Навіны на тэму: грамадства
23.01.2013 Брэст: актывісты заклікаюць да ўсебеларускай акцыі супраць адстрэлу бяздомных жывёлаў
Ініцыятыва правядзення такой акцыі ўзнікла ў жыхароў Брэста пасля нядаўняга выпадку ў адным з мікрараёнаў гораду, калі супрацоўнікі мясцовага прадпрыемства “Камунальнік” смяротна паранілі сабаку, у якой засталося сямёра шчанюкоў.
23.01.2013 У Горацкіх школах практыкуюць паборы з бацькоў вучняў?
Пры зборы “добраахвотнай бацькоўскай дапамогі” у СШ №4 горада Горкі існуюць шматлікія парушэнні - такую інфармацыю агучыў у пісьмовым звароце на сайт Horki.info адзін з бацькоў мясцовых школьнікаў.
22.01.2013 У Бабруйску рыхтуюцца да агульнанцыянальнай дыктоўкі
У гэтым годзе агульнанцыянальная дыктоўка прысвечана жыццю і дзейнасці Кастуся Каліноўскага, паўстанню 1863 года. Бабруйчане вырашылі таксама прытрымлівацца гэтай тэмы і ўжо пачалі рыхтавацца да мерапрыемстваў.
22.01.2013 У Магілёўскім раёне зямлю перадалі фермеру без грамадскага абмеркавання
Абласная пракуратура прызнала факт парушэння заканадаўства Магілёўскім райвыканкамам пры перадачы зямельнага ўчастка кіраўніку фермерскай гаспадаркі “Пралесак” Юрыю Коршунаву, аднак да ліквідацыі парушэнняў справа не дайшла. Юрый Коршунаў з’яўляецца дэпутатам Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў.
22.01.2013 Баранавічы адмаўляюцца прыняць Анатоля Тараса
Баранавіцкі гарвыканкам супраць сустрэчы грамадскасці з гісторыкам Анатолем Тарасам. Аддзел культуры выканкама адмовіў у прадстаўленні памяшкання гарадской бібліятэкі для творчага вечара, паведаміў старшыня баранавіцкай рады Таварыства беларускай мовы Віктар Сырыца.
22.01.2013 Якія правы чалавека парушаюцца ў Беларусі? Прыходзь і даведайся!
«У нашай краіне парушаюцца Правы чалавека» – колькі разоў мы маглі чытаць, чуць, а можа і самі сцвярджаць гэта. Аднак як часта мы ўсведамляем, што менавіта хаваецца за гэтымі словамі? Дзе, кім і чаму парушаюцца? Чытайце далей!
22.01.2013 Сябры Партыі БНФ паскардзіліся ў пракуратуру на галоўнага архітэктара Віцебска
У заяве гаворыцца пра перспектыўнае будаўніцтва Палаца ўрачыстых абрадаў. Рашэнне пабудаваць яго ў раёне гістарычнай забудовы партыйцы лічаць супрацьзаконным. І бачаць парушэнне правоў грамадзян у тым, што падобныя праекты не выносяцца на грамадскае абмеркаванне, а прымаюцца "кулуарна і непразрыста".
22.01.2013 “А будзе ў нас вольнасьць, якой не было...”. Да 150-ых угодкаў паўстаньня 1863 году
Cярод “белых плямаў” айчыннае гісторыі паўстаньне 1863 году ледзь ня сама неасьветленае. Паўстаньне 1863 году ў сьведамасьці нават больш-менш зацікаўленых разглядаецца праз міталягічную прызму савецкай па часе і расейскай па сутнасьці гістарыяграфіі. Якія ж стэрэатыпы характэрныя для гэтай канцэпцыі разгляду паўстаньня?
21.01.2013 Шклоўскі раён: гучныя кампаніі не зніжаюць злачыннасці
Таксама паказальна - нягледзячы на тое, што, па афіцыйных звестках, узровень беспрацоўя ў Шклоўскім раёне складае менш за 0,5% і імкліва набліжаецца да нуля, амаль 60% зарэгістраваных на тэрыторыі раёна ў 2012 годзе злачынстваў і іншых правапарушэнняў здзейснена непрацуючымі асобамі. Парадокс.
21.01.2013 Бабруйск: Распранальні на Вадохрышча – толькі для міліцыі
"Я чуў, як некаторыя жанчыны прасіліся ў супрацоўнікаў лодачнай станцыі, каб іх пусцілі перапрануцца. Але ім адмовілі. Калі з будынка пачалі выходзіць мужчыны ў “купальных касцюмах”, людзі пачалі пытаць, хто гэта, і чаму ім дазволілі пераапрануцца ў камфортных умовах. Аказалася, гэта былі супрацоўнікі міліцыі".
21.01.2013 Швецыя прыняла рашэнне аб дэпартацыі Вольгі Класкоўскай
Улады Швецыі адмовілі беларусцы Вользе Класкоўскай ў атрыманні віду на жыхарства і прынялі рашэнне аб яе дэпартацыі без права абскарджвання.
21.01.2013 Свастыка на салігорскіх дамах мясцовыя ўлады не хвалюе (фота)
У Салігорску на пад'ездах дома №14 па вуліцы Багамолава ужо некалькі месяцаў можна назіраць намаляваныя невядомымі асобамі сімвалы свастыкі чырвонага колеру. Такія ж знакі намаляваны і на плоце, якім абгароджана тэрыторыя УПП "Ніва", па вуліцах Багамолава ды Кастрычніцкай.
21.01.2013 Баранавічы: трэці год запар Статкевіч-старэйшы адзначыў свой дзень народзінаў без сына Мікалая
19 студзеня баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты наведалі Статкевіча Віктара Паўлавіча – бацьку экс-кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Міколы Статкевіча, каб павіншаваць яго з 86-цігоддзем.
21.01.2013 Бяроза: паштоўкі ад палітвязняў
Па словах Таццяны Аліхвер, радуе аптымізм вязняў: "Паштоўкі зберагаю для нашчадкаў. Бо прыйдзе час, і гэтыя людзі ўвойдуць у падручнікі гісторыі". Як піша Алесь Бяляцкі другой актывістцы Тамары Шчапёткінай, бываюць моманты, калі на волі яшчэ цяжэй, чым у турме.
18.01.2013 Пацярпелай у даўцы на Нямізе неабходна дапамога
Амаль 14 гадоў мінчанка Аксана Шаліма, пацярпелая ў даўцы на «Нямізе», змагаецца са страшным дыягназам. “Нашы лекары зрабілі для дачкі ўсё, што было ў іх сілах. Некалькі гадоў таму, быццам бы, яе збіраліся адправіць на лячэнне за межы Беларусі. У выніку, нікуды мы так і не паехалі, таму што хтосьці тут вырашыў, што гэта “немэтазгодна”, - кажа яе маці.










