Навіны на тэму: грамадства

Орша: бяздзейнасць ўладаў ставіць пад пагрозу жыццё людзей

05.06.2013 Орша: бяздзейнасць ўладаў ставіць пад пагрозу жыццё людзей

Пагроза жыцця аршанцаў чыноўнікаў не асабліва турбуе. Такую выснову можна зрабіць з перапіскі, якую актывісты Аршанскай арганізацыі БХД вядуць з службовымі асобамі ДАІ, МНС і аўтобуснага парка з нагоды аварыйнага моста.

04.06.2013 Фэст у Мілавідах спынілі супрацоўнікі ДАІ

У Мілавідах Баранавіцкага раёну адбыўся фэст у гонар 150-годзьдзя найбуйнейшай бітвы паўстаньня 1863 году.

03.06.2013 Урад Беларусі ўдасканальвае механізмы падтрымкі дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў

Урад Беларусі зацвердзіў Палажэнне аб постінтэрнатным суправаджэнні дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета міністраў ад 31 мая 2013 года № 433.

Баранавічы: адбыўся гістарычна-культурніцкі фэст памяці паўстанцаў 1863 года (фота)

03.06.2013 Баранавічы: адбыўся гістарычна-культурніцкі фэст памяці паўстанцаў 1863 года (фота)

Баранавіцкі райвыканкам двойчы забараніў правядзенне фэсту ў гонар 150-х угодкаў Мілавідскай бітвы 1863 года. Падставай для адмовы стала тое, што ўлады нібыта самі плануюць зладзіць на тым жа месцы ў той жа час сваё мерапрыемства. Але ніякіх прыкметаў афіцыйных урачыстасцяў 2 чэрвеня на Мілавідскім полі не было.

Салігорск: пра высечку дрэваў улады пачалі інфармаваць

03.06.2013 Салігорск: пра высечку дрэваў улады пачалі інфармаваць

Пад ціскам грамадскасці салігорскія ўлады сталі часцей справаздачыцца аб запалнаваных высечках дрэваў ды аб мерах па аднаўленні зялёных зон. Зрэшты, казаць пра перамогу абаронцаў салігорскага лесапарку пакуль не выпадае.

Жыхары Белаазёрску хочуць ведаць, куды  выдаткоўваюцца бюджэтныя грошы

31.05.2013 Жыхары Белаазёрску хочуць ведаць, куды выдаткоўваюцца бюджэтныя грошы

Сябры кампаніі “Гавары праўду” у Белаазёрску сабралі 120 подпісаў пад заявай, у якой адзначылі, што хочуць ведаць, куды выдаткоўваюцца бюджэтныя грошы. Актывісты таксама выказалі прэтэнзіі мясцовым дэпутатам, якія не сустракаюцца з народам і не робяць справадач.

Магілёўскі раён: за зямлю агульнага карыстання будуць змагацца і ў касацыйнай інстанцыі

31.05.2013 Магілёўскі раён: за зямлю агульнага карыстання будуць змагацца і ў касацыйнай інстанцыі

Паводле Дзмітрыя Яўстратава і жыхароў вёскі Нядашава-2, прычынай канфлікту стала тое, што зямлю агульнага карыстання перадалі ў пажыццёвае карыстанне фермеру Юрыю Коршунаву без правядзення грамадскіх слуханняў і ўліку грамадскай думкі жыхароў вёскі.

Віцебскія актывісты добраўпарадкавалі самаробны  мемарыял (фота)

31.05.2013 Віцебскія актывісты добраўпарадкавалі самаробны мемарыял (фота)

Сябры Партыі БНФ сабраліся на ўзлеску каля вёскі Паляі Віцебскага раёну. Тут у 1930-50 гады адбываліся сталінскія расстрэлы мірных грамадзянаў. Мясцовыя ўлады адмаўляюцца паставіць у гэтых мясцінах памятны знак, хаця пра трагічныя падзеі многія тутэйшыя жыхары яшчэ памятаюць і могуць іх засведчыць.

Без свабоды ў беларускіх ВНУ няма еўрапейскай будучыні

31.05.2013 Без свабоды ў беларускіх ВНУ няма еўрапейскай будучыні

Беларусь заявіла аб рашучым намеры ўступіць у Балонскі працэс. Але ва ўладаў, грамадзянскай супольнасці і еўрапейскіх партнёраў рознае разуменне, як гэта мае адбывацца. Дасягнуць кампрамісу ў пытаннях рэфармавання вышэйшай адукацыі магла б дапамагчы ініцыятыва «Еўрапейскі дыялог аб мадэрнізацыі c Беларуссю».

30.05.2013 Палецкіс: Даклад па Беларусі ў Еўрапарламенце абмяркоўвалі горача, эмацыйна

Абмеркаванне дакладу адбылося 30 траўня на паседжанні Камітэта па замежных справах Еўрапарламента ў Брусэлі.

30.05.2013 Прэзентацыя кнігі “Хто ўзарваў менскае мэтро?” і круглы стол па праблемах асвятлення гучных працэсаў

3 чэрвеня журналіст Радыё “Свабода” Алег Груздзіловіч мае намер прэзентаваць у Мінску ўласную кнігу-расследаванне “Хто ўзарваў менскае мэтро?”, напісаную па слядах судовага працэсу над расстралянымі Дзмітрыем Канавалавым і Ўладзіславам Кавалёвым.

Мінздароўя ад прамога адказу на петыцю ўхіляецца, дэпутаты петыцю ігнаруюць

29.05.2013 Мінздароўя ад прамога адказу на петыцю ўхіляецца, дэпутаты петыцю ігнаруюць

Салігорскі праваабаронца Аляксей Валабуеў атрымаў адказ Міністэрства аховы здароўя на петыцыю аб будаўніцтве ў сталіцы шахцёроў новай паліклінікі. Пад петыцыяй, нагадаем, падпісалася ўжо болей за васемсот чалавек.

У Слоніме забаранілі Дзень дзяцінства

29.05.2013 У Слоніме забаранілі Дзень дзяцінства

У школах Слоніма ўсіх сёлетніх выпускнікоў прымусілі паставіць подпісы пад тэкстам, які забараняе адзначаць у горадзе традыцыйнае свята выпускнікоў — Дзень дзяцінства.

Бабруйчане папросяць Васьковіча напісаць прашэнне аб памілаванні

29.05.2013 Бабруйчане папросяць Васьковіча напісаць прашэнне аб памілаванні

Бабруйскія грамадскія актывісты непакояцца за палітвязня Яўгена Васьковіча, які надта часта трапляе ў карцар, месяцамі не дасылае ці не атрымлівае лісты. Таму яны вырашылі распачаць своеасаблівую акцыю: даслаць Яўгену як мага болей лістоў з просьбай напісаць прашэнне аб памілаванні.

У Слоніме зніклі грошы на помнік Льву Сапегу

29.05.2013 У Слоніме зніклі грошы на помнік Льву Сапегу

Прадпрыемствы Слоніма, прыватныя асобы, прадпрымальнікі пералічалі сродкі на рахунак у філіяле “Беларусбанку” яшчэ ў 2008 годзе. Мінула пяць гадоў. Скульптарам Іванам Міско даўно распрацаваны праект помніка. Аднак ні банк ні райвыканкам не могуць адказаць, якая сума сабраная: рахунак ёсць, а грошай няма.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства