Навіны на тэму: грамадства

Бабруйск:  Дэпутаты ігнаруюць свае абавязкі перад выбаршчыкамі

25.06.2013 Бабруйск: Дэпутаты ігнаруюць свае абавязкі перад выбаршчыкамі

Вольга Піманава, старшыня “Рады індывідуальных прадпрымальнікаў рынку “Яловікі” ў Бабруйску, распавяла праваабаронцам, што дасюль не атрымала адказаў ад дэпутатаў на свае звароты. "Узнікае пытанне, навошта нам патрэбныя такія “прадстаўнікі”? Каму “паплакацца” я знайду, а ад іх чакаю канкрэтнай дапамогі".

На помнік Галіне Сямдзянавай не хапае сродкаў

25.06.2013 На помнік Галіне Сямдзянавай не хапае сродкаў

Сябры рупяцца пра надмагільны помнік Галіне Сямдзянавай, у інтэрнэце аб'яўлены збор сродкаў.

Брэст: большасць дэпутатаў фактычна праігнаравалі зварот сваіх выбаршчыкаў

25.06.2013 Брэст: большасць дэпутатаў фактычна праігнаравалі зварот сваіх выбаршчыкаў

Такую выснову зрабілі мясцовыя грамадскія актывісты, што спрабавалі дамагчыся ад дэпутатаў Брэсцкага гарсавета, каб тыя паспрыялі хуткай рэалізацыі дамовы “Аб малым памежным руху паміж Польшчай і Беларуссю”.

Лукашэнка лічыць расейскую мову роднай для беларусаў

21.06.2013 Лукашэнка лічыць расейскую мову роднай для беларусаў

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка зноў заявіў пра тое, што «для беларуса руская мова не чужая, а родная».

Абследаванне: большасць беларускіх дзяцей выхоўваюцца з прымяненнем насільных метадаў

21.06.2013 Абследаванне: большасць беларускіх дзяцей выхоўваюцца з прымяненнем насільных метадаў

Паводле звестак абследавання хатніх гаспадарак, большасць беларускіх дзяцей выхоўваюцца з прымяненнем насільных метадаў.

Рок за правы чалавека: Уладзімір Пугач – супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

20.06.2013 Рок за правы чалавека: Уладзімір Пугач – супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

Госць выпуска праваабарончага падкаста – Уладзімір Пугач, лідэр гурта J:Морс. Музыка завітаў да праваабаронцаў, каб у нязмушанай атмасферы проста пагаварыць пра важнае. І гэтым візітам ён засведчыў сваю глыбокую перакананасць у тым, што смяротнай кары няма месца ў сучасным грамадстве.

Бабруйск: Прыватнікаў прымушаюць выкупляць квіткі на фестываль і падпісвацца на часопіс (дакументы)

19.06.2013 Бабруйск: Прыватнікаў прымушаюць выкупляць квіткі на фестываль і падпісвацца на часопіс (дакументы)

У Бабруйску кіраўнікам прыватнага бізнэса былі разасланыя лісты з патрабаваннямі набыць пэўную колькасць квіткоў на канцэрты штогадовага фестываля “Вянок дружбы”. Кошты на іх вагаюцца ад 30 да 75 тысяч рублёў.

Баранавічы: начальнік ГАУС прызнаў парушэнне правілаў дарожнага руху сваімі супрацоўнікамі

19.06.2013 Баранавічы: начальнік ГАУС прызнаў парушэнне правілаў дарожнага руху сваімі супрацоўнікамі

Людзі ў міліцэйскай форме пераходзяць магістраль дзе і як каму ўздумаецца, ігнаруючы пешаходныя пераходы. Чарнавус зафіксаваў гэта на 4-х здымках і накіраваў іх міністру ўнутраных спраў. Той адрэагаваў вельмі хутка. Здымкі былі адпраўлены ў Брэсцкае ўпраўленне ўнутраных спраў. Адтуль па вертыкалі ў Баранавіцкі ГАУС.

Гродна: рэканструкцыя вуліцы без увагі на жыхароў і іх дамы

19.06.2013 Гродна: рэканструкцыя вуліцы без увагі на жыхароў і іх дамы

17 чэрвеня дарожныя службы незаконна знеслі плот і часткова занялі ўчастак, што належыць сям’і Івана Журневіча, гаспадара дома па вуліцы Будзёнага, 7а. Пры тым гаспадару нават не паказалі ніякіх афіцыйных папер. Выкліканая ім міліцыя нічога не зрабіла для абароны законнасці.

Бабруйск: Збіраць подпісы “незаконна”?

17.06.2013 Бабруйск: Збіраць подпісы “незаконна”?

Жыхары вуліц Інтэрнацыянальная і Чапаева ў Бабруйску занепакоеныя будоўляй, якая разгарнулася пад вокнамі інтэрната № 72 б. Яшчэ зусім нядаўна тут была дзіцячая пляцоўка, а зараз яе “пасунулі” на карысць будынка, які мусіць у хуткім часе з’явіцца на гэтым месцы.

Не стала брэсцкага абаронцы правоў прадпрымальнікаў Віктара Чайкоўскага

17.06.2013 Не стала брэсцкага абаронцы правоў прадпрымальнікаў Віктара Чайкоўскага

Пасля аперацыі на воку 16 чэрвеня ў мінскай клінічнай бальніцы №9 памёр 46-гадовы берасцейскі актывіст, намеснік старшыні рэспубліканскага грамадскага аб’яднання прадпрымальнікаў “Перспектыва” Віктар Чайкоўскі.

У фальварку Каліноўскіх здзейснена спроба вандалізму (фота)

17.06.2013 У фальварку Каліноўскіх здзейснена спроба вандалізму (фота)

Свіслацкія грамадскія актывісты Віктар Дзесяцік і Юрый Глебік, якія прыехалі 14 чэрвеня ў Якушоўку парадкаваць тэрыторыю колішняга фальварка Каліноўскіх, убачылі на тэрыторыі сядзібы спробу вандалізму. Яны ўбачылі каля крыжа абпалены бел-чырвона-белы сцяжок, верагодна, што такім чынам хацелі падпаліць і прасмалены крыж.

Гарадзенскія прадпрымальнікі правялі страйк

17.06.2013 Гарадзенскія прадпрымальнікі правялі страйк

16 чэрвеня, у нядзелю, прадпрымальнікі найбольшых гарадзенскіх рэчавых рынкаў “Скідзельскі” і “Паўднёвы” страйкавалі і не выйшлі на працу. Размова ідзе найперш пра прадаўцоў вопраткі. Страйк доўжыўся пакуль толькі адзін дзень і меў папераджальны характар.

У Бераставіцы высяляюць прадпрымальнікаў (дакумент)

15.06.2013 У Бераставіцы высяляюць прадпрымальнікаў (дакумент)

Непрыемны сюрпрыз атрымалі некалькіх прадпрымальнікаў Вялікай Бераставіцы, якія арандавалі памяшканні ў цэнтры гораду. Аддзел адукацыі Бераставіцкага райвыканкама разаслаў ім афіцыйныя лісты, у якіх паведаміў пра аднабаковае скасаванне дамоваў арэнды.

Актывісты Белаазёрска прымусілі чыноўнікаў лічыцца з патрэбамі грамадскасці

14.06.2013 Актывісты Белаазёрска прымусілі чыноўнікаў лічыцца з патрэбамі грамадскасці

100 жыхароў Белаазёрска накіроўвалі заяву ў Белаазёрскі гарвыканкам і Бярозаўскі райвыканкам, у якой выказалі жаданне азнаёміцца з бюджэтам на 2013 год і ягоным расходаваннем за мінулы тэрмін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства