Навіны на тэму: грамадства
16.07.2013 МУС: галоўным фактарам, які правакуе рэцыдыў, з'яўляецца адсутнасць дастатковага матэрыяльнага забеспячэння
Праведзенае МУС Беларусі анкетаванне тых, хто зноў учыніў злачынства, калі выйшаў на волю, і тых, хто выправіўся, паказала, што сярод фактараў, якія правакуюць рэцыдыў, галоўнай з'яўляецца адсутнасць дастатковага матэрыяльнага забеспячэння. Так лічаць 34% апытаных.
15.07.2013 Смалявічы: абмяркоўваць дэталі плана тэхнапарку абывацелю няпроста
Смалявіцкі райвыканкам прадставіў усім зацікаўленым асобам магчымасць на ўласныя вочы пабачыць дэталёвы план тэрыторыі першачарговага асваення "Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку", размясціўшы схему на сваім сайце.
15.07.2013 Брэст: да канчаткова судовага разбіральніцтва улады высяляюць сям’ю
Уладзімір Гадун працягвае абскарджваць судовыя рашэнні, што былі вынесеныя на карысць гарвыканкаму, але прадстаўнікі ЖЭС праявілі нецярплівасць і, выклікаўшы судовых выканаўцаў і міліцыю, 12 ліпеня паспрабавалі паскорыць прымусовае сям’і Гадуноў.
15.07.2013 Бабруйск: Пасля публікацый у СМІ свастыку з будынка прыбралі (фота)
Свастыку, якая знаходзілася на адным з будынкаў у мікрараёне №6 Бабруйска паўтары месяцы, нарэшце зафарбавалі. А таго часу, як інфармацыя пра гэта з’явілася на сайце Праваабарончага цэнтра “Вясна” і да знікнення сімвала са сцяны, прайшлі прыкладна суткі.
13.07.2013 Слонім: знішчэнне зялёнай лясной зоны працягваецца (фота)
Два гады слонімцы разам з сябрамі мясцовага згуртавання дэмакратычных сіл змагаюцца супраць высечкі лесу ў мікрараёне Альбярцін на вуліцы Войкава. Лес мясцовыя вертыкальшчыкі даўно хочуць высечы і аддаць месца пад будаўніцтва катэджаў для багатых людзей і чыноўнікаў.
12.07.2013 Група грамадзян патрабуе спыніць прапаганду пагроз насілля з боку кіраўніка дзяржавы
Дванаццаць жыхароў Магілёва накіравалі старшыні грамадскага савета па маральнасці Мікалаю Чаргінцу, генпракурору Аляксандру Канюку і міністру інфармацыі Алегу Праляскоўскаму ліст, у якім просяць не дапускаць публічных пагроз насілля з боку кіраўніка дзяржавы.
12.07.2013 Брэст: жыхары шукаюць абароны ў пракуратуры ў канфлікце з уладамі
Падставай для звароту ў наглядную ўстанову жыхароў дома №10 па вуліцы Астроўскага ў абласным цэнтры было тое, што гарвыканкам патрабуе высялення, спасылаючыся на аварыйны стан будынка. Цікава, што ў 2011-м годзе брэсцкія ўлады заключылі інвестыцыйную дамову з прыватнай кампаніяй аб продажы гэтага дома.
11.07.2013 У Бабруйску паўтары месяцы не прыбіраюць свастыку (фота)
"Атрымліваецца, нават на фоне нядаўніх пышных святкаванняў вызвалення Беларусі ад захопнікаў яна нікаму не “калола вочы”? Гэта не першы выпадак, калі ў Бабруйску доўгі час не знішчаюцца фашысцкія ці антысемсіцкія сімвалы і надпісы. Пры гэтым, надпісы кшталту “Жыве Беларусь” камунальнікі звычайна прыбіраюць на працягу адных сутак".
10.07.2013 Быхаўскіх міліцыянтаў зноўку дэпрэміруюць
Прычынай гэтага з’яўляецца іх непрафесіяналізм. У лісце, які атрымаў з Міністэрства ўнутраных спраў жыхар вёскі Дабужа Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці Аляксандр Шачанок, гаворыцца, што факты, агучаныя вяскоўцам у лісце ў міністэрства, пацвердзіліся.
09.07.2013 Гомельскія актывісты просяць кіраўніцтва РПЦ дапамагчы ў захаванні памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій
Некалькі гадоў таму актывісты ўсталявалі ахвярны крыж каля шашы «Гомель-Чарнігаў» на месцы масавых расстрэлаў людзей, каб ушанаваць памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій. У 2013 годзе расійская кампанія «Русские сладости» пачала будаваць непадалёк ад крыжа лагістычны цэнтр.
08.07.2013 Калі на мапе Бабруйска з’явяцца вуліцы імя Мікуліча і Грахоўскага, пакуль невядома
Актывістка Вольга Піманава паведаміла, што атрымала чарговы адказ з гарвыканкама на зварот гараджан з просьбай назваць вуліцы ў гонар Барыса Мікуліча і Сяргея Грахоўскага. Нагадаем, ідэю сабраць подпісы пад гэтым зваротам падказаў бабруйчанам праваабаронца Алесь Бяляцкі.
08.07.2013 Белаазёрск: з-за самаўпраўства ЖКГ у інваліда адключылі электрычнасць
Хаця спачатку жыллёва-камунальная гаспадарка адказнасць за адключэнне брала на сябе, пасля ўмяшальніцтва пракуратуры, калі зразумелі, што зрабілі промах, аргументуючы адлючэнне запазычанасцю, якой не было - пайшлі ў адказную. Маўляў, хто адрэзаў, не ведаем, але падключаць не будзем, бо Леўчанка мае запазычанасць за кватэру.
05.07.2013 Брэст: улады звярнулі ўвагу на праблемную вуліцу пасля атрымання амаль 500 подпісаў грамадзян
Калектыўны зварот быў накіраваны ў Брэсцкі гарвыканкам ад імя жыхароў вуліцы Асіпенкі, якая патрабуе капітальнай рэканструкцыі дарожнага пакрыцця і дзе адсутнічаюць ходнікі.
05.07.2013 Ветэрану ваенных венгерскіх падзеяў з Давыд-Гарадка вярнулі ільготы на лекі
Міхаіл Марэйка ўдзельнічаў у баявых дзеяннях у Венгрыі ў 1956 годзе. Згодна Пастанове Савета міністраў СССР, яму было выдадзена пасведчанне ўдзельніка вайны, што давала яму права на бясплатныя лекі. М. Марэйка карыстаўся гэтым, пакуль медыкі Давід-Гарадка і Столінскай раённай бальніцы перасталі выпісваць ільготныя рэцэпты.
04.07.2013 Брэст: да апублікавання пастановы прадпрымальнікі не маюць магчымасці працаваць легальна
Большасць гандлёвых месцаў на рынках Брэста - “Юбілейны”, “ЦУМ”, “Лагуна”, “Варшаўскі” – па-ранейшаму зачыненыя, бо ў гандляроў няма ўпэўненасці, што пасля 1 ліпеня яны не будуць пакараныя за тое, што іх праца не адпавядае тэхнічнаму рэгламенту Мытнага саюзу.










