Навіны на тэму: грамадства

Віцебскі актывіст Пётар Іваноў дамогся перамогі над РУП «Белпошта»

18.01.2013 Віцебскі актывіст Пётар Іваноў дамогся перамогі над РУП «Белпошта»

Гісторыя, у якой цяпер пастаўленая кропка, распачалася падчас парлямэнцкіх выбараў 2012 году. На тых выбарах Пётар Іваноў быў удзельнікам кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Грамадскасць змагаецца за слонімскі лес

18.01.2013 Грамадскасць змагаецца за слонімскі лес

Сланімчане разам з прадстаўнікамі Слонімскага аб'яднання дэмакратычных сіл працягваюць адстойваць малады лес, хоць ужо пачалася яго высечка. Кіраўнік Слонімскага аб'яднання дэмакратычных сіл Іван Шэга звярнуўся з лістом у Камітэт Дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

Салігорск: работнікі "Зялёнага бору" шукаюць праўды ў кабінетах чыноўнікаў

18.01.2013 Салігорск: работнікі "Зялёнага бору" шукаюць праўды ў кабінетах чыноўнікаў

Больш за паўсотні работнікаў салігорскага Дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтру “Зялёны бор” звярнуліся па абарону сваіх правоў у Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Копіі свайго звароту пакрыўджаныя чыноўнікамі працаўнікі накіравалі таксама ў Камітэт дзяржаўнага кантролю ды на “гарачую лінію” тэлеканала АНТ.

Бялыніцкія чыноўнікі ад ідэалогіі перашкаджаюць людзям працаваць

17.01.2013 Бялыніцкія чыноўнікі ад ідэалогіі перашкаджаюць людзям працаваць

Паказальна, што, згодна зацверджанаму графіку, абсалютную большасць сустрэч у працоўных калектывах Бялыніцкага раёна чыноўнікі ад ідэалогіі будуць праводзіць у працоўны час, адрываючы людзей ад непасрэднага выканання сваіх працоўных абавязкаў.

У Магілёве насуперак пратэсту гараджан будаўнікі пачалі вырубку бярозавага гаю

17.01.2013 У Магілёве насуперак пратэсту гараджан будаўнікі пачалі вырубку бярозавага гаю

16 студзеня будаўнікі спілавалі першыя дрэвы, якія замінаюць будаўніцтву элітнага 10-павярховага дома ў мікрараёне “Юбілейны”. Першы дом, як і тры наступныя, мусяць паўстаць на месцы бярозавага гайка, які, па падліках мясцовых жыхароў, налічвае не меней за 560 дрэваў.

17.01.2013 Суддзю Вольгу Комар, што запомнілася палітычнымі працэсамі, адхілілі ад пасады

Такі ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка 14 студзеня.

Бабруйск: Жыхары двух дамоў замярзаюць ва ўласных кватэрах з-за халатнасці чыноўнікаў

16.01.2013 Бабруйск: Жыхары двух дамоў замярзаюць ва ўласных кватэрах з-за халатнасці чыноўнікаў

У жыхароў дома № 88 і інтэрната № 17 па вуліцы Леніна ў Бабруйску праблемы з ацяпленем пачаліся яшчэ ў сярэдзіне снежня, калі пачаліся моцныя маразы. Жыхарам двух будынкаў, падлучаных да міні-ЦЭЦ ад фабрыкі ФанДАК, даводзіцца хадзіць дома ў цёплых рэчах і спаць у іх жа.

У Менску, Брэсце, Магілёве, Віцебску і Баранавічах міліцыя выклікае заснавальнікаў рэспубліканскай моладзевай ЛГБТ-арганізацыі

16.01.2013 У Менску, Брэсце, Магілёве, Віцебску і Баранавічах міліцыя выклікае заснавальнікаў рэспубліканскай моладзевай ЛГБТ-арганізацыі

16 студзеня Упраўленне па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі запрасіла на гутарку яшчэ васьмярых заснавальнікаў рэспубліканскай ЛГБТ-арганізацыі ў Магілёве, Віцебску, Мінску і Баранавічах.

Да Дня беларускай пісьменнасці Быхаў падрыхтуюць са сродкаў, заробленых на суботніках?

16.01.2013 Да Дня беларускай пісьменнасці Быхаў падрыхтуюць са сродкаў, заробленых на суботніках?

Улады Быхаўскага раёна абвясцілі аб правядзенні ў студзені раённага суботніка, прысвечанага падрыхтоўцы да Дня беларускай пісьменнасці, які адбудзецца ў верасні 2013 года ў Быхаве. Заробленыя на суботніку грошы будуць выкарыстаны на ўзнаўленне Быхаўскага замка.

Коласаўскі ліцэй: 10 гадоў у падполлі

16.01.2013 Коласаўскі ліцэй: 10 гадоў у падполлі

15 студзеня чарговы дзень нараджэння адзначыў Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. Выкладчыкі і навучэнцы ліцэя

Вечарына памяці шчырага сябра беларусаў (+фота)

15.01.2013 Вечарына памяці шчырага сябра беларусаў (+фота)

Дэмакратычная грамадскасць 14 студзеня ў Менску адзначыла дзень памяці вядомага чэхаславацкага дысідэнта - сімвала “аксамітнай рэвалюцыі”, першага прэзідэнта незалежнай Чэхіі Вацлава Гавела.

Антон Астаповіч: Робіцца спроба легітымізацыі вельмі спрэчнага праекта па так званаму аднаўленні Мінскага замчышча

15.01.2013 Антон Астаповіч: Робіцца спроба легітымізацыі вельмі спрэчнага праекта па так званаму аднаўленні Мінскага замчышча

14 студзеня ў Мінску адбылася прэс-канферэнцыя старшыні рэспубліканскага савета Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча.

14.01.2013 Замежны інвестар высяляе людзей на вуліцу

Савет Міністраў Беларусі прыняў да разгляду зварот жыхароў вёскі Залессе, што ў Кобрынскім раёне Берасцейскай вобласці.

Пенсіянера-інваліда, які спрабаваў падпаліць старшыню сельвыканкама і сябе, аштрафавалі на 3 мільёны

14.01.2013 Пенсіянера-інваліда, які спрабаваў падпаліць старшыню сельвыканкама і сябе, аштрафавалі на 3 мільёны

Суд Бярозаўскага раёна аштрафаваў 89-гадовага пенсіянера з вёскі Сакалова Бярозаўскага раёна, інваліда другой групы па зроку, вязня нямецкага канцлагера Паўла Левашэвіча трыма мільёнамі штрафу за спробу падпаліць сябе і старшыню мясцовага сельвыканкама.

Насельніцтва Слаўгарадскага раёну не надта давярае міліцыі

12.01.2013 Насельніцтва Слаўгарадскага раёну не надта давярае міліцыі

У Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці толькі 37,5% грамадзян цалкам давяраюць супрацоўнікам мясцовай міліцыі. Такі вынік паказала праведзенае прадстаўнікамі МУС на тэрыторыі раёна вывучэнне грамадскай думкі наконт працы аддзела ўнутраных спраў мясцовага райвыканкама.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства