Навіны на тэму: грамадства

Памерла актывістка руху дапамогі палітвязням Эльміра (Дамініка) Левандоўская

28.05.2013 Памерла актывістка руху дапамогі палітвязням Эльміра (Дамініка) Левандоўская

Многія з тых, хто браў удзел у маўклівых акцыях пратэсту 2011 года, ведалі яе як Дамініку. Яна была адной з тых, хто штодня быў ​​каля турмы на Акрэсціна або жодзінскай турме, пакуль там адбывалі арышт палітычныя.

У Гомелі актывісты «Zмены» правялі акцыю з нагоды руйнавання драўлянай забудовы

28.05.2013 У Гомелі актывісты «Zмены» правялі акцыю з нагоды руйнавання драўлянай забудовы

На ўлётках супраць дзеянняў гарадскіх уладаў і ТАА «Электрапрам» напісана: «ООО «Электропром»: Вы знаете, где есть памятники истории? Тогда мы идём к вам!» і «Горисполком: «Продаём историю!».

У Салігорску абскарджваюць забарону на выезд за неаплату "жыровак"

28.05.2013 У Салігорску абскарджваюць забарону на выезд за неаплату "жыровак"

Мясцовы праваабаронца Леанід Мархотка накіраваў пракурору Салігорскага раёна скаргу на дзеянні КУП “Разлікова-касавы цэнтр г.Салігорска”, якое змясціла ў “жыроўках” абвестку аб стварэнні спісаў “невыязных”. У гэтыя спісы ўключаюць асобаў, якія болей за адзін месяц не аплочвалі камунальныя паслугі.

27.05.2013 Якой свабоды не хапае беларусам?

Сацыялягічны цэнтар «Люстэрка-Інфа» задаў беларусам тры пытаньні: «Ці патрэбная вам асабіста свабода мітынгаў і дэманстрацый?», «Ці патрэбная вам асабіста свабода слова?» і «Ці патрэбная вам асабіста свабода выезду за мяжу?»

Брэст: дэпутатаў гарсавету заклікаюць падтрымаць малы памежны рух з Польшчай

27.05.2013 Брэст: дэпутатаў гарсавету заклікаюць падтрымаць малы памежны рух з Польшчай

На адрас мясцовых народных абраннікаў ад імя жыхароў Брэста дасланыя лісты з просьбай дапамагчы ў паскарэнні рэалізацыі Закона “Аб ратыфікацыі дамовы паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Рэспублікі Польшча аб правілах памежнага руху”, якое дае права мясцовым жыхарам у спрошчаным парадку перасякаць мяжу.

Чарговая талака па дабраўпарадкаванні мілавідскіх помнікаў (фота)

25.05.2013 Чарговая талака па дабраўпарадкаванні мілавідскіх помнікаў (фота)

Баранавіцкія грамадскія актывісты 24 траўня арганізавалі чарговую талаку па дабраўпарадкаванні мілавідскіх помнікаў, усталяваных у гонар паўстанцаў 1863 года. "2 чэрвеня аддзел культуры Баранавіцкага райвыканкама, а таксама грамадскасць нашага горада і раёна будуць урачыста адзначаць 150-я ўгодкі Мілавідскай бітвы 1863 года".

У Магілёве студэнтаў БРУ, якія падпісаліся пад ініцыятывай Аляксея Паўлоўскага, выклікалі ў дэканат

23.05.2013 У Магілёве студэнтаў БРУ, якія падпісаліся пад ініцыятывай Аляксея Паўлоўскага, выклікалі ў дэканат

Грамадскі актывіст збіраў подпісы за “размарозку” будоўлі лабараторнага корпуса Беларуска-Расійскага ўніверсітэта і спарткомплекса, будаўніцтва якога працягваецца ўжо 22 гады. Тады пад ініцыятывай Аляксея Паўлоўскага падпісалася 88 чалавек.

Магілёвец Аляксей Паўлоўскі скардзіцца на Анатоля Рубінава ў пракуратуру

22.05.2013 Магілёвец Аляксей Паўлоўскі скардзіцца на Анатоля Рубінава ў пракуратуру

Магілёвец Аляксей Паўлоўскі скардзіцца на парушэнне Закона “Аб звароце грамадзян”. Аляксей Паўлоўскі просіць прыняць меры па рэагаванню ў дачыненні да старшыні Савета Рэспублікі Анатоля Рубінава, які ужо 52 дні не дае адказу на калектыўны зварот магілёўцаў, а таксама прымусіць яго даць адказ на паступіўшы да яго зварот.

Баранавіцкі райвыканкам другі раз забараніў Мілавідскі фэст

22.05.2013 Баранавіцкі райвыканкам другі раз забараніў Мілавідскі фэст

Баранавіцкі райвыканкам другі раз забараніў Мілавідскі фэст, прысвечаны 150-м угодкам Мілавідскай бітвы 1863 года. Раней мы паведамлялі, што культурна-асветніцкае мерапрыемства было запланавана грамадскасцю горада і раёна першапачаткова на 2 чэрвеня, але райвыканкам забараніў яго правядзенне.

Тамара Сяргей: Працэс запалохвання набірае абароты

21.05.2013 Тамара Сяргей: Працэс запалохвання набірае абароты

Актывістка Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры з горада Мазыра (Гомельская вобласць) Галіна Герасімава атрымала вуснае папярэджанне за ўдзел у дзейнасці незарэгістраванага грамадскага аб'яднання ад першага намесніка пракурора Гомельскай вобласці Вадзіма Сушчынскага.

Баранавіцкія чыноўнікі не збіраюцца уводзіць плату за наведванне паліклінік

21.05.2013 Баранавіцкія чыноўнікі не збіраюцца уводзіць плату за наведванне паліклінік

Як паведаміў лідэр брэсцкіх сацыял-дэмакратаў Ігар Маслоўскі, сам спадар Дзічкоўскі не адрэагаваў на зварот актывістаў кампаніі, але яго намеснік у сваім адказе паведміў, што рашэнне, якое б прыводзіла да зменаў у працы медыцынскіх установаў горада, гарвыканкамам не прымалася.

Жыхары Баранавічаў -- за незалежныя тэлеканалы

20.05.2013 Жыхары Баранавічаў -- за незалежныя тэлеканалы

Зварот, падпісаны 35 жыхарамі Баранавічаў, які ўтрымлівае патрабаванне вярнуць у телесетку тэлеканал “Еўраньюс”, а таксама ўвесці беларускамоўны незалежны тэлеканал Белсат, даць магчымасць глядзець тэлеканалы суседзяў: Польшчы, Расіі і Украіны без цэнзуры, накіраваны ў Адміністрацыю прэзідэнта.

У Рагачове абяцаюць узнагароду за данос на аўтара графіці «Хопіць бухаць»

20.05.2013 У Рагачове абяцаюць узнагароду за данос на аўтара графіці «Хопіць бухаць»

Рагачоўская раённая газета «Свабоднае слова» апублікавала матэрыял з абяцаннем узнагароды таму, хто дакажа на аўтара надпісаў «Хопіць бухаць».

Ля Мілавідаў прыбралі тэрыторыю і адрамантавалі помнікі ў гонар паўстанцаў 1863года

20.05.2013 Ля Мілавідаў прыбралі тэрыторыю і адрамантавалі помнікі ў гонар паўстанцаў 1863года

Ля Мілавідаў (Баранавіцкі раён) прыбралі тэрыторыю і адрамантавалі помнікі ў гонар паўстанцаў 1863г. Гэта стала вядома з ліста за подпісам в.а. старшыні Мілавідскага сельскага выканаўчага камітэта Тамары Былінскай, які атрымаў грамадскі актывіст Віктар Сырыца на калектыўны зварот грамадзян горада Баранавічы.

Брэст: інваліды пазбаўлены магчымасці скарыстацца паслугамі цэнтра “Зімародак”

20.05.2013 Брэст: інваліды пазбаўлены магчымасці скарыстацца паслугамі цэнтра “Зімародак”

Галоўная прычына палягае ў тым, што рэабілітацыйна-аздараўленчая ўстанова, што мае такую назву і месціцца каля вёскі Забалацце ў Брэсцкім раёне, няма сродкаў на працяг сваёй дзейнасці. Заснавальнікам цэнтра “Зімародак” з’яўляецца рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства