Навіны на тэму: грамадства
13.11.2013 На салігорскую “раёнку” будуць скардзіцца ў Генпракуратуру
Пракуратура Мінскай вобласці не задаволіла скаргу мясцовага грамадскага актывіста Віктара Малочкі на радэкцыю газеты “Шахцёр”, афіцынага выканкамаўскага выдання Салігоршчыны. Актывіст на гэтым спыняцца не збіраецца і плануе бліжэйшым часам накіраваць скаргу ў Генеральную пракуратуру.
13.11.2013 Алесь Бяляцкі просіць падтрымаць інтэрнэт-архіў “Вытокі”
Палітзняволены кіраўнік праваабарончага цэнтру "Вясна"Алесь Бяляцкі нават у калоніі цікавіцца стварэннем і працай інтэрнэт-архіву "Вытокі". Да свайго арышту, на волі ён быў адным з ініцыятараў стварэння гэтага праекту.
12.11.2013 Беларусы - найбяднейшыя жыхары Еўропы
Рэйтынг краін Еўропы па ўзроўні дастатку быў абнародаваны міжнароднай кампаніяй GFK. Была даследавана пакупніцкая здольнасць грамадзян дзяржаў кантынента за апошні год, піша NEWSru.com.
12.11.2013 Пракуратура Мінска даручыла ГУУС актывізаваць дзейнасць па ахове грамадскага парадку на тэрыторыях устаноў адукацыі
Пракуратурай Мінска праведзены аналіз дзейнасці падраздзяленняў органаў унутраных спраў па ахове грамадскага парадку на тэрыторыі ўстаноў адукацыі сталіцы, дзе ў 2012/2013 навучальным годзе былі выяўлены тры злачынствы і 73 правапарушэнні.
12.11.2013 Брэст: дэпутатаў бяруць пад “Народны кантроль”
Грамадскія актывісты распачалі кампанію “Народны кантроль”, у рамках якой даслалі лісты дэпутатам мясцовага ўзроўню, дзе са спасылкай на Закон “Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў” просяць іх даць справаздачу за перыяд выканання дэпутацкіх абавязкаў.
08.11.2013 Пад ціскам салігорскай грамадскасці парламентарыі ставяць пытанне пра будаўніцтва паліклінікі
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Салігоршчыны Яўген Абаленскі і Таіса Данілевіч нарэшце звярнулі сваю ўвагу на неабходнасць будаўніцтва ў сталіцы шахцёраў новай паліклінікі. Адбылося гэта пасля шматлікіх зваротаў да іх з боку мясцовых дэмакратычных актывістаў.
07.11.2013 Чарговае судовае паседжанне наконт будаўніцтва завода беленай цэлюлозы прайшло 6 лістапада
Трэцяе судовае паседжанне па экалагічнаму іску адносна будаўніцтва завода беленай цэлюлозы адбылося 6 лістапада ў Светлагорску. Як стала вядома сайту HoradS.by з прэс-рэліза, суду былі прадастаўлены матэрыялы пра тое, што ў Еўрапейскім Саюзе і Расіі адмаўляюцца ад выкарыстання дыяксіду хлору – небяспечнага рэчыва, якое збіраюцца выкарыстоўваць на заводзе ў Светлагорску.
05.11.2013 На Магілёўшчыне ПКБ і ідэолагі разам пачалі падрыхтоўку да мясцовых выбараў
Днямі ў Асіповічах прайшоў пашыраны пленум Магілёўскага абкама Камуністычнай партыі Беларусі і ідэалагічнага актыву вобласці. Як паведамляе інтэрнэт-сайт асіповіцкай раённай газеты “Асіповіцкі край”, ідэалагічны актыў вобласці і праўладныя камуністы “выразна вызначылі сабе задачы на кожны этап стартуючай у снежні выбарчай кампаніі”.
05.11.2013 На канферэнцыі Нацплатформы прагучалі планы пра Плошчу-2015
Адзін з удзельнікаў — 25-гадовы Яўген Бойка з Магілёва – агучыў на мерапрыемстве сваю ініцыятыву пад працоўнай назвай «Стратэгія-2015». Ключавое месца ў ёй займае падрыхтоўка людзей да вулічнай барацьбы, ці Плошчы, на будучых прэзідэнцкіх выбарах.
05.11.2013 Тыдзень асветніцкіх дзеянняў «Крыштальная ноч - Ніколі зноў»
Адкрыццё тыдня асветніцкіх дзеянняў «Крыштальная ноч - Ніколі зноў» ў Беларусі адбудзецца 8 лістапада. Каманда “Правы чалавека “на пальцах” падрыхтавала шэраг мерапрыемстваў і запрасіла вядомых гісторыкаў, праваабаронцаў, арт-актывістаў і людзей культуры, каб пагаварыць пра тое, чаму трэба навучыцца ў гісторыі і ці ёсць у нашым сёння тое, што павінна насцярожыць.
05.11.2013 Баранавічы: грамадскія актывісты зладзілі талаку ля Крыжа ахвярам рэпрэсій 1939-1953 гг.
Традыцыйна прадстаўнікі баранавіцкіх недзяржаўных грамадскіх арганізацый і палітычных партый арганізавалі 2 лістапада 2013 года на Дзяды талаку па добраўпарадкаванню тэрыторыі ў скверы каля Крыжа
02.11.2013 Дзе ў Салігорску забароненыя спадарожнікавыя талеркі?
Салігорскія праваабаронцы на сайце Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала натыкнуліся на рашэнне Салігорскага выканкама “Аб забароне ўсталёўкі інжынернага абсталявання на фасадах жылых дамоў”.
02.11.2013 У Брэсце працягваецца змаганне за захаванне дома, што мае гісторыка-культурную каштоўнасць
У справе гвалтоўнага высялення жыхароў дома №10 па вуліцы Астроўскага пасля атрымання ліста з Міністэрства культуры з’явіліся новыя абставіны.
01.11.2013 Друкарня «Карандаш»: Друкаваць ня будзем, бо Радыё Свабода — экстрэмісцкае
Напярэдадні Дзядоў Радыё Свабода падрыхтавала мапу Усходніх могілак «Беларускі нэкропаль» з пазначэньнем магілаў 50 выбітных беларусаў, якія прысьвяцілі жыцьцё беларускай справе, культуры ці мове. Аднак менская друкарня палічыла яе антыдзяржаўнай агітацыяй і адмовілася браць замову.
01.11.2013 У Брэсце абмеркавалі праблемы, з якімі сутыкаюцца інваліды
Мерапрыемства адбылося ў рамках новай інфармацыйнай кампаніі “Даступнасць”, якую ладзіць асветніцкая праваабарончая установа “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”.










