Навіны на тэму: грамадства
13.09.2013 Жыхары Першамайскага раёна Менска хочуць правесці мясцовы рэферэндум
Жыхары Першамайскага раёна Менска хочуць правесці мясцовы рэферэндум па пытаннях развіцця сваіх ваколіц. Менчукі незадаволеныя ўшчыльненнем існуючай забудовы і высечкай зялёных зон. Кажа абаронца Севастопальскага парка Віктар Янчурэвіч.
12.09.2013 Брэст: скарга на дзеянні мясцовых ўладаў накіравана ва ўрад
Актывіст грамадскай кампаніі “Гавары праўду!” Ігар Маслоўскі накіраваў у Савет Міністраў скаргу на бяздзейнасць брэсцкіх уладаў, якія праігнаравалі калектыўны зварот з подпісамі больш чым 1100 чалавек.
12.09.2013 Магілёвец праз суд хацеў дабіцца прыёма ў губернатара
11 верасня суд Ленінскага раёна Магілёва ў асобе суддзі Валянціны Тарасавай разгледзеў скаргу на дзейнасць службовых асобаў Магілёўскага аблвыканкаму з нагоды адмовы ў асабістым прыёме ў старшыні аблвыканкама Пятра Рудніка. Суддзя палічыла, што адмова ў прыёме была абгрунтаваная.
11.09.2013 Беларусы падпісваюць петыцыю да Аляксандра Лукашэнкі
На сайце change.org з'явілася новая петыцыя з патрабаваннем да Аляксандра Лукашэнкі. Падпісанты патрабуюць адмяніць даручэнне пра пошліну ў 100 даляраў для беларусаў, якія выязджаюць за мяжу. Расказвае адзін з ініцыятараў петыцыі Аляксей Шэін.
11.09.2013 Брэст: жыхары пяць гадоў дамагаліся ад уладаў рамонту сваёй вуліцы
Актыўнае змаганне за добраўпарадкаванне тэрыторыі вуліцы Тарфяной на ўскрайку Брэста дало плён пасля кампаніі па збору подпісаў, накіраваных у гарвыканкам. На працягу больш чым пяці гадоў асобныя жыхары вялі перапіску з гарадскімі уладамі, каб прывесці ў належны стан невялікую вуліцу ў мікрараёне Бярозаўка.
10.09.2013 Выгнаныя з хатаў цыганы сустрэнуць «Дажынкі» ў шатрах
Сем непрэзэнтабэльных хатаў, якія цыганы самавольна пабудавалі чвэрць стагодзьдзя таму, мясцовыя ўлады разбурылі і цяпер закопваюць у дол. Цыганскія сем’і змушаны шукаць сабе прытулку па ўсёй Гомельшчыне. Некаторыя зь іх наважаны ставіць на месцы разбураных сялібаў цыганскія шатры.
10.09.2013 Ветэраны-«афганцы» заклікаюць урад аднавіць іх льготы
Былыя воіны-інтэрнацыяналісты, ветэраны афганскай вайны, заклікаюць урад аднавіць іх сацыяльныя льготы і гарантыі. Адпаведны зварот адпраўлены прэм’ер-міністру Міхаілу Мясніковічу сустаршынямі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання ветэранаў вайны ў Афганістане «Абаронцы Айчыны» Аляксандрам Камароўскім і Алегам Волчакам.
09.09.2013 У Баранавічах міліцэйскія кадры збягаюць
"У нас вельмі шмат чыноўнікаў-бюракратаў у пагонах, якія пільна сочаць за прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. Але відавочна, што цяпер дакладна не хапае тых супрацоўнікаў міліцыі, хто канкрэтна змагаецца са злачынствам і забяспечвае парадак на вуліцах горада".
09.09.2013 Ці прыслухаюцца пружанскія ўлады да цвярозага голасу гараджан?
Жыхары Пружан патрабуюць перанесці ў іншае месца фірмовую краму “Склад” Берасцейскага лікёра-гарэлачнага завода, якая нядаўна адчынілася насупраць сярэдняй школы № 4. Людзі лічаць такое размяшчэнне крамы шкодным для дзяцей і падлеткаў.
08.09.2013 Салігорск: Дэпутатам нагадалі пра неабходнасць будаўніцтва новай паліклінікі
Віктар Малочка спрабуе ўзняць пытанне аб будаўніцтве ў сталіцы шахцёраў новай паліклінікі праз дэпутатаў розных узроўняў. Свае звароты з гэтай нагоды ён накіраваў прадстаўнікам Салігоршчыны ў парламенце Яўгену Абаленскаму і Таісе Данілевіч, а таксама старшыні Салігорскага раённага Савета дэпутатаў Лідзіі Клішэвіч.
08.09.2013 У Бярозаўскім раёне пагражаюць штрафамі сяльчанам, якія не пускаюць інспектараў у хлявы (фота, дакумент)
Самыя стойкія вяскоўцы, якія не пагадзіліся выразаць свіней, забараняюць інспектарам заходзіць у свінарнікі. Правяраючым няма чым крыць, калі чуюць: пакажыце санкцыю пракурора. Яны запэўніваюць гаспадароў, што сілай заходзіць не будуць. Толькі пазначаюць, што іх не пусцілі.
06.09.2013 Штраф за ўтрыманне свінней у пяцікіламетровай зоне абскарджаны ў судзе
Святлана Ліпецкая абскардзіла ў судзе Магілёўскага раёна пастанову адміністрацыйнай камісіі Магілёўскага райвыканкаму ад 30 жніўня 2013 года, паводле якой жанчыну аштрафавалі на 1,5 мільёны рублёў.
06.09.2013 У Баранавічах збіраюць подпісы за вяртанне шыльды ў гонар кіраўніка Мілавідскай бітвы
Яшчэ 20 гадоў таму Мілавідскай сярэдняй школе (Баранавіцкі раён) было прысвоена імя Аляксандра Лянкевіча – кіраўніка аб’яднанымі атрадамі паўстанцаў 1863 года. На будынку школы была вывешана адпаведная шыльда, але цяпер яе чамусьці няма.
04.09.2013 Брэсцкім дэпутатам прапануюць заняцца дарожным пытаннем
Мясцовы актывіст грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” Ігар Маслоўскі накіраваў народным абраннікам зварот, у якім прапануе разгледзець на сесіі гарадскога Савета дэпутатаў пытанне пра якасць і своечасовы рамонт дарожнага пакрыцця ў абласным цэнтры.
03.09.2013 У Гродне па-беларуску будуць вучыцца пяць першакласнікаў — летась не было ніводнага
Сябры Таварыства беларускай мовы лічаць, што беларускамоўнага навучаньня няма ня толькі з прычыны пазыцыі ўладаў, але і таму, што дзеля гэтага не прыкладаюць намаганьняў бацькі.










