Навіны на тэму: грамадства
25.09.2013 Беларускія музыкі: Пакаранне для злачынцаў павінна быць, але не смерцю
Беларускія рокеры рыхтуюцца да прэзентацыі новага сумеснага праекта "Апошні Золак". Яго ўдзельнікі разважаюць для TUT.BY пра праблемы грамадства, злачынствы і пакаранні, каштоўнасці жыцця і прыадчыняюць заслону таямніцы над зместам праекта.
25.09.2013 Вызначаныя лаўрэаткі конкурса "Жанчыны - мы разам"
Сярод пераможцаў - маці палітвязня Таццяна Севярынец. У сваім эсэ яна распавядае пра тое, як стаяла ў чэргах побач з СІЗА, каб аддаць перадачу сыну, і як пазнаёмілася са сваякамі іншых палітзняволеных.
24.09.2013 Баранавічы: за гвалтоўныя дзеянні адносна вучаніцы 4-га класа на працягу тыдня прабачэння не папрасілі
Настаўніца музыкі СШ № 14 прымяніла гвалтоўныя дзеянні да вучаніцы адзінага ў горадзе беларускамоўнага 4-га класа Ясі Малашчанка за нежаданне слухаць афіцыйны гімн. Маці дзяўчынкі Таццяна Малашчанка паведаміла, што інцыдэнт здарыўся яшчэ 13 верасня.
24.09.2013 За цыганоў ніхто не заступіўся
Сем сем’яў жлобінскіх цыганоў, выселеных да «Дажынак» з прыгараднай вёскі Лебядзёўка, разьехаліся па рэгіёне. Ніякай кампэнсацыі ад уладаў за разбураныя й закапаныя ў дол дамы яны не атрымалі.
24.09.2013 Салігорск: у новай школе сэканомілі на безбар'ерным асяродку
Напачатку навучальнага года ў сталіцы шахцёраў у прысутнасці вышэйшага гарадскога ды абласнога чынавенства адбылося пампезнае адкрыццё новай школы. На вялікі жаль, за кадрамі шматлікіх фота і відэакамер дзяржаўных медыяў засталося пытанне наяўнасці безбар’ернага асяродку ў найсучаснейшай адукацыйнай установе рэгіёну.
23.09.2013 За адмову слухаць афіцыйны гімн настаўніца збіла школьніцу ў Баранавічах
У Баранавічах настаўніца сярэдняй школы № 14 збіла чацвяракласніцу, вучаніцу адзінага ў горадзе беларускамоўнага класса, Ясю Малашчанку за адмову слухаць афіцыйны гімн.
20.09.2013 34mag.net запусціў спецпраект, прысвечаны людзям з інваліднасцю
Рэдакцыя часопіса 34mag.net запусціла спецпраект Limited Edition, цалкам прысвечаны людзям з інваліднасцю і тэме інваліднасці ў Беларусі. Адмысловая старонка праекту будзе абнаўляцца матэр’яламі на працягу некалькіх наступных месяцаў.
20.09.2013 25 тысяч подпісаў за 10 дзён - супраць выязнога мыта
У інтэрнэце завяршаецца збор подпісаў пад петыцыяй да кіраўніцтва Беларусі аб адмове ад увядзення мыта на выезд з Беларусі. За 10 дзён сабралі амаль 25 тысяч подпісаў. Падпісанты просяць Лукашэнку не ўводзіць мыта памерам $ 100 за выезд за мяжу.
20.09.2013 Мітр. Кандрусевіч папрасіў святароў быць уважлівымі, каб «не быць уцягнутымі ў супрацьпраўныя дзеянні»
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў каталіцкіх святароў маліцца за арыштаванага дзяржбяспекай ксяндза Уладзіслава Лазара, але перасцярог ад паспешлівых дзеянняў. Гэтую заяву ён зрабіў на сустрэчы са святарамі святароў і кансэкраванымі асобамі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Вілейцы.
20.09.2013 Cупрацоўніцу «Белтэлекама», якая не зразумела беларускамоўнага кліента, прыцягнулі да адказнасці
Праўда, спагнанне абранае мінімальна магчымым — яна атрымала заўвагу. Усіх спецыялістаў кампаніі абавязалі кансультаваць кліентаў на мове іх звароту.
19.09.2013 Сёння — Дзень Пагоні і Бел-чырвона-белага сцяга
22 гады таму, 19 верасня 1991 года, гістарычная сімволіка была прызнана дзяржаўнай.
19.09.2013 Зьміцер Вайцюшкевіч: Турмы ў Беларусі баяцца ўсе
Герой ягоных песьняў Хведар Шчавель сьпявае свае песьні з-за кратаў — то бадзёрыя, то лірычна-шчымлівыя. Ён размаўляе толькі па-беларуску, а калі пачынае па-расейску — заікаецца… Пра адметнасьці айчыннага турэмнага шансону і творчае супрацоўніцтва з Генадзем Бураўкіным музыка расказаў у «Вольнай студыі».
18.09.2013 Бярозаўскі раён: санкцыя пракурора – толькі ў адносінах да самага актыўнага
З 17 вёсак, дзе павінны былі вынішчыць свіней, толькі да аднаго нязгоднага Валерыя Білібухі прыйшлі ветэрынарныя работнікі сельгасупраўлення Ірына Сычык і Андрэй Якімчук з санкцыяй пракурора Данілы Дзярабіна шукаць свіней у хлявах з мэтай “знайсці ў хлявах сляды адміністрацыйнага правапарушэння”.
13.09.2013 Брэст: жыхары вуліцы Валгаградскай накіравалі скаргу на адказ з гарвыканкама
Аўтары скаргі заўважаюць, што мясцовыя ўлады ў сваім лісце праігнаравалі запыт жыхароў аб зробленых захадах наконт рамонту тратуараў і дваровай тэрыторыі, што знаходзіцца ў незадвальняючым стане.
13.09.2013 У Салігорску праведзена інфармацыйная акцыя пра небяспеку Аставецкай АЭС (фота)
Дэмактарычныя актывісты з Мінску праявлі ў сталіцы шахцёраў інфармацыйную кампанію, прысвечаную праблеме будаўніцтва Астравецкай АЭС. Па словах мясцовых праваабаронцаў, акцыя прайшла без эксцэсаў, ніхто з удзельнікаў затрыманы не быў.










