Навіны на тэму: грамадства
22.10.2013 Касацыйная скарга МЗС Літвы па справе беларускага антыядзершчыка Мікалая Уласевіча не задаволеная
21 кастрычніка грамадска-палітычны актывіст з Астравеччыны Мікола Уласевіч атрымаў паведамленне ад свайго адваката з Літвы. У гэты дзень вышэйшая судовая інстанцыя гэтай краіны не задаволіла касацыйную скаргу Міністэрства замежных спраў Літвы на пастанову адміністрацыйнага суда Вільні.
18.10.2013 Івацэвічы: скаргі як падстава змяшчэння ў псіхбальніцу
Усё часцей фіксуюцца факты змяшчэння няўгодных грамадзян у псіхлячэбніцы.У Івацэвіцкім раёне быў змешчаны на тыдзень у псіхбальніцу жыхар вёскі Вялікая Гаць Валянцін Кавальчук. Калі ён спытаў у сябра камісіі ў псіхбальніцы, чаму яму паставілі такі дыягназ, адказ быў наступным: шмат пішаш скаргаў і не збіраешся спыняцца.
17.10.2013 Парламенцкая камісія зрабіла заўвагу дэпутатам ад Салігоршчыны аб парушэнні закона і сама яго парушыла
Генеральная пракуратура “адфутболіла” ў Палату прадстаўнікоў скаргу сябра партыі АГП Віктара Малочкі аб парушэнні Закона “Аб зваротах грамадзян” дэпутатамі парламента ад Салігоршчыны Яўгенам Абаленскімі і Таісай Данілевіч. У параламенце ж з довадамі апазіцыянера пагадзіліся.
17.10.2013 Брэст: на дарожныя праблемы ў горадзе адрэагаваў урад
Скарга на ігнараванне мясцовымі ўладамі калектыўнага зввароту жыхароў брэсцкага мікрараёна Паўднёвы наконт добраўпарадкавання вуліц і стану дарог была накіраваная ў Савет Міністраў і прынесла станоўчыя вынікі.
16.10.2013 У Мазыры ўганаравалі лаўрэатаў конкурсу «Народны журналіст»
Павіншаваць з перамогай у гэтым конкурсе непрафесійных журналістаў Дзяніса Рабянка з Калінкавічаў і Уладзіміра Целепуна з Мазыра, а таксама маральна падтрымаць іх прыехалі з Мінска адзін з каардынатараў грамадскай акцыі Вінцук Вячорка і сябры журы.
16.10.2013 Салігорскае ТБМ працягне барацьбу за выкананне Закона "Аб найменнях геаграфічных аб'ектаў"
15 кастрычніка Салігорск наведаў старшыня Анамастычнай (Тапанімічнай) камісіі Таварыства беларускай мовы Вінцук Вячорка. Падчас сустрэчы з мясцовымі актывістамі ТБМ была абмеркавана далейшая стратэгія барацьбы за выкананне ў сталіцы шахцёраў Закона “Аб найменнях геаграфічных аб'ектаў”.
16.10.2013 Інваліда Валерыя Міснікава пазбавілі шанца на сацыяльнае жыллё
Віцебскі гарадзкі выканаўчы камітэт адмовіўся ўнесьці ў асобныя сьпісы на атрыманьне жылога памяшканьня сацыяльнага карыстаньня інваліда другой групы праваабаронцу Валера Місьнікава.
16.10.2013 Валянцін Стэфановіч у дыскусіі пра смяротную кару TUT (аўдыё, відэа)
Чаму кожны з нас павінен ведаць пра смяротнае пакаранне ў Беларусі? Дыскутавалі на гэтую тэму 15 кастрычніка дэпутат Мікалай Самасейка, доктар юрыдычных навук Рыгор Васілевіч, палітык Алег Гайдукевіч і праваабаронца Валянцін Стэфановіч.
11.10.2013 У Нідэрландах выпусцілі чыпсы супраць дыктатуры
У серыі - 19 розных смакаў, кожнаму з якіх адпавядае свой дыктатар. Дызайнер Вірджынія Мурэнхаут адзначае, што яе арт-праект - мэсэдж для Захаду: "Калі дыктатура - гэта зло, якім кіруюць гэтыя людзі, то чаму мы будуем з імі дзелавыя адносіны?"
11.10.2013 Брэсцкія сацыял-дэмакраты выказваюць пратэст з-за ігнаравання ўладамі меркавання жыхароў горада
Падставай для заявы, зробленай мясцовай суполкай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), з’явіліся планы пабудаваць чарговы гандлёвы цэнтр на тэрыторыі, дзе прапанавалася абсталяваць сквер.
09.10.2013 Рок за правы чалавека: Праваабаронцы і музыкі – разам за адмену смяротнай кары
Выпуск правааабарончага падкаста прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання і распавядае пра спробы асэнсавання гэтай праблемы ў гісторыі сусветнага року.
09.10.2013 Гомельскія праваабаронцы звярнуліся да цыганскіх арганізацый з прапановай падтрымаць распаўсюд дзіцячай кнігі
Гомельскія праваабаронцы Марыя Клімовіч і Алесь Яўсеенка звярнуліся з заявай у Міжнародную грамадскую арганізацыю цыганаў «Адраджэнне», грамадскае аб'яднанне «Беларуская цыганская дыяспара» і грамадскае аб'яднанне «Беларуская асацыяцыя цыганаў «Рома».
08.10.2013 Вынік даследавання: грамадства недастаткова інфармаванае пра смяротнае пакаранне
Сацыялагічная кампанія Satio правяла буйное даследаванне на тэму злачыннасці і пакарання ў Беларусі. Як паказала апытанне, 33% рэспандэнтаў не валодаюць інфармацыяй пра смяротнае пакаранне.
07.10.2013 Паўгады спатрэбілася, каб інваліду Ігару Леўчанку вярнулі электрычнасць
Інвалід 3 групы Ігар Леўчанка праз паўгады знаходжання без электрычнасці нарэшце атрымаў святло. Паўгады таму нехта невядомы (так запэўнівала кіраўніцтва Белаазёрскага ЖКГ) адключыў інваліду святло.
07.10.2013 Алесь Бяляцкі: “Паўстанцы 1863 году – гэта тыя, хто заклаў нашы ідэалы свабоды…”
Алесь Бяляцкі разважае над лёсам беларускіх пісьменнікаў і піша пра 150-ыя ўгодкі з часу паўстання 1863 году. Ён называе паўстанцаў вызвольнага чыну тымі, хто заклаў ідэалагічны падмурак нашай свабоды і піша, што трэба зрабіць усё, каб годна ўшанаваць памяць палеглых за вольнасць Бацькаўшчыны.










