Навіны на тэму: грамадства
01.02.2013 Баранавічы: пададзена заява на мітынг супраць падвышэння падаткаў на прадпрымальніцкую дзейнасць
Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус падаў заяву ў гарвыканкам на правядзенне мітынга 12 лютага супраць падвышэння падаткаў на прадпрымальніцкую дзейнасць.
31.01.2013 У Бабруйску з’явіцца прытулак для жанчын, якія патрапілі ў бяду
Напачатку бягучага года ў Бабруйску можа быць завершана ўладкаванне цэнтра падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінства “Покрова”. Адной з яго адметнасцяў будзе існаванне прытулку для жанчын, якія маюць у гэтым патрэбу.
31.01.2013 Асамблея НДА вызначыць імёны чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасці
Сёлета чацвёрты раз будзе ўручацца штогадовая прэмія Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”.
31.01.2013 Збор сродкаў на лячэнне Аксаны Шаліма
Ганна Францаўна Шаліма, маці дзяўчыны, якая пацярпела падчас трагедыі на Нямізе ў 1999 годзе, адкрыла дабрачынныя рахункі для лячэння дачкі. Амаль 14 гадоў мінчанка Аксана Шаліма змагаецца са страшным дыягназам - гіпаксічная энцэфалапатыя. З прычыны кіслароднага галадання і чэрапна-мазгавой траўмы ў яе парушаная праца галаўнога мозгу.
31.01.2013 У Салігорску з'явіліся графіці супраць высечкі лесу
У сталіцы беларускіх гарнякоў з’явіліся графіці на тэму высечкі дрэваў у горадзе. На іх - выявы свежассечаных елак з пянькамі ў выглядзе сумных смайлікаў. На іншых намаляваны кат з сякераю над ссечанымі пянькамі ад дрэваў.
30.01.2013 У Менску збіраюць подпісы за адстаўку старшыні Менгарвыканкама
Жыхары гістарычнага цэнтра Менска патрабуюць адстаўкі старшыні гарвыканкаму беларускай сталіцы Мікалая Ладуцькі. Збор подпісаў пад адпаведным зваротам да Аляксандра Лукашэнкі распачаты ў сувязі з планамі гарадскіх уладаў па рэканструкцыі старога Менска.
29.01.2013 Аршанская грамадскасць патрабуе выканання закона “Аб ахове спадчыны”
Аршанскае маладзёжнае аб'яднанне "Звяз" афіцыйна звярнулася да гарадскіх служб Оршы з патрабаваннем прыняць належныя мерах па захаванні былога манастыра Фрацысканцаў. Гэта гісторыка-культурная каштоўнасць 18 стагоддзя сёння знаходзіцца ў дрэнным стане і можа сама разбурыцца, калі цяпер не праявіць да яе ўвагі.
29.01.2013 “Вясноўцы” – Барысу Бухелю: “Так трымаць, калега!”
Праваабарончы цэнтр “Вясна” шчыра віншуе свайго адданага сябра і калегу Барыса Бухеля з перамогай у намінацыі “Чалавек года” у Магілёве. Ягоная шматгадовая няўрымслівая дзейнасць па адстойванні правоў чалавека была адзначаная 28 студзеня адпаведным дыпломам і падарункамі ад суполкі «Магілёўскі магістрат».
29.01.2013 У Магілёве вызначылі чалавека і падзею году
28 студзеня ў Магілёве на ўрачыстасьці, прымеркаванай да гадавіны наданьня гораду Магдэбурскага права (1577), суполка «Магілёўскі магістрат» назвала пераможцаў дзьвюх сваіх намінацыяў: «Чалавек году» і «Падзея году».
29.01.2013 У Брэсце заклікаюць вярнуцца да практыкі грамадскіх абмеркаванняў
Адпаведны зварот з патрабаваннямі ўнесці адпаведныя змены ў заканадаўства і правапрымяняльную практыку, у прыватнасці быў накіраваны ў Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры, а таксама ў Міністэртва прыродных рэсурасаў і аховы навакольнага ассяродзя.
25.01.2013 Мінская школа замярзае: бацькі вучняў пагражаюць забастоўкай
Толькі 16 градусаў цяпла і то з абагравальнікам бывае ў некаторых класах 89-й школы, што на вуліцы Пухавіцкай, 21 у Менску.
25.01.2013 Жыхары раёна Усход пратэстуюць супраць зносу аўтавакзала «Маскоўскі»
Пачаўся збор подпісаў.
25.01.2013 Пад ціскам грамадскасці ўлады прыбралі свастыку з вуліц Салігорска
Праз папушчальніцтва салігорскіх уладаў у сталіцы шахцёраў доўгі час “красаваліся” графіці свастыкі чырвонага колеру. Зрэагавалі ўлады на гэты ганебны факт толькі пасля з’яўлення інфармацыі на сайце Праваабарончага цэнтру “Вясна” ды ў шэрагу незалежных СМІ.
24.01.2013 У Бабруйску запрацуе “Народны універсітэт”
З 24 студзеня ў Бабруйску па ініцыятыве мясцовай Рады дэмакратычных сіл пачынае сваю працу “Народны універсітэт”. Першыя заняткі будуць прысвечаныя афіцыйным гербу і сцягу, расказаў старшыня сацыял-дэмакратаў Юры Грынявецкі.
24.01.2013 Баранавічы: гарадскі аддзел культуры не даў памяшкання для дыктоўкі 2 лютага
Аддзел культуры Баранавіцкага гарвыканкама не даў памяшкання гарадской бібліятэкі для дыктоўкі 2 лютага, прысвечанай 175-м угодкам з дня народзінаў Кастуся Каліноўскага. Вось ужо 3-ці год запар гарадскія ўлады ігнаруюць просьбу сяброў ТБМ аб выдзяленні памяшкання для правядзення дыктоўкі па беларускай мове.










