Навіны на тэму: грамадства
24.12.2012 З Калядамі і Новым годам, шаноўныя сябры!
Праваабарончы цэнтр “Вясна” зычыць вам, каб 2013-ы стаў часам апраўданых надзеяў і чаканняў, каб усе перашкоды развеяў вецер пераменаў, а ўсялякі крок наперад быў плённым і радасным! Шчыра дзякуем усім за разуменне і падтрымку ў вельмі няпростыя для нас дні 2012-га. Будзем разам у новым годзе!
21.12.2012 Брэст: беларускамоўны клас атрымаў падарункі ад дырэктара беларускай службы радыё “Свабода”
Навучэнцы беларускамоўнага 2 “Б” класа пачатковай школы № 34 горада Брэста атрымалі перад Калядамі і Новым годам ад дырэктара беларускай службы Радыё “Свабода” Алеся Лукашука падарункі -- беларускамоўныя дзённікі на будучы навучальны год, фламасцеры і іншыя вучнёўскія прыналежнасці.
21.12.2012 Ідэолагі Магілёўшчыны пераконваюць, што карупцыя зніжаецца
20-га снежня ў Магілёўскай вобласці адбыўся чарговы “адзіны дзень інфармавання насельніцтва”. На гэты раз сярод тэмаў, якія асвятлялі ідэолагі шэраговым грамадзянам Магілёўскай вобласці, асноўнае месца займала “Аб стане і прымаемых мерах па процідзеянню карупцыі”.
21.12.2012 АГП: Дапаможам дзецям Крысціны Шацікавай, збор падарункаў
Аб’яднаная грамадзянская партыя просіць усіх неабыякавых людзей дапамагчы дзецям актывісткі АГП Крысціны Шацікавай, якая памерла 21 верасня 2012 г.
19.12.2012 У Мастоўскім раёне ДАІ “палюе” на раварыстаў
У Мастоўскім раёне супрацоўнікі дарожнай аўтаінспекцыі пачалі сапраўднае паляванне на раварыстаў. У мястэчку Луна за з’яўленне на дарозе на ровары былі аштрафаваныя два мясцовыя жыхары – адзін на 100 тысяч рублёў, іншы – на 300 тысяч. Пры тым міліцыянты не тлумачылі, што канкрэтна парушылі вяскоўцы.
19.12.2012 Медыкаў прымусова падпісваюць на “Слонімскі веснік”
Галоўны ўрач Слонімскай цэнтральнай раённай бальніцы Юрый Пяцельскі загадаў усім загадчыкам аддзяленняў бальніцы выпісаць раённую газету “Слонімскі веснік” на 2013 год – па пяць асобнікаў на аддзяленне. Каб выканаць загад, загадчыкі аддзяленняў, дактары і малодшы медперсанал пайшлі ў складчыну .
19.12.2012 У Горках сям’я з маленькімі дзецьмі жыве ў экстрэмальных умовах
У горадзе Горкі две сям’м жывуць у доме без ацяплення і гарачай вады, пры тым, што тэмпература паветра на вуліцы апускаецца ніжэй за -20 С. Дом № 6 па вуліцы Ціміразева быў расселены перад “Дажынкамі”, аднак дзве сям’і адмовіліся пакідаць займаемыя кватэры, бо ім не прадставілі раўназначнае жыллё.
19.12.2012 Салігорск: праз лукашэнкаўскі загад разбураюць сістэму аздараўлення ў дзіцячым цэнтры
Сёлетні прыезд Аляксандра Лукашэнкі ў сталіцу шахцёроў перакуліў звыклае жыццё работнікаў салігорскага Дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтру "Зялёны бор”. І пакуль зусім не ў лепшы бок.
18.12.2012 Жыхары Першамайскага раёна Мінска пратэстуюць супраць ушчыльнення забудовы на Сядых і Каліноўскага
Пра гэта паведаміў старшыня аргкамітэта па стварэнні грамадскай арганізацыі «Еўрапейская перспектыва» Віктар Янчурэвіч.
17.12.2012 Экалагічная сітуацыя з вадаёмам у вёсцы Вычулкі чыноўнікаў не хвалюе
Жыхары вёскі Вычулкі, якая ўваходзіць у межы горада Брэста, атрымалі адказ на свой зварот да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Яны скардзіліся на забруджанне мясцовага вялікага вадаёма, раней багатага флорай і фаўнай. Адказ прыйшоў з Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта за подпісам намесніка старшыні аблвыканкама Якава Бухавецкага.
17.12.2012 "Пляма" для будаўніцтва новай паліклінікі ў Салігорску
"Хіба ўпершыню ўлады далі грунтоўны адказ на цэлых тры старонкі замест звычайнай адпіскі ў пару сказаў. Прыводзіцца цікавая статыстыка па прыцягненні новых кадраў. Пры гэтым паведамляецца, што забяспечаннасць лекарамі складае ўсяго траціну. Заяўкі па маладых спецыялістах задаволеныя таксама толькі на траціну".
17.12.2012 У бялыніцкай раёнцы прагаварыліся пра прымусовую падпіску і заробак паштальёнаў у 300 тысяч
Напачатку матэрыяла журналіст настойліва патрабаваў адказу ад начальніка Цяхцінскага аддзялення паштовай сувязі Валянціны Самойленка, чаму не выконваецца план падпіскі на раённую газету “Зара над Друццю”, які вызначаны ў гэтым аграгарадку ў памеры 100 экзэмпляраў.
17.12.2012 Ідэолагі разам з прадстаўнікамі СМІ пройдуць стажыроўку “на мэтавых пляцоўках”
На сайце магілёўскага аблвыканкама з’явілася інфармацыя, што на працягу двух дзён, 18 і 19 снежня, у вобласці пройдзе семінар “Рэалізацыя патэнцыяла чалавека – умовы развіцця беларускага грамадства: вопыт і задачы ідэалагічнай працы, асаблівасці дзейнасці СМІ”. Звычайна падобныя “ідэалагічныя паходы” звязаны з ростам незадаволенасці ў грамадстве.
14.12.2012 Правы чалавека «на пальцах»: 20 снежня - чарговы семінар
Хочаце ведаць, як абараніць сябе ад несправядлівасці і чаму праваабаронцы - гэта не апазіцыя, а таксама змястоўна паразважаць на гэтыя і іншыя тэмы? Прыходзьце, растлумачым на пальцах!
14.12.2012 Вяскоўцы з Кобрынскага раёна скардяцца на высяленне з “прэзідэнцкіх” дамоў
Як распавядаюць жыхары вёскі Залессе, праблемы пачаліся з таго часу, як тры гады таму мясцовую стратную аграгаспадарку “Быстрыца” набыў бізнесовец з Італіі і праз сваю кампанію “Бісола Габрыэле Фарм” утварыў прыватную ферму.










