Навіны на тэму: грамадства

Гарадзенцам падказваюць, як абараніць свае прыватныя дамы

03.07.2013 Гарадзенцам падказваюць, як абараніць свае прыватныя дамы

Гарадзенская гарадская арганізацыя Партыі БНФ правяла інфармаванне людзей, якія пражываюць па вуліцы Будзёнага, дзе зараз адбываецца карэнная рэканструкцыя і пашырэнне дарогі. Нагадаем, што пры кардынальнай рэканструкцыі вуліцы Будзёнага ў Гродна ўжо ўзнікла некалькі лакальных канфліктаў паміж будаўнікамі і мясцовымі жыхарамі.

Віктар Малочка судзіцца з Салігорскім тэлеканалам

03.07.2013 Віктар Малочка судзіцца з Салігорскім тэлеканалам

Сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Віктар Малочка накіраваў іскавую заяву ў суд на Салігорскі тэлеканал. Рашэнне судзіцца з мясцовымі тэлевізіёншычкамі актывіст прыняў з-за адмовы апошніх паставіць у эфіры у сакавіку 2013 году віншаванні з 95-годдзем Беларускай Народнай Рэспублікі ды адказамі на свае звароты на рускай мове.

Бярозаўскія і івацэвіцкія прадпрымальнікі падтрымалі працяг страйку

02.07.2013 Бярозаўскія і івацэвіцкія прадпрымальнікі падтрымалі працяг страйку

Бярозаўскія прадпрымальнікі паведамілі, што накіроўвалі двух прадстаўнікоў у райвыканкам, якія сустракаліся з намеснікам старшыні райвыканкама па эканоміцы Данутай Гардзейчык. Яна таксама пагадзілася, што рашэнне па тэхрэгламенту для дробных прадпрымальнікаў памылковае.

Баранавічы: прадпрымальнікі страйкуюць, супрацоўнікі міліцыі спрабавалі затрымаць Мікалая Чарнавуса

02.07.2013 Баранавічы: прадпрымальнікі страйкуюць, супрацоўнікі міліцыі спрабавалі затрымаць Мікалая Чарнавуса

Калі Мікалай Чарнавус 2 ліпеня зайшоў на Цэнтральны рынак і стаў размаўляць з тымі прадпрымальнікамі, якія сёння працуюць, то да яго адразу падбеглі некалькі міліцыянераў. Імі камандаваў вядомы сваім удзелам у разгоне апазіцыйных акцыяў маёр міліцыі Павел Кульгавік.

Рэчыца: прадпрымальнікі плануюць накіраваць пратэст у парламент

02.07.2013 Рэчыца: прадпрымальнікі плануюць накіраваць пратэст у парламент

Рэчыцкія прадпрымальнікі вырашылі накіраваць пратэст у беларускі парламент у сувязі з тэхрэгламентам Мытнага саюза. Раніцай 2 ліпеня ІП Рэчыцы планавалі правесці бестэрміновы страйк: прыйсці на працу, але не адчыняць свае гандлёвыя кропкі.

Барысаў: супрацьстаянне паміж уладамі і жыхарамі

02.07.2013 Барысаў: супрацьстаянне паміж уладамі і жыхарамі

З лютага гэтага года цягнецца супрацьстаянне паміж Барысаўскім райвыканкамам і жыхарамі былога ваеннага гарадка, цяпер гарадскога мікрараёна Печы. Тут без грамадскага абмеркавання высеклі дрэвы пад будаўніцтва крамы і піцэрыі.

Брэст: грамадскасць хоча ведаць, як дэпутаты вядуць прыём выбаршчыкаў

01.07.2013 Брэст: грамадскасць хоча ведаць, як дэпутаты вядуць прыём выбаршчыкаў

Усім 40 дэпутатам Брэсцкага гарадскога Савету накіраваны зварот, у якім выказваецца просьба паведаміць, якім чынам народныя абраннікі ажыццяўляюць прыём грамадзян.

Баранавіцкія прадпрымальнікі прынялі рашэнне 1 ліпеня спыніць працу і аплату падаткаў

01.07.2013 Баранавіцкія прадпрымальнікі прынялі рашэнне 1 ліпеня спыніць працу і аплату падаткаў

Сёння баранавіцкія прадпрымальнікі трох гарадскіх кірмашоў, якія гандлююць лёгкапрамысловымі таварамі, сабраліся каля будынка гарадской падатковай інспекцыі. На гэтым стыхійным сходзе яны прынялі рашэнне спыніць працу і аплату падаткаў, пратэстуючы такім чынам супраць новых правілаў гандлю ў рамках Мытнага саюзу.

Баранавічы: афіцыйная газета праз суд адкажа за запрашэнне на Мілавідскі фэст

01.07.2013 Баранавічы: афіцыйная газета праз суд адкажа за запрашэнне на Мілавідскі фэст

Грамадскі актывіст Віктар Сырыца падаў на афіцыйную газету “Наш край” зыск у суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы у сувязі з публікацыяй 30 траўня 2013 года аб’явы з запрашэннем на Мілавідскі фэст, у арганізацыі якога ён пазней быў абвінавачаны РАУС.

Смалявічы: абвешчаны грамадскія слуханні па Кітайска-беларускім тэхнапарку

30.06.2013 Смалявічы: абвешчаны грамадскія слуханні па Кітайска-беларускім тэхнапарку

Усім зацікаўленым асобам на працягу пятнаццаці дзён - з 9 да 23 ліпеня гэтага года - прапануецца накіроўваць пісьмовыя заўвагі «у тым ліку аб найбольш рацыянальных спосабах рэалізацыі праекта».

Прадпрымальнікі Бярозы, Баранавічаў, Івацэвічаў падтрымалі агульнарэспубліканскі страйк (фота)

27.06.2013 Прадпрымальнікі Бярозы, Баранавічаў, Івацэвічаў падтрымалі агульнарэспубліканскі страйк (фота)

Калі ў Баранавічах прадпрымальнікі выйшлі на рынак для абмеркавання сітуацыі і выпрацоўкі плана далейшага дзеяння, то ў Бярозе і Івацэвічах проста не выйшлі. У Бярозе толькі 2 жанчыны вырашылі працаваць, якія не вераць, што забастоўка прынясе станоўчыя вынікі.

Страйк прадпрымальнікаў у Салігорску (фота)

27.06.2013 Страйк прадпрымальнікаў у Салігорску (фота)

З пратэстуючымі прадпрымальнікамі сустрэлася дырэктарка рынку Лідзія Жукавец, якая імкнулася ўсяляк перашкодзіць працы незалежных журналістаў ды фатографаў. Аркамя таго, на рынку былі заўважаны супрацоўнікі невядомых спецслужбаў у цывільным, якія пільна сачылі за развіццём сітуацыі.

Барысаў: дзевяноста працэнтаў ІП падтрымалі агульнанацыянальны страйк

27.06.2013 Барысаў: дзевяноста працэнтаў ІП падтрымалі агульнанацыянальны страйк

Напярэдадні страйку, 26 чэрвеня, дэлегацыя прадпрымальнікаў, якія гандлююць адзеннем і абуткам і выплачваюць адзіны падатак, сустрэліся з намеснікам старшыні Барысаўскага райвыканкама Дзмітрыем Голубевым. Чыноўніку былі перададзеныя прапановы па зніжэнні напружанасці ў прадпрымальніцкім асяроддзі.

Бабруйск: Страйк пад наглядам міліцыі і “таямнічага аператара” (фота)

27.06.2013 Бабруйск: Страйк пад наглядам міліцыі і “таямнічага аператара” (фота)

У Бабруйску да аднадзённага агульнанацыянальнага страйку далучылася большасць прадпрымальнікаў цэнтральнага рынка. Пераважная колькасць кропак, якія гандлююць адзеннем і абуткам, сустрэла пакупнікоў голымі прылаўкамі.

Салігорск: Акцыя за захаванне спрыяльнага экалагічнага асяродку (фота)

27.06.2013 Салігорск: Акцыя за захаванне спрыяльнага экалагічнага асяродку (фота)

Плакаты з інфармацыяй аб карысці зялёных насаджэнняў з’явіліся гэтымі днямі каля элітнага жыллёвага комплексу “Зялёная выспа”, пад забудову якога цягам апошніх год стала высякаецца катэгарыйны лесапарк.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства