Навіны на тэму: грамадства
12.04.2013 «Правы Чалавека «на пальцах» прыедуць у Гародню 20 красавіка! Далучайцеся!
Вы жадаеце ведаць, што такое правы чалавека і чаму гэта важна? Да каго можна звярнуцца па дапамогу і якія дзеянні можна распачаць самастойна? Даведайцеся 20 красавіка на пашыраным семінары «Правы чалавека на пальцах» у Гародні!
11.04.2013 Салігорск: Петыцыю з подпісамі перадалі ўладам
Он-лайн петыцыю з патрабаваннем будаўніцтва ў сталіцы шахцёраў новай сучаснай паліклінікі падпісала амаль сямсот чалавек. Гэта жыхары Салігорску, а таксама людзі з іншых гарадоў Беларусі і нават замежжа. Стваральнік петыцыі -- мясцовы праваабаронца Аляксей Валабуеў.
11.04.2013 Вярхоўны суд прапануе грамадзянам выказаць сваё меркаванне наконт працы судоў
Анкетаванне праводзіцца ў межах маніторынгу дзейнасці судовай сістэмы Рэспублікі Беларусь.
11.04.2013 Грамадскія слуханні па-магілёўску: спачатку знесці, потым абмеркаваць
У Магілёве абвешчаныя чарговыя “грамадскія слуханні”. Жыхарам горада прапануецца абмеркаваць праект будаўніцтва жылога комплексу ў цэнтры Магілёва на месцы былога хлебзавода па вуліцы Левая Дубравенка.
11.04.2013 У Брэсце заклікаюць да грамадскага абмеркавання платнага наведвання паліклінік
Такую прапанову вылучыла абласная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), якая накіравала зварот у мясцовыя саветы дэпутатаў.
11.04.2013 Сёння — другая гадавіна выбуху ў мінскім метро
У другую гадавіну выбуху на станцыі "Кастрычніцкая" Мінскага метрапалітэна ў праваслаўных і каталіцкіх храмах сталіцы пройдуць набажэнствы ў памяць пра загінулых і пацярпелых у выніку гэтай трагедыі.
10.04.2013 Размеркаванне: што трэба ведаць студэнту?
Ва ўніверсітэтах і каледжах набліжаецца час размеркавання выпускнікоў. Наша краіна - адзінаяў Еўропе, дзе дагэтуль захавалася прымусовае працаўладкаванне маладых спецыялістаў.
09.04.2013 У Брэсце распачалі збор подпісаў, каб дамагчыся празрыстасці ў пытаннях бюджэту
У адмысловым звароце да гарадскіх уладаў жыхары Брэста прапануюць, каб бюджэты ўсіх узроўняў былі змешчаны ў друку і Інтэрнэце, а справаздачы па выканнні мясцовага бюджэту праходзілі праз працэдуру грамадскага абмеркавання.
09.04.2013 Аршанскія ўлады абвясцілі вайну нефармалам
Па колькасці сцягнутых міліцэйскіх сілаў на старажытнае гарадзішча ў цэнтры Оршы можна было выказаць здагадку, што праводзіцца нейкая буйная аперацыя па нейтралізацыі прафесійнай ўзброенай банды. Аднак усё аказалася прасцей. Такім спосабам міліцыя праводзіла ў мінулыя выходныя аблаву на аршанскіх нефармалаў.
09.04.2013 Памочнік Лукашэнкі апублікаваў свой электронны адрас — для фактаў карупцыі
Максім Рыжанкоў адкрыў антыкарупцыйную лінію даверу.
09.04.2013 Тэрэса Стшэлец аб’явіла галадоўку ў польскім консульстве ў Берасці
Грамадзянка Польшчы Тэрэса Стшэлец аб’явіла ў Берасці галадоўку. Пра гэта паведаміў яе прадстаўнік спадар Вячаслаў. Раніцай ён адвёз яе ў польскае консульства. Тут Тэрэса Стшэлец збіраецца знаходзіцца пакуль яе не выпусцяць з Беларусі.
08.04.2013 Руся: «Патрэбы ў пратэстным року цяпер няма»
Вядомая сьпявачка ў вялікім інтэрвію жорстка канстатавала: беларускую мову ўратаваць не ўдаецца, яна не прыжываецца і адыходзіць. Руся таксама заявіла, што пратэстны рок вычарпаў сябе і распавяла пра той момант, калі сама зразумела, што праз рок-н-рол ня здольная паўплываць на сытуацыю.
08.04.2013 Гомельскія праваабаронцы просяць міністра адукацыі ўнесці ў школьную праграму творы цыганоў
Гомельскія праваабаронцы Марыя Клімовіч і Алесь Яўсеенка звярнуліся з лістом да міністра адукацыі Сяргея Маскевіча. Заяўнікі просяць міністра ўнесці ў школьную праграму творы цыганскіх паэтаў і пісьменнікаў.
08.04.2013 Прапануйце свой лагатып для «Еўрапейскага міжкультурнага фестывалю-2013»!
Прапануем Вам паўдзельнічаць у конкурсе на распрацоўку лагатыпу для "Еўрапейскага міжкультурнага фестывалю-2013", які ўпершыню пройдзе ў Беларусі ў траўні гэтага года за ўдзелам беларускіх і міжнародных арганізацый, а таксама дыпламатычных прадстаўніцтваў еўрапейскіх дзяржаў.
06.04.2013 Гарадскі бюджэт Брэста часткова “рассакрэцілі”, але не для ўсіх
Пасля таго, як група жыхароў Брэста паскардзілася ў абласны Савет дэпутатаў на нежаданне гарадскіх уладаў азнаёміць грамдскасць з мясцовым бюджэтам, яго надрукавалі ў газеце “Брестский вестник”.










