Навіны на тэму: грамадства
02.09.2013 Берасцейцы збіраюць подпісы за будаўніцтва садкоў і школ
На сайце change.org з’явілася петыцыя, у якой ідзе пра будаўніцтва новых мікрараёнаў без належнай інфраструктуры, у сувязі з чым не хапае школ і дзіцячых садкоў.
02.09.2013 Брэст: пачаўся збор подпісаў наконт вырашэння праблем садкоў і школ
Ініцыятарамі звароту з’яўляюцца жыхары Брэста , якія праз Інтэрнэт інфармуюць гараджан аб тым , што ў сувязі з будаўніцтвам або пашырэннем асобных мікрараёнаў горада паўстала праблема даступнасці адукацыі па месцы жыхарства.
28.08.2013 Дапамогу па доглядзе дзіцяці ІПэшнікам ды прыраўненым да іх будуць выплачваць цалкам
Праект указа аб механізме прыпынення дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў, адвакатаў, прыватных натарыусаў і рамеснікаў у сувязі з водпускам па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў накіраваны на разгляд у Савет Міністраў.
24.08.2013 Рэха гісторыі на рынку ў Пінску: гандляроў пакаралі, міліцыянераў - не
Супрацоўнікі міліцыі, што з асаблівай жорсткасцю праводзілі 7 ліпеня “зачыстку” вулічных гандляроў каля міні-рынку “Заходні” у Пінску, дзейнічалі ў адпаведнасці з законам, але “тактычна непісьменна”.
24.08.2013 У Барані патрабуюць грамадскага абмеркавання
Побач з дзеючай газавай ЦЭЦ у Барані (Аршанскі раён) будуюць міні-ЦЭС на мясцовых відах паліва. Бараньцы патрабуюць арганізаваць грамадскае абмеркаванне, бо іх не задавальняе ні маршрут падвозу тарфяной крошкі праз цэнтр гораду, ні таямнічасць вакол экалагічнай бяспекі новага аб’екта.
23.08.2013 Слонім: высечка лесу - пад кантролем абласнога камітэта
Сланімчанін Іван Шэга атрымаў яшчэ адзін адказ з Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя за подпісам І.Шмакова на калектыўны зварот сланімчан з нагоды незаконнага знішчэння ляснога масіву на вуліцы Войкава ў мікрараёне Альбярцін.
22.08.2013 У беларускіх хакейных клубаў – рознае стаўленне да роднай мовы
"Адказ з наваполацкага хакейнага клубу быў, калі параўноўваць з адказамі з іншых клубаў, да якіх звярталіся з такімі ж пытаннямі, больш якасным і грунтоўным, і ў ім чыталася шчырае жаданне і цікавасць у вырашэнні праблемы, разуменне складанай сітуацыі, у якой знаходзіцца як беларуская мова, так і беларускі хакей у сённяшні час".
20.08.2013 Касацыйную скаргу па справе Мілавідскага фэсту разгледзіць Брэсцкі абласны суд
Нагадаем, што пастановай суддзі Віктар Сырыца быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічынь за падрыхтоўку і арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу ў Мілавідах 2 чэрвеня 2013 года.
20.08.2013 Свіныя бунты ў Бярозаўскім раёне працягваюцца (фота)
Другой вёскай, якая не пагадзілася на знішчэнне свінога пагалоўя, сталі Кабакі. Людзі накіравалі скаргі ў Адміністрацыю прэзідэнта, пракуратуру Бярозаўскага раёна, а таксама ў Бярозаўскі райвыканкам. Людзі выказваліся вельмі эмацыйна, з натоўпу ляцела ненарматыўная лексіка.
19.08.2013 Рэчыцкі дэпутат па-ранейшаму ігнаруе звароты грамадзян
Прадпісанне раённай пракуратуры на адрас старшыні Рэчыцкага раённага Савета дэпутатаў не дапамагло актывістам кампаніі “Гавары праўду!” высветліць пытанне наконт фарміраванная мясцовага бюджэта. Пра гэта паведаміў актывіст кампаніі, рэчыцкі прадпрымальнік Алег Шабетнік.
19.08.2013 У Астраўцы праходзяць слуханні наконт беларускай АЭС
Абмеркаванне справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) Беларускай АЭС з удзелам літоўскіх грамадзян праходзіць 17 жніўня ў Астраўцы (Гродзенская вобласць), дзе ўзводзіцца атамная станцыя.
19.08.2013 Жлобінскія ўлады працягваюць знішчаць паркі і дрэвы (фота)
Жлобінскія ўлады перад “Дажынкамі-2013” працягваюць секчы зялёныя насаджэнні: гэтым разам былі знішчаныя дрэвы ў раёне паркавай зоны па вуліцы Карла Маркса. Толькі за выходныя былі ссечаны некалькі дзесяткаў яблынынь, а таксама старыя бярозы, акацыі, таполі.
19.08.2013 Пракуратура вынесла папярэджанне Салігорскаму тэлеканалу за парушэнне закона
Пракуратура Салігорскага раёна зрэагавала на скаргу мясцовага актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктара Малочкі і вынесла афіцыйнае папярэджанне Салігорскаму тэлевізійнаму каналу.
16.08.2013 У Беларусі ствараецца Грамадскі штаб для барацьбы з АЧС
Фермеры, уладальнікі асабістых падвор'яў і ветэрынарныя дактары, якія не атрымалі адказу на свой зварот адносна эпідэміі афрыканскай чумы свінняў, вырашылі стварыць Грамадскі штаб для барацьбы з АЧС.
16.08.2013 Беларускія ўлады звароты чарнобыльцаў ігнаруюць
Грамадская арганізацыя «Саюз-Чарнобыль-Беларусь» (г. Кіеў) пад старшынствам жодзінскага фельчара хуткай дапамогі Аляксандра Валчаніна так і не атрымала адказаў на звароты з прапановай уніфікаваць «чарнобыльскае» заканадаўства Расіі і Беларусі.










