Навіны на тэму: грамадства
11.01.2013 Гомельскія ідэолагі: Пад выглядам «беларускасцi», хрысціянства і бардаўскай культуры падлеткаў заманьваюць у экстрэмісцкія арганізацыі
У Гомелі прайшоў абласны семінар-нарада, на якім абмеркавалі негатыўныя з'явы, пагражаючыя падлеткам. Ідэолагі, прадстаўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх ды іншыя «зацікаўленыя асобы» шукалі адказы на пытанне: дзе «корань зла» ў падлеткавай злачыннасці. І знайшлі!
11.01.2013 У Салігорску працягваецца высечка гарадскога лесапарку
Абаронцы салігорскага лесу атрымалі чарговую паразу ў барацьбе за здаровы навакольны асяродак. З дазволу мясцовых уладаў мінскія забудоўшчыкі высеклі апошні кавалак салігорскага лесапарку у зялёным трохкутніку паміж вуліцамі Заслонава і Казлова.
11.01.2013 Начальніка інтэрнатаў “Магілёўаблсельбуда” патрабуюць прыцягнуць да адказнасці за незаконнае выкарыстанне працы рабочых
Павел Шышоў у працоўны час незаконна выкарыстоўваў працу рабочых для рамонту ўласнай кватэры, што знаходзіцца ў доме №24 па праспекце Шмідта ў Магілёве. Спроба ўзбудзіць крымінальную справу праз міліцыю не дала вынікаў. Пасля гэтага скарга былога рабочага прадпрыемства накіравана ў Генпракуратуру.
11.01.2013 Беларусы пабачаць першыя ў гісторыі Чэхіі ўсеагульныя выбары прэзідэнта
Сёння, 11 студзеня, група з 40 беларускіх назіральнікаў распачне назіранне за прэзідэнцкімі выбарамі ў Чэхіі. Місія па назіранні будзе праходзіць у межах праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка», што падтрымліваецца недзяржаўнай арганізацыяй Belarus Watch.
10.01.2013 У рэйтынгу эканамічна свабодных краін Беларусь на 154-м месцы
«Дыктатарскае кіраванне, неэфектыўная судовая сістэма, бюракратычная сістэма, якая забірае шмат часу, пакідаюць магчымым прадпрымальнікам мала надзеі на поспех», — падкрэсліваецца ў дакладзе.
10.01.2013 Мілінкевіч: 150-годдзе паўстання Каліноўскага нельга прапусціць
2013 год абвешчаны дэмакратычнай супольнасцю Беларусі годам Кастуся Каліноўскага. Пра постаць героя, яго значэнне для беларускай гісторыі і наступных пакаленняў разважае паводле просьбы БелаПАН лідар грамадскага руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч.
09.01.2013 Сярод намінантаў на званне "Чалавек году Віцебска-2012" – Любоў Кавалёва, Сяргей Каваленка і Ігар Пасноў
Хто стане пераможцам, маюць вызначыць чытачы сайту "Народныя Навіны Віцебска", рэдакцыя якога ў першыя дні новага году традыцыйна выбірае намінантаў сярод людзей, якія фігуравалі ў навінах інтэрнэт-выдання, і найбольш спрыялі гораду і яго вядомасці.
08.01.2013 Пачалося вылучэнне кандыдатаў на прэмію імя Святланы Навумавай
8 студзеня Арганізацыйны камітэт абвясціў аб пачатку вылучэння кандыдатаў на штогадовую прэмію імя Святланы Навумавай, заснаваную грамадзянскай кампаніяй «Гавары праўду» ў 2011 годзе.
08.01.2013 Пры зносе драўлянай забудовы ў Гомелі парушалася прыродаахоўнае заканадаўства
Пры руйнаванні драўлянай забудовы ў цэнтры Гомеля парушалася прыродаахоўнае заканадаўства. Гэта вынікае з адказу, які атрымаў на сваю заяву жыхар Гомеля Кастусь Жукоўскі. Нагадаем, у цэнтры Гомеля, нягледзячы на пратэст грамадскасці, руйнуецца ўнікальная драўляная забудова.
05.01.2013 У Слоніме сякуць малады лес пад катэджы абласных і раённых чыноўнікаў
Першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю па Гродзенскай вобласці А.Садаўнічы: “…У дадзены момант вытворчасць работ на разглядаемай тэрыторыі і афармленне матэрыялаў па выдзяленню зямельных участкаў райвыканкамам спынены…”. Гэта было год таму. А сёлета ў першых чыслах студзеня лес пачалі сячы, пілаваць.
05.01.2013 На Шклоўшчыне прымусовую працу збіраюцца зрабіць нормай
Прафілактычная акцыя пад назвай “працатэрапія” была праведзена ў Шклове ў адзін са снежаньскіх дзён. Падчас акцыі 27 чалавек непрацуючых людзей, якія знаходзяцца на прафілактычных уліках у РАУС, прымусілі прыбіраць снег на прыдамавых тэрыторыях горада Шклова.
03.01.2013 Працягваецца судовы пераслед “Добрай волі”
Грамадскае аб’яднанне “Добрая воля” збіраецца склікаць новы сход, каб бараніць свае правы.
28.12.2012 Кобрынская падаткавая інспекцыя “павіншавала” са святамі прадпрымальнікаў горада
Падаткавікі Кобрына перад святамі сабралі дробных прадпрымальнікаў, каб абвесціць ім пра павышэнне падаткавых плацяжоў з лютага месяца. Прагэта паведаміў прадпрымальнік Алесь Мех. Па ягоных словах, павышэнне будзе даволі істотным.
28.12.2012 Магілёўскія ўлады хочуць адабраць у пратэстантаў частку зямлі
Адпаведны ліст з магілёўскага гарвыканкаму атрымаў пастар і біскуп незарэгістраванай пратэстанцкай царквы “Хрысціяне веры евангельскай” Віталь Радчанка. У лісце гаворыцца, што плот каля дому, які месіцца па вуліцы Мяшчанскія палосы, 21, дзе жыве сям’я Радчанкі, а таксама адбываюцца набажэнствы, неабходна знесці да 1 лютага 2013 года.
28.12.2012 Пад Новы год знішчылі два гектары салігорскага лесапарку (фота)
Напярэдадні Новага году ў леспаракавай зоне Салігорску з дазволу мясцовых уладаў было знішчана каля двух гектараў каштоўнага лесу першай катэгорыі. Як адзначаюць актывісты кампаніі “Абаронім лес”, гэтыя дрэвы знаходзіліся ў пяцісотметровай прыродаахоўнай зоне салігорскага вадасховішча, і дазвол на іх высечку мусіць давацца на вышэйшым узроўні.










