Навіны на тэму: грамадства
02.12.2020 Палітвязень Алег Мазгоў выйшаў на волю
Пасля трох месяцаў зняволення ўвечары першага снежня з-пад варты вызвалілі палітвязня Алега Мазгова, фігуранта справы па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса ("Масавыя беспарадкі").
02.12.2020 Справа студэнтаў — артыкул 342. Частка другая
12 лістапада стала чорным чацвяргом беларускага студэнцтва: у гэты дзень былі затрыманыя адразу дзесяць моладзевых актывістаў і актывістак.
01.12.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Важнейшыя праваабарончыя даты мінулага тыдня. Адміністрацыйны і крымінальны пераслед з боку дзяржавы. Палітвязні і праваабаронцы.
30.11.2020 Палітвязні атрымаюць больш за 90 паштовак ад беларусаў Канады
Беларусы Канады падпісалі палітзняволеным больш за 90 паштовак, а валанцёрская служба ПЦ "Вясна" адправіла іх адрасатам.
29.11.2020 Затрыманні 29 лістапада на акцыях пратэсту
Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае інфармацыю пра затрыманых у гэты дзень на акцыі ў Мінску на Маршы, а таксама ў іншых гарадах Беларусі на рэгіянальных акцыях.
28.11.2020 СІЗА №6, перадачы, сваякі і аўтазакі, якія прыбываюць у чацвер — Едзем у Баранавічы з падкастам "Вясна прыйдзе"
У СІЗА№6 горада Баранавічы з кастрычніка сталі перавозіць затрыманых на мінскіх маршах — тых, каму уже не хапае месца на Акрэсціна. Мы з'ездзілі ў Баранавічы 29 кастрычніка — тады супалі адразу тры чацвяргі: адзіны ў тыдзень дзень прыёму на Акрэсціна, перавозка затрыманых у Баранавічы, адзіны (на той момант) дзень перадачы перадач у СІЗА№6.
27.11.2020 Суд абавязаў Мінюст растлумачыць рашэнне аб пазбаўленні ліцэнзіі Аляксандра Пыльчанкі
26 лістапада ў судзе Маскоўскага раёна Мінска адбылося папярэдняе паседжанне па разгляду скаргі адваката Аляксандра Пыльчанкі.
27.11.2020 Бабруйск: Ігара і Алега Букасаў асудзілі на чатыры і два гады калоніі адпаведна
27 лістапада ў судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска вынесены прысуд па справе Ігара і Алега Букасаў.
26.11.2020 Справа студэнтаў — артыкул 342. Частка першая
12 лістапада стала чорным чацвяргом беларускага студэнцтва: у гэты дзень былі затрыманыя адразу дзесяць моладзевых актывістаў і актывістак.
26.11.2020 "Я не разумею, што адбываецца": гамяльчука пазбавілі волі за гвалт над міліцыянтам
У Гомелі за гвалт у адносінах да міліцыянта на пяць гадоў пазбаўлення волі асудзілі Сяргея Верашчагіна
24.11.2020 Збітага пры затрыманні менчука судзяць за гвалт у дачыненні да супрацоўніка АМАП
24 лістапада суд Фрунзенскага раёна горада Мінска пачаў разглядаць крымінальную справу ў адносінах да Е.В. Чарвінскага.
23.11.2020 Гродна: абвешчаны прысуд Зімніцкаму і Паляку
Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 23 лістапада вынес прысуд Дзмітрыю Зімніцкаму і Канстанціну Паляку па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса. Дзмітрый Зімніцкі атрымаў два с паловай гады абмежавання волі з адбыццём па месцы жыхарства (хатняй "хіміі"), а Канстанцін Паляк — тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
16.11.2020 Як напісаць скаргу ў Следчы Камітэт наконт арышту грошай ад BY_Help
Эксперты і юрысты Праваабарончага цэнтру "Вясна" падрыхтавалі ўзор скаргі.
14.11.2020 Бабруйск: па справе Букасаў пацярпелы папрасіў нагадаць свае паказанні
13 лістапада ў судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска прайшло трэцяе пасяджэнне па справе Ігара і Алега Букасаў, якіх судзяць па артыкуле 364 КК РБ.
13.11.2020 Яшчэ адна нядзеля. Кардоны, 23.34 і людзі, якія гуляюць – новы выпуск падкаста "Вясна прыйдзе"
Адна з нядзель у Мінску. Хтосьці прабіраецца "партызанскімі сцежкамі"; хтосьці на хвілінку забягае ў кафэ, дзе дапамагаюць пратэстоўцам; хтосьці наўпрост адважваецца падысці да сілавікоў з пытаннем: "А што вы тут робіце?" А міма на самакатах катаюцца дзеці і абмяркоўваюць "ціхароў".










