Навіны на тэму: грамадства
13.12.2012 У Беларусі запушчаны сайт, які дапамагае ў сітуацыі хатняга гвалту
Рэсурс ostanovinasilie.org з'яўляецца інфармацыйнай платформай як для пацярпелых, так і для агрэсараў.
13.12.2012 У Мінску інваліду забаранілі ўвайсці ў начны клуб
"Вы - інвалід, для вас месцаў няма?" Менавіта з такой фармулёўкай 25-гадовага Дзяніса Лесніка адмовіліся пускаць у адзін з начных клубаў Мінска.
12.12.2012 Брэст: абласны суд падтрымаў гарвыканкам у справе высялення маладой сям’і
Уладзімір Гадун і яго сям’я не пагадзіліся добраахвотна пакінуць сваю кватэру ў доме №18 па вуліцы Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, бо лічаць, што гарадскія ўлады турбуюцца не з-за аварыйнасці будынку, а выключна пра ўчастак зямлі, што знаходзіцца паблізу цэнтра Брэста.
12.12.2012 МУС і СК абяцаюць незалежнае расследаванне справы аб перавышэнні ўлады супрацоўнікамі Ленінскага РУУС Мінска
Асноўная задача следства па справе аб перавышэнні ўлады супрацоўнікамі Ленінскага РУУС Мінска - "правядзенне незалежнага расследавання і ўсталяванне ісціны", гаворыцца на сайце МУС.
12.12.2012 За «плюшавы дэсант» яшчэ і пасадзяць стрэлачніка
Следчы камітэт Беларусі завяршыў расследаванне крымінальнай справы па абвінавачванні вайскоўца органаў памежнай службы ў парушэнні правілаў нясення памежнай службы.
11.12.2012 Бялыніцкі раён: прымусовая падпіска набірае абароты
Калі раней асноўны цяжар па забеспячэнні вялікіх накладаў ідэалагічна правільных выданняў клаўся на супрацоўнікаў бюджэтных устаноў, то зараз заданне па забеспячэнні падпіскі на дзяржаўныя газеты даведзена практычна да ўсіх арганізацый і прадпрыемстваў раёна.
10.12.2012 У Магілёве “народныя абраннікі” прадстаўлены народу
На сайце адміністрацыі Кастрычніцкага раёна абласнога цэнтра з’явілася рубрыка “Дэпутацкі корпус”. Падобных рубрык на сайтах адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва, гарвыканкама і аблвыканкама пакуль няма.
10.12.2012 Слонім: гараджане адстаялі вуліцу ў гонар Ефрасінні Полацкай
Новая вуліца ў адным з мікрараёнаў Слоніма атрымала імя Ефрасінні Полацкай, апякункі і нябеснай заступніцы зямлі беларускай. Дзеля гэтага гараджанам давялося пазмагацца з вертыкальшчыкамі.
09.12.2012 ЛГБТ-супольнасць ізноў спрабуе зарэгістраваць арганізацыю
8 сьнежня ў Менску прайшоў устаноўчы зьезд ЛГБТ-арганізацыі «Лямбда».
07.12.2012 Чыноўнікі спрабуюць пераканаць, што Паўлавічы спалілі законна (фота спаленай вёскі)
У лексіцы мясцовых уладаў з'явіліся новыя замежныя словы: "сквотэры", "рэкультывацыя" і "брыфінг". На брыфінгу, скліканым для прадстаўнікоў дзяржаўных СМІ, і было заяўлена, што насельнікі Паўлавічаў – "сквотэры", бо захапілі тое, што ім не належыць. А руйнаванне і падпал дзевяці хат, вырубка дрэваў і закопванне ў зямлю абгарэлай цэглы і дошак – гэта "рэкультывацыя".
07.12.2012 Мерапрыемствы ў Дзень правоў чалавека
У панядзелак, 10 сьнежня, праваабаронцы арганізуюць круглы стол "Правы чалавека ў Беларусі. Вынікі 2012 года", адбудзецца адкрыцьцё мастацкай выставы да чарговай гадавіны прыняцьця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, будуць падведзеныя вынікі конкурсу hand-made вырабаў на праваабарончую тэматыку.
07.12.2012 Дзяцей Надзеі Дударэнкі расфарміроўваюць па іншых сем’ях
Паводле словаў Надзеі Дударэнкі, чыноўнікі па тэлефоне сказалі, каб яна загадала дзецям ісці ў іншыя прыёмныя сем’і. Але жанчына спадзяецца, што хто-небудзь з супрацоўнікаў сістэмы адукацыі адгукнецца на дзіцячы боль і яе выхаванцы вернуцца ў сям’ю.
07.12.2012 Бацькі загінулі. Дачку і сына высяляюць з кватэры
Жыхарка Менску Вера Мялешка, у якой на руках двухгадовая дачка і пад апекай непаўналетні брат, атрымала з суду рашэньне аб высяленьні яе з кватэры.
07.12.2012 Жыхары спаленай вёскі Паўлавічы мяркуюць звярнуцца ў суд (фота)
Толькі такую перспектыву людзі бачаць пасля гутарак з прадстаўнікамі Першамайскай раённай адміністрацыі. Тыя так і сказалі жыхарам Паўлавічаў : кампенсацый за знішчаныя сады і гаспадарчыя пабудовы мы вам не абяцаем, звяртайцеся ў суд, гэта ваша права".
05.12.2012 У Гомелі збіраюць подпісы за захаванне драўлянай спадчыны
У Гомелі актывісты моладзевай краязнаўчай грамадскай арганізацыі «Талака», гарадской арганізацыі ТБМ, а таксама іншыя ініцыятывы і неабыякавыя грамадзяне збіраюць подпісы пад зваротам да ўладаў за захаванне ўнікальнай драўлянай забудовы, якая зараз руйнуецца ў цэнтры горада.










