Навіны на тэму: грамадства

Алесь Бяляцкі пра свята 25 сакавіка

22.03.2013 Алесь Бяляцкі пра свята 25 сакавіка

У 1996-1997 гадах штотыдзень у дзяржаўнай беларускай газеце “Літаратура і Мастацтва” друкаваліся калонкі Алеся Бяляцкага. З таго часу прайшло 17 гадоў, але тэксты, якія цяпер можна знайсці толькі ў старых газетах у бібліятэках, засталіся надзіва актуальнымі. Напярэдадні Дня Волі – 2013 прапануем тэкст Алеся Бяляцкага пра Незалежнасць Беларусі.

Гомель: Зміцер Карашкоў паскардзіўся ў суд на забарону правесці пікет супраць алкагалізацыі

22.03.2013 Гомель: Зміцер Карашкоў паскардзіўся ў суд на забарону правесці пікет супраць алкагалізацыі

Гомельскі гарвыканкам адмовіў каардынатару грамадзянскай ініцыятывы «Хопіць піць – трэба жыць» Зміцеру Карашкову ў правядзенні пікету «Супраць алкагалізацыі насельніцтва».

Дарунак ад Янкі Запрудніка да 150 угодкаў паўстання Каліноўскага

21.03.2013 Дарунак ад Янкі Запрудніка да 150 угодкаў паўстання Каліноўскага

Бібліятэкі Бярозы, Белаазёрска, Івацэвіч, Малеча і Пружан атрымалі ў дар кнігі пад назвай “Паўстанне на Беларусі 1863 году: “Мужыцкая праўда” і лісты “з-пад шыбеніцы”. Іх перадаў вядомы беларускі эмігрант Янка Запруднік да 150-х угодкаў паўстання Кастуся Каліноўскага.

Ідзе збор сродкаў на помнік Галіне Сямдзянавай. Спрычыніцеся!

20.03.2013 Ідзе збор сродкаў на помнік Галіне Сямдзянавай. Спрычыніцеся!

Пра збор сродкаў на надмагільны помнік праз інтэрнэт аб’явілі сябры выбітнай прадстаўніцы беларускага незалежніцкага руху. Яны просяць тых, хто ведаў і шанаваў Галіну Георгіеўну Сямдзянаву, спрычыніцца да гэтае справы.

Як забяспечваюцца моўныя правы ў Салігорску

20.03.2013 Як забяспечваюцца моўныя правы ў Салігорску

Грамадзяне Салігорску звярнуліся да мясцовых уладаў з прапановай забяспечыць фактычную роўнасць беларускай мовы з другой дзяржаўнай мовай - рускай, як таго патрабуе артыкул 17 Канстытуцыі і закон “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”.

 Апантаныя. Супраць сьмяротнага пакараньня (відэафільм)

19.03.2013 Апантаныя. Супраць сьмяротнага пакараньня (відэафільм)

Відэафільм, прысьвечаны дзейнасьці кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі”, з’явіўся ў інтэрнэце. Гэтая стужка раскрывае праблему вышэйшай меры пакараньня ў Беларусі, розныя яе аспекты, пра якія звычайна людзі не задумваюцца: таямніца пахаваньня пакаранага сьмерцю, непаведамленьне пра дату растрэлу.

ФК «Дынама» (Брэст): “Прозвішчы футбалістаў на спартовай форме будуць па-беларуску"

19.03.2013 ФК «Дынама» (Брэст): “Прозвішчы футбалістаў на спартовай форме будуць па-беларуску"

На чэмпіянаце Беларусі прозвішчы футбалістаў на спартовай форме будуць на беларускай мове. Менавіта з такой прапановай, сярод іншых (агучванне матчаў, правядзенне прэсавых канферэнцый на беларускай мове) і звяртаўся Ігар Случак.

“Наезд” на  актывістаў кампаніі “Гавары праўду” ў Белазёрску

19.03.2013 “Наезд” на актывістаў кампаніі “Гавары праўду” ў Белазёрску

Актывісты кампаніі “Гавары праўду” Валянцін Лазарэнкаў і Аляксандр Кузьмін дапытаныя намеснікам начальніка Бярозаўскага РАУС старэйшым лейтэнантам Мікалаем Пракуратам у якасці сведак.

Баранавічы: Актывісты сабралі подпісы за тэрміновы рамонт помнікаў у гонар паўстанцаў 1863 года

18.03.2013 Баранавічы: Актывісты сабралі подпісы за тэрміновы рамонт помнікаў у гонар паўстанцаў 1863 года

Баранавіцкія грамадскія актывісты сабралі 148 подпісаў за тэрміновы рамонт помнікаў у гонар паўстанцаў 1863 года і накіравалі іх старшыні Мілавідскага сельскага савета (Баранавіцкі раён) Ірыне Сушчык. "Мы не толькі просім, але і самі прымем удзел у добраўпарадкаванні".

Фотаконкурс: Аршанцы змяняюць жыццё да лепшага

18.03.2013 Фотаконкурс: Аршанцы змяняюць жыццё да лепшага

Рэдакцыя аршанскага Інтэрнэт - сайта http://www.orsha.eu абвясціла аб правядзенні фотаконкурсу на тэму "Змяняем жыццё да лепшага". Аўтары запрашаюць дасылаць на конкурс фотаработы, якія паказваюць прыклады станоўчых дзеянняў, учыненых грамадзянамі, якія б рабілі пазітыўныя змены ў навакольным свеце.

“Гавары праўду!” дамагаецца пашырэння кантролю над мясцовым бюджэтам

18.03.2013 “Гавары праўду!” дамагаецца пашырэння кантролю над мясцовым бюджэтам

Пашырэння кантролю за выдаткам бюджэтных сродкаў з боку грамадзянаў дамагаюцца берасцейскія актывісты грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!”.

“Беларускі тыдзень” у Вільні

18.03.2013 “Беларускі тыдзень” у Вільні

З 25 па 30 сакавіка ў Вільні пройдзе “Беларускі тыдзень”. У праграму святочных мерапрыемстваў уключаны разнастайныя грамадска-палітычныя і культурніцкія праграмы, якія распачнуцца з урачыстага святкавання Дня Волі 25 сакавіка.

Брэст: дэпутатаў заклікаюць змясціць кантакты для сувязі з выбаршчыкамі

15.03.2013 Брэст: дэпутатаў заклікаюць змясціць кантакты для сувязі з выбаршчыкамі

Кантакты выбаршчыкаў з абранымі дэпутатамі абцяжараны тым, што ў сродках масавай інфармацыі і на інтэрнэт-старонцы Брэсцкага гарвыканкама адсутнічаюць кантактныя дадзеныя дэпутатаў гарадскога Савета. Кіраўнікі брэсцкіх суполак палітычных партый і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый накіравалі зварот.

Жыхары Віцебска  патрабуюць галоснасці ў "бюджэтным пытанні"

15.03.2013 Жыхары Віцебска патрабуюць галоснасці ў "бюджэтным пытанні"

"Нам трэба ведаць канккрэтна, куды і як пойдуць грашовыя сродкі, на тую ці іншую сацыяльна значную для Віцебска праграму. Мы, жыхары Віцебска, выконваем свой абавязак у поўным аб'ёме. Спадзяемся, што і гарадскія ўлады ў поўнай меры выканаюць свае абавязкі".

Непераадольнае “безбар’ернае асяроддзе” у Бабруйску

14.03.2013 Непераадольнае “безбар’ернае асяроддзе” у Бабруйску

"Абсалютным здзекам выглядаюць для нас запрашэнні на Дзень інваліда. Справа ў тым, што яго праводзяць у Палацы мастацтваў, а мы ўжо казалі, як туды складана патрапіць. Валанцёр мусіць на руках уцягнуць цябе спачатку праз гэтыя прыступкі ў будынак, а там яшчэ і на другі паверх".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства