Навіны на тэму: грамадства

Брэст: улады спрабуюць прымусова высяліць сям’ю да рашэння Вярхоўнага суда

10.02.2013 Брэст: улады спрабуюць прымусова высяліць сям’ю да рашэння Вярхоўнага суда

Уладзімір Гадун і ўся яго сям’я, уключаючы трохгадовую ўнучку, атрымалі рашэнне суда Ленінскага раёна Брэста, адпаведна з якім яны мусяць да 11 лютага вызваліць кватэру, дзе жывуць.

Дамагацца будаўніцтва новай паліклінікі ў Салігорску будуць праз пікеты

08.02.2013 Дамагацца будаўніцтва новай паліклінікі ў Салігорску будуць праз пікеты

Грамадскія актывісты сталіцы гарнякоў плануюць правесці пікет у падтрымку ідэі будаўніцтва новай гарадской паліклінікі. Адпаведная заява накіраваная ў Салігорскі райвыканкам. Заяўніком мерапрыемства выступае сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Малочка.

Пружаны: 30 кароў і 2 коней фермера Салтруковіча забралі як брадзячых (дакумент)

08.02.2013 Пружаны: 30 кароў і 2 коней фермера Салтруковіча забралі як брадзячых (дакумент)

Пружанскі райвыканкам на паседжанні кіраўнікоў раёна з удзелам кіраўнікоў праваахоўных органаў -- намесніка начальніка Пружанскага РАУС і пракурора раёна ў апошнія дні мінулага года на паседжанні вырашылі пазбавіць фермера з вёскі Ляхі Васіля Салтруковіча яго статка з 30 кароў і 2 коней.

Жыхары Баранавічаў збіраюць подпісы за павышэнне мінімальнага заробку і пенсій

07.02.2013 Жыхары Баранавічаў збіраюць подпісы за павышэнне мінімальнага заробку і пенсій

140 жыхароў горада Баранавічы паставілі свае подпісы пад заявай у Адміністрацыю прэзідэнта і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Яны просяць павысіць узровень мінімальнага заробку і пенсіі да 2,5-3 мільёнаў рублёў.

07.02.2013 Праблему Курапатаў абмеркавалі з міністрам культуры

6 лютага на сустрэчы з міністрам культуры Барысам Святловым прадстаўнікі грамадскасці абмеркавалі сітуацыю вакол Курапатаў.

06.02.2013 У Нараўлянскім раёне апазіцыянераў аштрафавалі за ўезд у радыяцыйную зону

Міліцыянты выпісалі кару жыхарам Мазыра за тое, што яны прыехалі дапамагчы ветэрану вайны, які жыве ў адселенай вёсцы ў радыяцыйнай зоне Нараўлянскага раёна. Гэта на паўночным усходзе Беларусі, на Мазырскім Палессі.

У Баранавічах грамадскасць горада адзначыла 175-я ўгодкі з дня народзінаў Кастуся Каліноўскага (фота)

05.02.2013 У Баранавічах грамадскасць горада адзначыла 175-я ўгодкі з дня народзінаў Кастуся Каліноўскага (фота)

Святочную імпрэзу ладзілі Баранавіцкая Рада Таварыства беларускай мовы і Польскі дом. Кандыдаты гістарычных навук Ніна Стужынская і Андрэй Кіштымаў распавялі пра асобу Кастуся Каліноўскага і асаблівасці паўстання 1863 года на Беларусі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 80 чалавек.

У Бабруйску вуліцы могуць быць названы ў гонар рэпрэсаваных пісьменнікаў

05.02.2013 У Бабруйску вуліцы могуць быць названы ў гонар рэпрэсаваных пісьменнікаў

Нагадаем, у Бабруйску сабралі подпісы за наданне новым вуліцам імёнаў рэпрэсаваных пісьменнікаў Барыса Мікуліча і Сяргея Грахоўскага ў лістападзе мінулага года. Гэтую ідэю агучыў у лісце да Вольгі Піманавай праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі.

Гомель: Кастусь Жукоўскі просіць улады дазволіць яму размаляваць помнік Леніну

05.02.2013 Гомель: Кастусь Жукоўскі просіць улады дазволіць яму размаляваць помнік Леніну

Кастусь Жукоўскі просіць даць яму дазвол размаляваць помнік Леніну на аднайменнай плошчы. Такая ідэя ўнікла ў заяўніка пасля таго, як ён убачыў на вуліцах Пралетарскай і Кірава дамы, якія з’яўляюцца помнікамі гісторыі, але якія пры гэтым размаляваныя. Ён дадае, што на помніку Леніну размешчана такая ж таблічка, як і на размаляваных дамах (пра тое, што яны з'яўляюцца помнікам гісторыі).

У Баранавічах адбылася агульнанацыянальная дыктоўка (фота)

04.02.2013 У Баранавічах адбылася агульнанацыянальная дыктоўка (фота)

Баранавіцкія прадстаўнікі грамадскасці і аматары роднага слова 3 лютага прынялі ўдзел ў VI Усеагульнай беларускай дыктоўцы, прысвечанай 175-м угодкам з дня народзінаў “літоўскага Марата”, правадыра паўстання 1863 года Кастуся Каліноўскага.

Жыхары Брэста жадаюць ведаць, куды ідуць грошы з мясцовага бюджэта

04.02.2013 Жыхары Брэста жадаюць ведаць, куды ідуць грошы з мясцовага бюджэта

Аўтары звароту падкрэсліваюць, што прадастаўленне такой інфармацыі падаткаплацельшчыкам за іх жа грошы супярэчыць задачам дзяржавы, зацікаўленай у веданні грамадзянамі сваіх законаў. Існуючая сістэма таксама істотна абцяжарвае доступ грамадзянам да такіх прававых актаў, што не спрыяе іх безумоўнага выканання.

02.02.2013 Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці: Анджэй Пачобут і Валер Булгакаў

Асамблея няўрадавых арганізацый правяла штогадовую цырымонію ўзнагароджання выдатных прадстаўнікоў і арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі "Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці".

У Бабруйску першы этап агульнанацыянальнай дыктоўкі ўжо адбыўся (фота)

02.02.2013 У Бабруйску першы этап агульнанацыянальнай дыктоўкі ўжо адбыўся (фота)

Арганізатары сумясцілі дыктоўку з своеасаблівым вечарам памяці Каліноўскага. Мясцовыя актывісты Вольга Піманава і Юры Грынявецкі нагадалі прысутным пра асноўныя этапы жыцця беларускага героя, цытавалі яго вершы, закранулі момант гістарычных спрэчак вакол асобы Кастуся Каліноўскага.

Грамадскай дыскусіі ў Магілёве не атрымалася

01.02.2013 Грамадскай дыскусіі ў Магілёве не атрымалася

Будаўніцтва новага дома ў мікрараёне “Юбілейны” адбудзецца, няглядзячы на пратэсты мясцовых жыхароў. Учора жыхары мікрараёна сабраліся ў сярэдняй школе №31, каб сустрэцца з прадстаўнікамі ўлады і абмеркаваць найбольш войстрыя пытанні, якія ў іх узніклі ў сувязі з узвядзеннем новай высоткі.

Баранавічы: Мікалай Чарнавус уздымае праблему жыхароў вёскі Русіны

01.02.2013 Баранавічы: Мікалай Чарнавус уздымае праблему жыхароў вёскі Русіны

Баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус накіраваў ліст з подпісамі грамадзян вёскі Русіны Баранавіцкага раёна ў Савет Міністраў і Брэсцкі аблвыканкам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства