Навіны на тэму: грамадства
06.05.2013 Бялынічы: усе скаргі і звароты шматдзетных сем’яў вяртаюцца для разгляду ў райвыканкам
На пачатку траўня шматдзетныя сем’і з Бялыніч пачалі атрымліваць адказы з розных дзяржаўных інстанцый на свае калектыўныя звароты і скаргі на парушэнне правоў шматдзетных сем’яў пры будаўніцтве жылога дома.
04.05.2013 Бяроза: інфекцыйныя свінні пойдуць у тушонку
Сярод жыхароў Бярозы распаўсюдзілася інфармацыя, што на мясцовы мясакамбінат вязуць яшчэ жывых свіней з свінакомплексу “Усходні” Баранавіцкага раёна. Намеснік дырэктара па па маркетынгу і вытворчасці Анатоль Проц катэгарычна абверг інфармацыю, але іншыя адказныя супрацоўнікі мясакамбінату падцвердзілі, што завезена 4 тысячы такіх свіней.
02.05.2013 ТБМ просіць дапамогі
Улады павысілі арэндную плату за сядзібу Таварыства беларускай мовы на 60 працэнтаў. Арганізацыя просіць прыхільнікаў дапамагчы матэрыяльна.
30.04.2013 Будаўніцтва «Бульбаш-хола» ў Курапатах аднавілася
Аднавіліся працы на будаўнічай пляцоўцы забаўляльнага цэнтра «Бульбаш-хол», якая знаходзіцца побач з Курапатамі, месцам масавых расстрэлаў ахвяраў палітычных рэпрэсій 1930-х.
30.04.2013 Створана ініцыятыва "За помнік князю Альгерду ў Віцебску"
Ініцыятыва хоча давесці да ўладаў супроцьлеглае меркаванне - што абсалютная большасць гараджан выступае за ўзвядзенне помніка. Таму "кожнага неабыякавага жыхара Віцебску, які любіць свой горад і шануе яго мінулае" заклікаюць "адправіць ліст падтрымкі ў Віцебскі гарвыканкам". Першыя такія лісты ўжо напісаны і адпраўлены.
29.04.2013 Студэнты пачалі кампанію з патрабаваннем прывязаць кошт навучання да інфляцыі
25 красавіка з'явіўся сайт obraschenie.vv.si, які прысвечаны гэтай кампаніі.
29.04.2013 Орша: вянок памяці ахвярам Чарнобыльскай трагедыі (фота)
У гадавіну Чарнобыльскай трагедыі актывісты Аршанскай кааліцыі дэмакратычных сіл сімвалічнай акцыяй ўшанавалі памяць ахвяр той катастрофы. На гэты раз такой акцыяй стаў запуск па Дняпры вянка, які пасля хвіліны маўчання быў спушчаны на воды Дняпра, што праходзіць праз Чарнобыльскую зону.
29.04.2013 Баранавічы: працягваецца збор подпісаў за ўратаванне аднаго з самых старажытных будынкаў горада
Зварот з 60-цю подпісамі накіраваны ў Міністэрства культуры, дзе ўтрымліваецца просьба аб захаванні аднаго са старэйшых будынкаў вуліцы Тэльмана, 16 – “Даходным доме”.
29.04.2013 Бялынічы: старшыню жыллёва-будаўнічага кааператыва шматдзетных сем’яў спрабуюць запалохаць мясцовыя ўлады
Мясцовыя чыноўнікі спрабавалі запалохаць грамадскага актывіста, патрабуючы ад яго спыніць скардзіцца ў розныя інстанцыі на парушэнне правоў шматдзетных сем’яў і пагражаючы ў іншым выпадку адхіліць Пятра Шымбалёва ад пасады старшыні кааператыва.
26.04.2013 Салігорск: Праваабаронцы пра забарону на выезд за неаплату "жыровак" (фота)
На мінулым тыдні сталіцу шахцёраў, а пасля і ўвесь байнэт, абляцела навіна пра стварэнне салігорскімі камунальнымі службамі спісаў “невыязных”. У іх мусяць уключацца асобы, якія болей за адзін месяц не аплочвалі камунальныя паслугі.
26.04.2013 Заява прэс-сакратара генеральнага сакратара ААН з нагоды 27 гадавіны аварыі на ЧАЭС
"Незлічоная колькасць жанчын, мужчын і дзяцей, якія пацярпелі ад радыяктыўнага забруджвання, ніколі не павінны быць забытыя".
26.04.2013 У Быхаве знеслі помнік Леніну, аднак усталююць памятную дошку Карнілаву і Дзянікіну
У Быхаве знеслі адзін з двух помнікаў “правадыру сусветнага пралетарыята” Уладзіміру Леніну. Як паведаміў быхаўскі пісьменнік Сяргей Антонаў, помнік Леніну каля кансервасушыльнага камбіната знеслі 24 красавіка ў межах падрыхтоўкі да Дня беларускай пісьменасці.
25.04.2013 Брэст: больш за тысячу подпісаў супраць увядзення платы за наведванне паліклінік
Як паведаміў старшыня абласной структуры БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі, зварот з подпісамі накіраваны на імя старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Віктара Дзічкоўскага і ў Брэсцкі аблвыканкам, а падставай для яго былі словы баранавіцкага чыноўніка падчас абмеркавання праекта бюджэту гораду на 2013 год.
25.04.2013 Брэст: дэпутатаў распытваюць пра іх маўчанне
Дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, абраным у беларускі парламент ад выбарачых акругаў Брэста, накіраваны зварот ад імя жыхароў горада. Аўтары звароту спрабуюць даведацца, чаму яны падчас выступу ў парламенце А. Лукашэнкі не агучылі праблемы, з якімі звяртаюцца да іх выбршчыкі.
25.04.2013 Слонім: старшыня райсавета не дапусціў журналіста да вяскоўцаў
На сустрэчу прыехаў журналіст Уладзімір Шумель. А праз пэўны час з’явіўся “на разборку” і старшыня Слонімскага райсавета Сяргей Рагозік. Ён адразу паставіў умовы, каб журналіст “Газеты Слонімскай” пакінуў месца сустрэчы, бо ён тады не будзе “разбірацца ў сітуацыі”.










