Навіны на тэму: грамадства

Вясковец просіць пракуратуру разабрацца з фактамі запалохвання галоўным ветэрынарам Бярозаўскага раёна

16.08.2013 Вясковец просіць пракуратуру разабрацца з фактамі запалохвання галоўным ветэрынарам Бярозаўскага раёна

Жыхар вёскі Малеч Бярозаўскага раёна Анатоль Сахаруша звярнуўся ў пракуратуру Бярозаўскага раёна з просьбай даць прававую ацэнку некаторым выказванням галоўнага ўрача раёна Генадзя Белавешкіна ў інтэрв’ю раённай газеце “Маяк”.

Фотафакт: У Салігорску патрабуюць будаўніцтва новай паліклінікі

16.08.2013 Фотафакт: У Салігорску патрабуюць будаўніцтва новай паліклінікі

14 жніўня над галоўным уваходам у Салігорскую цэнтральную раённую бальніцу з’явіўся трохметровы банер з надпісам “Патрабуем новай паліклінікі”. Вострая праблема чэргаў у Салігорскай паліклініцы існуе ўжо шмат гадоў.

Жлобінскія ўлады патлумачылі, чаму ссеклі стогадовыя сосны

15.08.2013 Жлобінскія ўлады патлумачылі, чаму ссеклі стогадовыя сосны

Начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Жлобінскага райвыканкама Людміла Іванчыкава на старонках раённай газеты “Новы дзень” патлумачыла прычыну высечкі стогадовых сосен, што выклікала адпаведную рэакцыю мясцовых жыхароў і абаронцаў прыроды.

Магілёўскі раён: праваабаронца дапамагае абскарджваць прадпісанні аб знішчэнні свіней

15.08.2013 Магілёўскі раён: праваабаронца дапамагае абскарджваць прадпісанні аб знішчэнні свіней

У Магілёўскім раёне хочуць знішчыць усіх свінней на прыватных падворках. Абураныя мясцовыя жыхары кажуць, што будуць бараніць сваіх жывёлаў з сякерамі ў руках. Праваабаронца Барыс Бухель разам з журналістамі наведаў вёску Сумарокава, дзе адбываецца канфлікт мясцовага насельніцтва з ветэрэнарнай службай і мясцовай уладаю.

У Бярозаўскім раёне адбыўся сход сяльчан, нязгодных з ліквідацыяй свіней (фота)

14.08.2013 У Бярозаўскім раёне адбыўся сход сяльчан, нязгодных з ліквідацыяй свіней (фота)

Каля сельвыканкама ў вёсцы Сялец учора адбыўся народны сход, арганізаваны вяскоўцамі, на якім прысутнічала 150 чалавек. Галоўная мэта - дабіцца адмены рашэння Бярозаўскага райвыканкама ад 5 жніўня аб ліквідацыі свіней да 15 жніўня з прыватных падворкаў у 17 вёсках, якія трапілі ў 5-кіламетровую зону.

Старшыня Шумілінскага райвыканкаму заклікае парушаць заканадаўства

14.08.2013 Старшыня Шумілінскага райвыканкаму заклікае парушаць заканадаўства

Падчас апошняй пашыранай рабочай нарады старшыня Шумілінскага райвыканкаму У.П.Куранны заявіў, што дзеля ўзмацнення працоўнай дысцыпліны і недапушчальнасці з’яўлення работнікаў на працоўным месцы ў п’яным стане міліцыя можа прымяняць любыя захады – у тым ліку і тыя, што супярэчаць заканадаўству.

Бярозаўшчына: вяскоўцы абскарджваюць у пракуратуры пастанову аб умярцвленні свінняў

12.08.2013 Бярозаўшчына: вяскоўцы абскарджваюць у пракуратуры пастанову аб умярцвленні свінняў

Рашэннем Бярозаўскага райвыканкама ад 5 жніўня 17 вёсак раёна павінны пазбавіцца пагалоўя свіней да 15 жніўня. Народу пачалі даносіць рашэнне толькі 8 жніўня. Такое рашэнне райвыканкама вельмі абурыла людзей.

У Светлагорску пачаўся збор подпісаў за аднаўленне гарадскога парка

12.08.2013 У Светлагорску пачаўся збор подпісаў за аднаўленне гарадскога парка

Намеснік дырэктара патлумачыў, што галоўная прычына немагчымаці аднавіць парк сёння простая і банальная – адсутнасць фінансавання. Цікава, што на набыццё атракцыёнаў у прадпрыества грошай няма, а вось набыць новы аўтамабіль для дырэктара “Светач” за 100 тысяч долараў можна…

Брэст: забаронены пікет з нагоды дрэннага стану дарог

11.08.2013 Брэст: забаронены пікет з нагоды дрэннага стану дарог

Брэсцкі гарвыканкам адмовіў мясцовым актывістам грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” ладзіць пікет, падчас якога планавалася звярнуць увагу на бездарожжа ў мікрараёне Паўднёвы.

У справе Мілавідскага фэсту супрацоўнікі Баранавіцкага райвыканкама заблыталіся

10.08.2013 У справе Мілавідскага фэсту супрацоўнікі Баранавіцкага райвыканкама заблыталіся

Атрымоўваецца, што райвыканкам спачатку абвясціў 30 мая ў газеце пра запланаваны фэст, а ў гэты ж дзень і адмяніў сваё свята ля Мілавідаў, але чамусьці 2 чэрвеня асобныя чыноўнікі ўсё ж такі правялі (!!!) адмененае мерапрыемства ў гонар паўстанцаў 1863 года.

«Справаводства па-беларуску!»: родная мова ў грамадзянскай судовай вытворчасці

10.08.2013 «Справаводства па-беларуску!»: родная мова ў грамадзянскай судовай вытворчасці

Грамадзянская ініцыятыва «Справаводства па-беларуску!» у межах агульнанацыянальнай кампаніі «Зробім лепш!» распачала кампанію па пашырэнню беларускамоўнага справаводства ў грамадзянскай судовай вытворчасці.

Беларускія прадпрымальнікі данеслі да ўладаў сваё бачанне праблемы па тэхрэгламенту Мытнага саюза

09.08.2013 Беларускія прадпрымальнікі данеслі да ўладаў сваё бачанне праблемы па тэхрэгламенту Мытнага саюза

Дырэктар аналітычнага цэнтра саюза юрыдычных асоб "Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва" Анатоль Змітровіч прыняў удзел у сумесным пасежданні падкамітэту па ліквідацыі залішніх бар'ераў у сферы знешняй гандлёвай дзейнасці.

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці сустрэліся з дэпутатам парлямэнта

09.08.2013 Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці сустрэліся з дэпутатам парлямэнта

7 жніўня старшыня праўленьня Цэнтра прававой трансфармацыі Алена Танкачова і юрыст Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі Юрый Чавусаў сустрэліся з прадстаўнікамі сталадзеючай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ.

Слонім: сябры БХД узяліся за кантроль над пітной вадой

08.08.2013 Слонім: сябры БХД узяліся за кантроль над пітной вадой

У Слоніме актывіст аргкамітэту БХД Барыс Кучынскі ў межах кампаніі "Рада народных дэпутатаў" звярнуўся з калектыўным зваротам у прэзідыум Слонімскага райсавета дэпутатаў і да старшыні Слонімскага райвыканкама Іосіфа Паўлюкевіча.

У Глыбокім "дошкі ганьбы" дужа папулярныя

08.08.2013 У Глыбокім "дошкі ганьбы" дужа папулярныя

Адзін з такіх стэндаў размешчаны каля ўваходу ў Глыбоцкі РАУС. Другі – пад назвай "Пазнай сябе" – у будынку, дзе месціцца аддзел правапарадку і прафілактыкі правапарушэнняў Глыбоцкага РАУС. Глыбачанам прапануюць "пазнаць сябе" ў фотаздымках асобаў, якія “вядуць антыграмадскі лад жыцця, знаходзіліся на лячэнні ў ЛПП.”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства