Навіны на тэму: грамадства
14.06.2013 ЗША працягнулі яшчэ на год санкцыі ў дачыненні да кіраўніцтва Беларусі
Прэзідэнт ЗША Барак Абама падоўжыў яшчэ на адзін год рэжым санкцый у дачыненні да Беларусі. Аб гэтым паведамляецца ў тэксце афіцыйнага паведамлення на сайце Белага дома.
13.06.2013 Брэст: улады лічаць, што ўшчыльненне цэнтра горада не датычцць інтарэсаў людзей
Брэсцкі аблвыканкам адрэагаваў на пратэсты жыхароў вуліцы Карбышава ў абласным цэнтры, якія не задаволеныя планамі пабудаваць на агульнай дваровай тэрыторыі яшчэ адзін сяміпавярховы будынак.
12.06.2013 Дзесяць мільёнаў дзяцей працуюць у якасці хатніх работнікаў
З нагоды Сусветнага дня барацьбы з дзіцячай працай МАП публікуе даклад аб злоўжываннях у дачыненні да мільёнаў дзяцей, якія працуюць у прыватных дамах.
12.06.2013 Берасце: Меркаванні выбаршчыкаў наконт малога памежнага руху ў чарговы раз праігнараваныя
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктар Валюшыцкі даслаў адказаў брэсцкім актывістам кампаніі «Гавары Праўду!" Прадстаўнікі грамадскасці ставілі перад дэпутатам пытанне, чаму народныя абраннікі праігнаравалі зварот грамадзян па пытанні малога памежнага руху.
12.06.2013 Слонім: адчынены новы разліковы рахунак на помнік Льва Сапегі, але дзе ранейшы?
Пасля таго, як у Слоніме знік рахунак і грошы, якія пералічвалі слонімцы з 2008 года на помнік канцлеру ВКЛ і слонімскаму старасту Льву Сапегу, на сайце Слонімскага райвыканкама раптам з’явіўся новы рахунак, куды слонімцы могуць пералічваць грошы. Дзе ж ранейшы -- пракаментаваць гэта ў Слонімскім райвыканкаме не змаглі.
11.06.2013 Арганізацыю, якая займаецца прафілактыкай ВІЧ/СНІД, пазбавілі юрыдычнага адрасу
РМГА «Встреча» па патрабаванні ГГУ Упраўлення справамі Прэзідэнта павінна з'ехаць з офіса па адрасе зав. Уральскі 15. Прычына - рэзкае падаражэнне арэнднай платы, арганізацыю выключылі з спісу "ільготнікаў". І нежаданне ўласніка будынку працягваць дамову.
10.06.2013 У Магілёве актывісты БСДП сабралі 500 подпісаў у падтрымку Закона “Аб грамадскіх слуханнях”
Усе подпісы былі высланы ў Магілёўскі раённы, гарадскі і абласны Саветы дэпутатаў, а таксама дэпутатам парламента ад Магілёва Эдуарду Сянкевічу, Уладзіміру Васіленку, Ігару Станкевічу і Аляксандру Разганаву.
10.06.2013 У Гродзенскім універсітэце ліквідуюць бунтарскі гістфак
Гістарычны факультэт плануюць аб'яднаць з факультэтам турызму.
07.06.2013 Збор подпісаў у падтрымку нацыянальнага сьцяга
Партыі і грамадзкія аб’яднаньні падтрымалі кампанію збору подпісаў пад зваротам у Міністэрства культуры Беларусі з прапановай уключыць бел-чырвона-белы сьцяг у Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў краіны.
07.06.2013 Як у сьвеце ставяцца да гомасэксуальнасьці?
Гэта паспрабаваў высьветліць сацыялягічны цэнтар Pew Research Center, правёўшы сёлета ўвесну апытаньні ў 39 краінах сьвету. Задавалася простае пытаньне: ці павінна грамадзтва прымаць (талераваць) гомасэксуальнасьць? Але і тут выявіўся вялікі роскід меркаваньняў.
07.06.2013 Столінская райбальніца самавольна пазбавіла ветэрана ваенных падзей у Венгрыі ільгот на лекі
Брэсцкі абласны суд разгледзеў пратэст пракурора Столінскага раёна аб адмене рашэння суда Столінскага раёна і касацыйную скаргу жыхара Давід-Гарадка Міхаіла Марэйкі. Справа датычыцца незаконных дзеянняў работнікаў Столінскай раённай бальніцы. Справа накіравана на новы разгляд іншаму суддзі.
06.06.2013 Студэнты пратэстуюць: сцэну для ўніверсітэта культуры не могуць дабудаваць ужо 6 гадоў
Так склалася, што Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў ад часоў свайго заснавання не мае ніводнай уласнай сцэны, дзе студэнты, якія ў тым ліку рыхтуюцца і да працы ў тэатры, маглі б паказаць сваё майстэрства ці проста парэпетаваць. Cтудэнтка Факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва БДУКМ наважылася выправіць сітуацыю і звярнулася па публічную падтрымку да ўсіх неабыякавых. І ўжо дамаглася пэўнага поспеху.
06.06.2013 Бялынічы: за адстойванне інтарэсаў шматдзетных сем’яў абазвалі “пятай калонай”
Па словах старшыні бялыніцкага ЖБК “Дванаццаць” для шматдзетных сем’яў Пятра Шымбалёва, прадстаўніком “пятай калоны” абазваў яго падчас асабістай сустрэчы ў Бялыніцкім райвыканкаме намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Ерашэнка.
06.06.2013 Брэст: ад “нічыйнай” дарогі гарадскім уладам адмахнуцца не ўдалося
З другой спробы жыхары брэсцкага мікрараёна Паўдневы, што сабралі больш за 1100 подпісаў з патрабаваннем рамонту і добраўпарадкавання дарог у месцы свайго пражывання, дамагліся ад уладаў выканання неабходных работ.
05.06.2013 Слонім: за доктара Івана Шэгу сабрана больш за 800 подпісаў
Актыўна ідзе збор подпісаў сярод жыхароў Слоніма ў абарону доктара-траўматолага Івана Шэгі. Ужо сабрана больш за 800 подпісаў. Грамадскія актывісты плануюць сабраць значна болей подпісаў за тое, каб доктара пакінулі на працы ў Слонімскай ЦРБ.










