Навіны на тэму: грамадства
05.04.2013 Менчукі аб’ядноўваюцца супраць ушчыльненьня
Ініцыятыўныя групы грамадзян, якія пратэстуюць супраць палітыкі ўшчыльненага будаўніцтва ў Менску, падпісалі мэмарандум аб супрацоўніцтве і ўзаемадапамозе. Пры пасярэдніцтве кампаніі «Эўрапейская пэрспэктыва» яны жадаюць уплываць на горадабудаўнічую палітыку Менгарвыканкаму.
05.04.2013 Што чакае чалавека з інваліднасцю ў турме, у палітыцы і на працы?
Кіраўнік Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі тлумачыць, чаму інваліды не выходзяць на вуліцу, не могуць знайсці працу ці стаць дэпутатамі.
05.04.2013 Слонім: у аўторак вокны і форткі ў кватэрах адчыняць забаронена
Супрацоўнікі міліцыі абыходзіць кватэры слонімцаў на Брэсцкай вуліцы і вуліцы Скарыны і папярэджваюць, каб у аўторак ніхто не адкрываў фортачак і вокнаў, а ў каго ёсць паляўнічыя стрэльбы – здалі іх у міліцыю.
04.04.2013 У Рагачове зноў пройдзе праваслаўны суботнік
5 красавіка ў Рагачове абвешчаны Дзень дабрачыннай працы (суботнік), звязаны з будаўніцтвам у райцэнтры праваслаўнага храму. Адпаведнае распараджэнне выдаў выконваючы старшыні райвыканкаму Сяргей Якаўлеў.
04.04.2013 На добраўпарадкаванне паркаў ў Баранавічах грошай няма
Так адказала 150 грамадзянам Баранавіч Брэсцкая абласная ўлада на іх пісьмо ў Адміністрацыю прэзідэнта.
04.04.2013 Мазырская міліцыя не ведае Канстытуцыі?
Абраза нацыянальнай годнасці караецца законам, толькі ці ведаюць гэта прадстаўнікі праваахоўных органаў, у прыватнасці, міліцыі?
02.04.2013 Вясна будзе!
Па просьбе The New Times вядомы паэт і публіцыст Леў Рубінштэйн склаў спіс з сямі ключавых слоў нашага часу. Характэрна, што слова «вясна» паэт апісвае не толькі як кліматычную пару года.
02.04.2013 Чаго мы не ведаем пра смяротнае пакаранне? Запрашаем журналістаў на трэнінг 13 красавіка!
Адной з самых закрытых для беларускага чытача па-ранейшаму з’яўляецца тэма вынясення і выканання смяротных прысудаў. Як адбываецца следства? Дзе ўтрымліваюць зняволеных? Па якіх крытэрах выносяць прысуд? Як прыводзіцца ён у выкананне і што пра гэта ўсё думаюць Рада Еўропы, АБСЕ ды праваабаронцы?
01.04.2013 Міністэрства юстыцыі хоча канчатковай ліквідацыі “Добрай Волі”
Як паведаміў старшыня Міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня “Добрая Воля” Леанід Скарабагаты, 1 красавіка адновіцца судовы працэс аб канчатковай ліквідацыі аб’яднаньня.
01.04.2013 У Мілавідах запланавана добраўпарадкаванне помнікаў у гонар касінераў Кастуся Каліноўскага
У сваім адказе спадарыня Сушчык паведаміла, што яшчэ ў пачатку года падрыхтаваны план мерапрыемстваў па рамонту помнікаў і добраўпарадкаванні тэрыторыі. Акрамя мясцовых будаўнікоў у рамонце мідавідскіх помнікаў прымуць удзел Івацэвічскае ДЭУ-23 і Баранавіцкі завод санэлектразагатовак.
01.04.2013 Суд разгледзіць справу аб законнасці перадачы зямлі агульнага карыстання дэпутату
Паводле сённяшняй пастановы судовай калегіі Магілёўскага абласнога суда ў складзе суддзяў Стальмаховай, Халадцовай і Барсук справа Дзмітрыя Яўстратава перададзена на новы разгляд у суд Ленінскага раёна Магілёва суду ў новым складзе.
27.03.2013 Старонкі гісторыі паўстання 1863–1864 гг.
У Мінску праходзіць адразу некалькі тэматычных выстаў, прысвечаных знакавай падзеі ў гісторыі нашай краіны - 150-годдзю Паўстання 1863-1864 гг. і 175-годдзю К. Каліноўскага.
25.03.2013 Ідэолаг адкрытай беларушчыны (відэа)
"Сёньня, калі ў беларускім асяродку ідуць жорсткія палемікі, дыскусіі і нават сваркі, нашаму грамадству не стае такога чалавека - які проста паглядзеў бы на гэта ўсё са сваёй абаяльнай усьмешкай, проста рабіў бы справу, далей аб’ядноўваў людзей, рушыў у будучыню...”
25.03.2013 Гомель: ва універсітэце правяраюць – ці не трапіў хто са студэнтаў на святкаванне Дня Волі ў Мінску
Выкладчыкам – куратарам груп Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім.Ф.Скарыны раніцай 25 сакавіка было загадана праверыць наяўнасць усіх студэнтаў у групах і высветліць – ці не ездзіў хто 24 сакавіка на святкаванне Дня Волі ў Мінску, і ці не прагульвае сёння з-за гэтага заняткі.
22.03.2013 У Бабруйску на Дзень Волі ўзгадаюць дзеячоў БНР
Сёлета ў Бабруйску мясцовыя актывісты падрыхтавалі да Дня Волі тэматычную вечарыну, наведаць якую зможа кожны жадаючы.










