрыкі ў Шклове.

 Гомельскія маці аб’ядноўваюцца дзеля абароны Надзеі Дударэнкі

27.11.2012 Гомельскія маці аб’ядноўваюцца дзеля абароны Надзеі Дударэнкі

Гомельскія маці абураныя сітуацыяй з сям’ёй Надзеі Дударэнкі, у якой чыноўнікі адабралі пяцёх прыёмных непаўналетніх дзяцей. На гарадскім форуме “Мамы Гомеля” яны пакінулі 174 тэматычныя паведамленні. Жанчыны самаарганізаваліся і сабралі 36 подпісаў пад зваротам да Аляксандра Лукашэнкі, дзе просяць вярнуць дзяцей маці.

Будаўніцтва «Бульбаш-хола» ў Курапатах прыпынілі, але канчатковага рашэння няма

27.11.2012 Будаўніцтва «Бульбаш-хола» ў Курапатах прыпынілі, але канчатковага рашэння няма

Пра знос пабудаванай часткі гаворкі не вядзецца.

Ускладанне кветак да помніка Караткевічу – пад пагрозай затрыманняў

27.11.2012 Ускладанне кветак да помніка Караткевічу – пад пагрозай затрыманняў

Прадстаўнікі партый і грамадскіх арганізацый Віцебска вырашылі адзначыць ўгодкі Уладзіміра Караткевіча – сабраліся 26 лістапада каля помніка славутаму пісьменніку. Чытанне вершаў і выступы аматараў творчасці пісьменніка міліцыя расцаніла як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Прысутным давялося разыходзіцца перад пагрозай быць затрыманымі.

Праваабаронцы заклікаюць падпісаць онлайн петыцыю ў падтрымку будаўніцтва новай паліклінікі ў Салігорску

27.11.2012 Праваабаронцы заклікаюць падпісаць онлайн петыцыю ў падтрымку будаўніцтва новай паліклінікі ў Салігорску

Да кампаніі ў абарону права на даступнае медыцынскае абслугоўванне далучыліся салігорскія праваабаронцы. Пра абраны сродак у выглядзе онлайн петыцыі для барацьбы за правы салігорцаў распавядае мясцовы сябра БХК Аляксей Валабуеў.

У Беларусі няма дзяржаўнай праграмы па дапамозе ўцекачам

27.11.2012 У Беларусі няма дзяржаўнай праграмы па дапамозе ўцекачам

Такую заяву зрабілі прадстаўнікі ўпраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў падчас семінара “Інтэграцыя ўцекачоў у Беларусі, Малдове і Украіне”, які адбыўся ў Брэсце.

Івацэвіцкая раёнка перастаралася з усхваленнем

26.11.2012 Івацэвіцкая раёнка перастаралася з усхваленнем

На першай паласе газеты “Івацэвіцкі веснік” выйшаў хвалебны артыкул пад назвай “Новы цэх ААТ “Івацэвічдрэў”, апублікаваны напярэдадні прыезду ў Івацэвічы Аляксандра Лукашэнкі. Гендырэктара менавіта гэтага прадпрыемства Лукашэнка пасля зняў з пасады за безгаспадарлівасць.

Здабытчыкі медзі зноў зняважылі помнік ахвярам фашызму пад Баранавічамі

26.11.2012 Здабытчыкі медзі зноў зняважылі помнік ахвярам фашызму пад Баранавічамі

Мясцовыя вандалы ў чарговы раз зняважылі мемарыяльны помнік ахвярам фашызму ў Гаю - невялікім лесе, які расце адразу за Баранавічамі. Ніжняя частка манумента – скульптура з узнятымі да неба рукамі людзей – па-варварску апаганена дзеля здабычы некалькі кілаграмаў медзі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства