Навіны на тэму: грамадства
26.07.2013 У Жыткавіцкім раёне зачыняюцца школы
Дэмаграфічная сітуацыя, аб паляпшэнні якой дбаюць на словах беларускія ўлады, пагаршаецца з году ў год. У раёнах штогод зачыняюцца сельскія школы з-за недахопу ці адсутнасці вучняў, як прыклад – некалькі ўстаноў адукацыі не адчыняць свае дзверы перад дзецьмі 1 верасня ў Жыткавіцкім раёне.
26.07.2013 Смалявіцкі райвыканкам выдае жаданае за сапраўднае
З пункту гледжання чыноўнікаў, сустрэча з зацікаўленай грамадскасцю прайшла як па масле. “Сустрэча доўжылася каля трох гадзін. Мясцовыя жыхары ў цэлым падтрымліваюць будаўніцтва індустрыяльнага парку”, піша сайт Смалявіцкага райвыканкама.
26.07.2013 Кожны можа далучыцца да ратавання кляштара базыльянаў у Оршы
Выстава “Сьвятло Бацькаўшчыны” Міколы Купавы эксапануецца ў Оршы з 10 ліпеня. Мастак абвясціў, што сродкі ад продажу сваіх карцін ахвяруе на рэстаўрацыю будынка кляштара базыльянаў – помніка архітэктуры, які руйнуецца праз абыякавасць мясцовых уладаў.
26.07.2013 Салігорск: Рок-салідарнасць са Зміцерам Вайцюшкевічам (фота)
25 сакавіка ў межах кампаніі "Рок-Салідарнасць", якая займаецца падтрымкай забароненых у Беларусі музыкаў, у сталіцы шахцёраў адбылася творчая сустрэча з вядомым спевком ды музыкам Зміцерам Вайцюшкевічам. У знакаміты "чорны спіс" спявак патрапіў пасля выбараў 2010 года.
25.07.2013 Жыхары Полацка пратэстуюць супраць вырубкі сквeра каля вакзала
Яны збіраюць подпісы пад зваротам у Камітэт дзяржкантролю, бо нязгодныя з перспектывай будаўніцтва буйнога гандлёвага цэнтру, дзеля якога і знішчаюць дрэвы. Сабрана некалькі соцень подпісаў тых, хто не хоча бачыць замест сквера вялікі гмах паміж чыгуначным і аўтобусным вакзаламі.
25.07.2013 Смалявічы: «Не абмеркаванне, а пусты звон!»
У Смалявічах прайшло грамадскае абмеркаванне дэталёвага плана забудовы Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку. Дачнікі і мясцовыя жыхары засталіся незадаволеныя «абмеркаваннем».
25.07.2013 Быхаўскія ўлады ладзяць чарговы “добраахвотны” суботнік
Быхаўскі райвыканкам аб’явіў аб правядзенні чаргова “добраахвотнага” раённага суботніка “ў мэтах паляпшэння арганізацыі вольнага часу дзяцей і моладзі, а таксама падрыхтоўкі правядзення Дня беларускай пісьменасці”.
24.07.2013 Бунт у Зялёным Лузе: касцьмі ляжам, але будоўлі тут не будзе
Новай «гарачай кропкай» на карце горадабудаўнічых канфліктаў Менска становіцца вуліца Цікоцкага ў Зялёным Лузе. Людзі сталі гарой за лесапаласу, дзе на месцы закінутага туалета кампанія «Гаісервіс» збіраецца пабудаваць «Клуб аматараў бегу».
22.07.2013 Брэст: распачаты збор падпісаў за дазвол перасячэння мяжы на роварах
Актывісты мясцовых велаклубаў маюць намер звярнуцца ў Дзяржаўны памежны камітэт Рэспублікі Беларусь, каб дамагчыся дазволу на перасячэнне мяжы на роварах у пунктах пропуску падчас вандровак за мяжу.
22.07.2013 Жыхар вёскі працягвае змагацца за доступ да водасховішча
Нагадаем, што што прычынай канфлікту паміж жыхарамі вёскі Нядашава-2 і мясцовым фермерам Юрыем Коршунавым стала тое, што зямлю агульнага карыстання перадалі ў пажыццёвае карыстанне фермеру Юрыю Коршунаву без правядзення грамадскіх слуханняў і ўліку грамадскай думкі жыхароў вёскі.
19.07.2013 Чарнобыльцы чакаюць рэакцыі ад беларускага боку
Грамадская арганізацыя «Саюз-Чарнобыль-Беларусь» (г. Кіеў) пад старшынствам жодзінскага фельчара хуткай дапамогі Аляксандра Валчаніна пачала атрымліваць адказы на звароты з прапановай уніфікаваць «чарнобыльскае» заканадаўства Расіі і Беларусі. Праўда, толькі з Расіі.
19.07.2013 Смалявічы: дачнікі абмяркуюць прапанаваныя выканкамам «дэталі» праекта тэхнапарку
У бліжэйшыя выходныя ў дачных кааператывах, размешчаных у Смалявіцкім раёне на набліжаных да тэрыторый планаванага ўладамі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку, пройдуць сходы.
19.07.2013 Бабруйск: Чыноўнік з аддзела архітэктуры згубіў прапановы жыхароў?
“Меркаванні грамадзян па найменні вуліц і завулкаў Бабруйска ні ў пісьмовай, ні ў вуснай, ні ў электроннай форме ва ўстаноўлены тэрмін не паступілі”, - цытуе словы Дзмітрыя Дацко, намесніка начальніка аддзела архітэктуры і горадабудаўніцтва, газета гарвыканкама “Бабруйскае жыццё”.
18.07.2013 Шчучын: па факце знішчэння крыжа ў гонар камандзіра Арміі Краёвай пададзена скарга ў пракуратуру
Старшыня незарэгістраванага Саюзу палякаў у Беларусі Мечыслаў Яськевіч і сябра гэтай арганізацыі Вераніка Себасьцяновіч склалі скаргі ў Гарадзенскую абласную пракуратуру на прадмет акту вандалізму ў Шчучынскім раёне.
16.07.2013 Начальнік упраўлення унутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама прынёс прабачэнні за “непрафесійныя дзеянні міліцыі”
Гаворка ідзе пра здарэнне, што адбылося 7 ліпеня ў Пінску, дзе мясцовыя міліцыянеры з асаблівай жорсткасцю правялі “зачыстку” вулічных гандляроў каля міні-рынку “Заходні”. Усяго, па сведчаннях відавочцаў, было затрымана каля 10 чалавек.










