Навіны на тэму: грамадства
19.05.2013 Бабруйчане наракаюць на працу дэпутатаў
Грамадская актывістка, старшыня “Рады індывідуальных прадпрымальнікаў рынку “Яловікі” Вольга Піманава расказала, што дэпутаты ўжо доўгі час ігнаруюць яе звароты і скаргі. Алена Мядзведзева, кіраўнік офіса “Грамадзянскай дамовы” таксама накіравала зварот дэпутату Палаты прадстаўнікоў.
17.05.2013 «Тыдзень даступнасці» — упершыню ў Беларусі
Арганізатар — асветная праваабарончая ўстанова «Офіс па правах людзей з інваліднасцю». Паводле каардынатара офіса Сяргея Драздоўскага, мерапрыемства праходзіць пад дэвізам «Ад даступнасці — да роўнасці» ў рамках інфармацыйнай кампаніі «Даступнасць» і прысвечана пытанням усіх відаў даступнасці для людзей з інваліднасцю.
17.05.2013 17 траўня - Міжнародны дзень супраць гамафобіі
У гэты дзень у 1990 годзе Генеральная асамблея Сусветнай арганізацыі аховы здароўя выключыла гомасэксуальнасць са спісу псіхічных захворванняў.
16.05.2013 За папрок на адрас міліцыянта — пратакол “за абразу”
На мінулым тыдні адразу некалькі інфармацыйных сайтаў апублікавалі ліст мінчаніна Андрэя.
15.05.2013 Базавы і пашыраны семінары «Правы чалавека «на пальцах» пройдуць у Мінску і Віцебску
«Правы чалавека «на пальцах» - адукацыйна-асветніцкі семінар па Правах чалавека, які праходзіць на рэгулярнай аснове. Семінар з'яўляецца першым этапам Міжнароднай школы Правоў чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.
15.05.2013 У Глыбоцкім раёне ўначы замалявалі Пагоню на балконе прыватнай кватэры
Прадпрымальнік Мар’ян Місевіч павесіў Пагоню на балконе сваёй прыватнай кватэры ў Падсвіллі (Глыбоцкі раён). Праз тыдзень супрацоўнікі ЖКГ уначы замалявалі герб, а на гаспадара кватэры склалі пратакол.
13.05.2013 Брэст: невыкананне закону чыноўнікі тлумачаць арганізацыйнымі пытаннямі і недахопам сродкаў
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, абраных ад Брэсцкага рэгіёна, адказалі на запыт грамадзян, якія цікавіліся, чаму дагэтуль не рэалізавана пагадненне паміж Беларуссю і Польшчай наконт малога памежнага руху.
13.05.2013 Бялынічы: дэпутата Агеева запыталі, чаму ён прамаўчаў
У сваім звароце актывісты звяртаюцца да свайго дэпутата Агеева з просьбай патлумачыць, чаму ён не задаваў пытанняў наконт праблем сваіх выбаршчыкаў кіраўніку краіны Аляксандру Лукашэнку пад час яго выступу перад дэпутатамі Нацыянальнага сходу 19 красавіка гэтага года.
12.05.2013 У Магілёве разбураецца капліца на масавым пахаванні нямецкіх салдат Другой сусветнай вайны
На могілках салдат вермахта на тэрыторыі Любускага лесапарку Магілёва разбураецца каплічка. На памятным знаку выгаралы на сонцы надпіс не прачытаць. Навокал абгароджанай тэрыторыі — смецце, у выходныя тут ладзяцца гульбішчы. Гэта — адзінае ў горадзе абазначанае пахаванне салдат пераможанай 68 гадоў таму краіны.
10.05.2013 Старшыня Белаазёрскага гарвыканкама ігнаруе зварот 40 жыхароў горада
Жыхары дома 11/1 па праспекце Міра Белаазёрску, з якіх гарвыканкам патрабуе заплаціць вялікую суму за каробку дома праз 20 гадоў пражывання ў ім, папрасілі старшыню гарвыканкама Вячаслава Дамброўскага прадаставіць ім дакументы па смеце.
10.05.2013 У Баранавічах у Дзень Перамогі ўшанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій
У Баранавічах прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці 9 мая адзначылі дзень Перамогі ўшанаваннем памяці загінуўшых як у гады вайны, так і часы сталінскіх рэпрэсій. Спачатку грамадскія актывісты ўсклалі кветкі ля Вечнага агню ў цэнтры горада, а затым ля крыжа ахвяраў сталінскіх рэпрэсій 1939-1953 гг.
08.05.2013 У спрэчцы за зямлю магілёўскі суд стаў на бок фермера-дэпутата
Сёння, 8 траўня, суд Ленінскага раёна Магілёва ў асобе суддзі Алены Дыбленка не задаволіў скаргу жыхара вёскі Нядашава-2 Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Дзмітрыя Яўстратава на рашэнне мясцовага райвыканкама аб выдзяленні зямлі агульнага карыстання без правядзення грамадскіх слуханняў фермеру Юрыю Коршунаву.
08.05.2013 Гомельская міліцыя палохае грамадзян напярэдадні святаў
9 мая ў Гомелі пройдзе шэраг святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Перамогі – мітынгі, шэсці, канцэрты, выставы. Гомельская міліцыя выступіла напярэдадні святаў з папярэджаннем да грамадзян у тым сэнсе, што наведванне масавых мерапрыемстваў «можа ўтойваць у сабе вялікія пагрозы»
07.05.2013 У Беларусі створаны даведнік арганізацый, куды можна звярнуцца па дапамогу ў сітуацыі хатняга гвалту
Ён змяшчае інфармацыю аб праблеме хатняга гвалту, заканадаўчую базу, а таксама інфармацыю пра арганізацыі, якія аказваюць дапамогу па гэтай праблеме.
07.05.2013 У Салігорску высякаюць дрэвы ўздоўж самай экалагічнай вуліцы
Напрыканцы мінулага тыдня ў Салігорску зноў была высечана значная частка дрэваў, што ўваходзяць у ландшафтна-рэкрэацыйную зону горада. Гэтым разам зялёныя насаджэнні знішчаліся пад пашырэнне дарогі на вуліцы Набярэжнай уздоўж Салігорскага вадасховішча.










