Навіны на тэму: грамадства
14.03.2013 Нягледзячы на забарону Міністэрства культуры, у Гомелі працягваецца разбурэнне ўнікальнай драўлянай забудовы
У Гомелі знішчаюць унікальную драўляную забудову XIX — пачатку ХХ стагоддзя па вуліцы Волатаўскай.
13.03.2013 Моладзь БХД ладзіць вечарыну памяці зніклых палітыкаў
Вечарына адбудзецца 16 сакавіка. Удзел у ёй возьмуць Гары Паганяйла, Андрэй Клімаў, Юры Хашчавацкі, Віталь Рымашэўскі ды іншыя.
13.03.2013 Бабруйчане збіраюць подпісы за пашырэнне ўжывання беларускай мовы (фота)
Бабруйскія сябры БХД збіраюць подпісы за пашырэнне ўжыванння беларускай мовы ў газеце гарвыканкама “Бабруйскае жыццё”. Суцэльная рускамоўнасць пануе ва ўсіх бабруйскіх афіцыйных сродках масавай інфармацыі. Сайты гарвыканкама і райвыканкама зробленыя толькі ў двух версіях – рускамоўнай і ангельскамоўнай.
12.03.2013 Жыхары гістарычнай пабудовы ў цэнтры Брэста судзяцца з гарвыканкамам
Гарвыканкам настойвае на адсяленні, каб перадаць тэрыторыю дзе месціцца гэты будынак, новым інвестарам. Паколькі дабраахвотна пазбаўляцца сваё уласнасці ў цэнтры горада жыхары не жадаюць, гэтая справа будз разглядацца ў судзе.
12.03.2013 Бабруйская крэпасць пад пагрозай знішчэння
Бабруйскія актывісты пачалі кампанію ў абарону Бабруйскай крэпасці - аднаго з найстарэйшых ваенных помнікаў горада.
12.03.2013 Адміністрацыя прэзідэнта не дала адказу на зварот грамадзян аб узнагароджанні Ярмошынай медалём “Герой Беларусі”
Грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі падаў скаргу ў Генеральную пракуратуру з нагоды парушэння Закона “Аб зваротах грамадзян”. Ён разам з іншымі магілёўцамі накіраваў калектыўны зварот у Адміністрацыю прэзідэнта яшчэ 21 студзеня, аднак адказу адтуль ён не атрымаў дагэтуль.
11.03.2013 Пачаўся збор подпісаў за помнік Каліноўскаму ў Мінску
Моладзевая грамадская арганізацыя «Альтэрнатыва» (зарэгістраваная ў Латвіі) распачала збор подпісаў сярод жыхароў беларускай сталіцы з прапановай да ўлады пабудаваць помнік Кастусю Каліноўскаму.
11.03.2013 Беларускія эколагі выступілі з адкрытым зваротам
У гадавіну трагедыі на атамнай электрастанцыі ў Фукусіме беларускія эколагі прыгадваюць пра небяспеку развіцця атамнай энергетыкі.
07.03.2013 Хто ён, аўтар кнігі "Асьвечаныя беларушчынай": праваабаронца альбо пісьменнік?
Гэтае пытанне неаднаразова ўзнікала пад час прэзентацыі кнігі літаратуразнаўчых эсэ і нарысаў Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя беларушчынай”.
06.03.2013 Брэсцкая група грамадскага маніторынгу змагаецца за гістарычны твар горада
На брыфінгу, які сябры групы грамадскага маніторынгу Ірына Лаўроўская, Валер Фамінскі і Уладзіслаў Абрамовіч правялі для прадстаўнікоў мас-медыя Берасцейшчыны, было адзначана, што руйнаванне гістарычнай спадчыны адбываецца без ведама грамадскасці.
04.03.2013 Салігорск: Пададзеная заяўка на правядзенне пікету з нагоды Дня Волі
Грамадскія актывісты Салігорску падалі ў мясцовы выканкам заяўку на правядзенне пікету, прымеркаванага да чарговых угодкаў Дня Волі.
04.03.2013 Баранавічы: пытанне бясплатнага праезду вясковых вучняў на секцыі і гурткі далікатна абмінулі
Баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус атрымаў ліст з Брэсцкага аблвыканкама за подпісам намесніка старшыні Леаніда Цупрыка.
04.03.2013 «Правы Чалавека «на пальцах» прыедуць у Брэст 16 сакавіка!
Вы жадаеце ведаць, якімі правамі валодаеце і як іх абараніць? Да каго можна звярнуцца па дапамогу? Якія дзеянні можна распачаць самастойна? Шукаем адказы 16 сакавіка на пашыраным семінары «Правы чалавека на пальцах» у Брэсце.
04.03.2013 Кніга Тамковіча "Жыццё пасля кратаў" даступная ў PDF-фармаце
Новую кнігу журналіста Аляксандра Тамковіча "Жыццё пасля кратаў", якая была прэзентаваная 26 лютага, можна зараз прачытаць кожнаму жадаючаму на сайце Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
01.03.2013 Сёньня ўручаць прэмію імя Святланы Навумавай
Прэмія імя палітолага Святланы Навумавай будзе ўручаная сёньня на сядзібе Партыі БНФ. Пачатак мерапрыемства ў 17-00. Гэтая прэмія была заснаваная ў 2011 годзе, пасля смерці навукоўцы.










