Навіны на тэму: грамадства
05.12.2012 Чэрыкаўскі раён: ежу для дзяцей гатуюць у антысанітарыі і з няякасных прадуктаў
Падчас праверак ва ўстановах адукацыі раёна выяўлены парушэнні, якія супрацоўнікі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі напрамую звязваюць з нізкай адказнасцю і недастатковым кантролем за арганізацыяй харчавання дзяцей з боку адміністрацый устаноў і аддзела адукацыі, а таксама з боку аддзела харчавання Чэрыкаўскага РАЙСТа.
05.12.2012 Брэст: пакрыўджаныя жыхары шматпавярхоўкі накіравалі зварот чыноўнікам краіны
Гэты зварот накіраваны ва ўсе дзяржаўныя ўстановы, якія былі ўпаўнаважаныя спыніць незаконнае будаўніцтва аптэкі, у тым ліку - да прэзідэнта, у Генеральную пракуратуру, Камітэт дзяржаўнага кантролю, Следчы камітэт.
05.12.2012 У МУС будзе створана галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы
У межах рэфармавання сістэмы МУС прынята рашэнне аб стварэнні галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы. Пра гэта паведаміў міністр Ігар Шуневіч на канферэнцыі па праблемах ідэалагічнай сістэмы. Яна прайшла ў Акадэміі МУС 30 лістапада.
04.12.2012 Палітыкі падпісалі мемарандум па рэалізацыі Нацыянальнай гендэрнай платформы
Дакумент будзе накіраваны ва ўрад. У ім змяшчаюцца рэкамендацыі, што трэба зрабіць уладам і грамадзянскай супольнасці для набліжэння гендэрнай роўнасці ў нашай краіне.
04.12.2012 Кастусь Жукоўскі просіць гомельскую пракуратуру праверыць законнасць зносу драўлянай забудовы
Дамы па вуліцы Валатоўскай абласнога цэнтра – узор унікальнага драўлянага дойлідства, характэрнага для паўднёва-ўсходняга рэгіёну. Грамадскасць неаднаразова звяртала ўвагу ўладаў на неабходнасць захаваць гэтыя дамы, надаць ім статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Нягледзячы на ўсе захады, у канцы лістапада дамы пачалі руйнаваць.
04.12.2012 На Гомельшчыне працягваецца практыка выкарыстання бясплатнай працы
Рагачоўскі райвыканкам выдаў распараджэнне правесці 6 снежня ў райцэнтры суботнік. У гэты дзень райвыканкам "раіць" прадпрыемствам усіх форм уласнасці, індывідуальным прадпрымальнікам правесці "дзень дабрачыннай працы". Сродкі будуць пералічаны на будаўніцтва храма. У Рагачове гэта ўжо не першы «праваслаўны суботнік».
04.12.2012 У чыноўнікаў запыталі статыстыку па зваротах грамадзян на роднай мове
Як паведаміў каардынатар ініцыятывы «Справаводства па-беларуску!» Ігар Случак, гэта спроба даведацца, як паўплывалі змены ў заканадаўстве на моўную палітыку зваротаў грамадзян.
03.12.2012 3 снежня – Міжнародны дзень інвалідаў
Па дадзеных Міністэрства працы Беларусі за лістапад 2012 года ў краіне пражывае 519 тысяч інвалідаў, у тым ліку 25 тысяч дзяцей-інвалідаў.
03.12.2012 Бабруйск: Новыя вуліцы могуць назваць у гонар Мікуліча і Грахоўскага (дакумент)
Бабруйская актывістка Вольга Піманава атрымала адказ з аддзела архітэктуры і горадабудоўлі. Збіраць подпісы за тое, каб вуліцы Бабруйска былі названыя імёнамі Мікуліча і Грахоўскага, было вырашана напрыканцы кастрычніка. Гэтую прапанову агучыў ў сваім лісце да Вольгі Піманавай праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі.
02.12.2012 Тры рэгіёны Брэстчыны далучыліся да праекта па супрацьдзеянню хатняму гвалту
Паводле статыстыкі, кожнае дзесятае тэлефанаванне на нумар 102 паступае ад ахвяр хатняга гвалту. Акрамя Брэста да праекта, які ажыццяўляецца па ініцыятыве Фонда ААН па народанасельніцтву і накріаваны на прадухіленне хатняга гвалту і забеспячэння гендэрнай роўнасці, далучыліся Кобрынскі і Камянецкі раёны.
30.11.2012 Магілёўскія чыноўнікі і дэпутаты ігнаруюць стыхійныя сходы гараджан
За тры дні прайшлі тры стыхійныя сходы жыхароў мікрараёна “Юбілейны”, аднак з людзьмі не сустрэўся ні адзін чыноўнік і ні адзін дэпутат. Людзі выступаюць супраць будаўніцтва дамоў на тэрыторыі бярозавага гаю, які быў высаджаны імі 40 год назад.
30.11.2012 Салігорцы бароняць права на медыцынскае абслугоўванне
Восем вядомых салігорцаў звярнуліся з заявай да старшыні Салігорскага райвыканкаму ў сувязі з абвастрэннем праблемы медыцынскага абслугощвання ў мясцовай паліклініцы. Заяўнікі пакідаюць за сабой права правядзення масавых мерапрыемстваў пратэсту ці нават мясцовага рэферэндума.
30.11.2012 Вяртанне да “Вытокаў”
Краязнаўцы, гісторыкі, архівісты, грамадскія дзеячы абмярковалі злабадзённыя пытанні, звязаныя з захаваннем дакументальнай спадчыны найноўшай гісторыі нашай краіны.
30.11.2012 Прызыўніка са Светлагорска звольнілі з працы, бо адмаўляўся ісці ў ваенкамат
12 лістапала раптоўна быў звольнены 19-гадовы супрацоўнік Светлагорскага ўпраўлення буравых працаў Павал Пакідзька. Адміністрацыя назвала прычынай прагул, аднак сам хлопец і ягоныя бацькі лічаць, што такім чынам яго вырашылі пакараць за тое, што адмовіўся ісці ў ваенкамат у дзень, калі знаходзіўся на бальнічным.
28.11.2012 Шматпавярховікі замест бярэзьніка. Пратэст у Магілёве
Жыхары магілёўскага мікрараёну «Юбілейны» выступаюць супраць высечкі бярэзьніка і ўзьвядзеньня на яго месцы шматпавярховых дамоў. 28 лістапада каля сотні чалавек сабраліся на стыхійны сход і заяўлялі, што будуць бараніць гаёк да апошняй магчымасьці і гатовыя блякаваць працу будаўнічай арганізацыі.










