Навіны на тэму: грамадства

У Полацку забаранілі канцэрт Вайцюшкевіча

22.11.2013 У Полацку забаранілі канцэрт Вайцюшкевіча

У Полацку забаранілі праводзіць канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча. Канцэрт мусіў адбыцца ў Полацкім Цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур і першапачаткова быў узгоднены з начальнікам аддзелу ідэалягічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкаму Віктарам Палушкіным.

Адміністрацыйная камісія пакарала актывіста “свінога бунту”

21.11.2013 Адміністрацыйная камісія пакарала актывіста “свінога бунту”

Адміністрацыйная камісія пры Бярозаўскім райвыканкаме, якая 20 лістапада паўторна разгледзела справу Аляксандра Аліхвера, пакарала яго штрафам у мільён трыста тысяч рублёў за ўтрыманне свіней у 5-кіламетровай зоне ад 2 невялікіх дзяржаўных свінаферм Сашыца і Хойнікі.

Брэст: жыхары мікрараёна Рэчыца скардзяцца на гарвыканкам

21.11.2013 Брэст: жыхары мікрараёна Рэчыца скардзяцца на гарвыканкам

Мясцовыя актывісты кампаніі “Гавары праўду!” накіравалі скаргу ў Брэсцкі аблавыканкам і кіраўніцтва ДАІ ў сувязі з нездавальняючым адказам гарадскіх уладаў наконт добраўпарадкавання вуліцы Сонечнай.

Расеец, за злачынствы якога адседзелі беларусы, атрымаў пажыцьцёвае

21.11.2013 Расеец, за злачынствы якога адседзелі беларусы, атрымаў пажыцьцёвае

Маскоўскі абласны суд прызнаў грамадзяніна Расеі Васіля Хілецкага вінаватым у згвалтаваньнях і некалькіх забойствах. Хілецкага асудзілі на пажыцьцёвае зьняволеньне, паведаміў Сьледчы камітэт Расеі.

Жыхары вёскі Верхняе выступаюць супраць зніжэння сацыяльных стандартаў

20.11.2013 Жыхары вёскі Верхняе выступаюць супраць зніжэння сацыяльных стандартаў

Даведаўшыся, што ў Глыбоцкім раёне збіраюцца зачыніць 17 паштовых аддзяленняў, і адно з іх – у іхнай вёсцы, жыхары Верхняга пішуць лісты пратэсту. "Мы распачынаем цэлую кампанію "Уратуем вёску", -- гаворыць мясцовы жыхар, актывіст кампаніі "Гавары праўду" Яраслаў Берніковіч.

У Бабруйску запланавана паляванне на бяздомных

19.11.2013 У Бабруйску запланавана паляванне на бяздомных

Старшыня бабруйскага гарвыканкама Дзмітрый Бонахаў аддаў загад змясціць асобаў бяз пэўнага месца жыхарства ў цэнтр часовага знаходжання.

Брэст: суд прыняў рашэнне аб прымусовым высяленні

19.11.2013 Брэст: суд прыняў рашэнне аб прымусовым высяленні

Паводе пазову мясцовага гарвыканкама, які быў задаволены судом Ленінскага раёна Брэста, уласнікі трох кватэр дома №10 па вуліцы Астроўскага павінны быць выселеныя з будынку, што з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

У Асіповіцкім раёне жыхары здолелі адстаяць свой сельсавет

19.11.2013 У Асіповіцкім раёне жыхары здолелі адстаяць свой сельсавет

Жыхары Свіслачскага сельсавета ў Асіповіцкім раёне здолелі адстаяць свой сельсавет, які мясцовыя раённыя ўлады збіраліся скасаваць, падзяліўшы яго тэрыторыю паміж Ліпенскім і Ясенскім сельсаветамі.

"Найноўшая гісторыя ў асобах": першы крок да чытача

19.11.2013 "Найноўшая гісторыя ў асобах": першы крок да чытача

Сёння лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча, вядомы журналіст Аляксандр Тамковіч ладзіць прэзентацыю сваёй новай, дваццатай па ліку, кнігі "Найноўшая гісторыя ў асобах".

«Вытокі» чакаюць новых архіўных знаходак

18.11.2013 «Вытокі» чакаюць новых архіўных знаходак

У Беларусі станаўленне грамадзянскай супольнасці, палітычная барацьба ў нейкім сэнсе застаюцца па-за ўвагай афіцыйнай гістарыяграфіі. Але, як кажуць, святое месца пустым не застаецца. Аб віртуальным гістарычным архіве “Вытокі” карэспандэнту “Народнай Волі” распавядаюць рэдактар сайта vytoki.net Вацлаў АРЭШКА і кіраўнік архіва Ларыса АНДРОСIК.

Зьміцер Бародка: Грамадства гатовае і жадае зьменаў

15.11.2013 Зьміцер Бародка: Грамадства гатовае і жадае зьменаў

Вязьні сумленьня ў Беларусі надалей за кратамі, пры гэтым аглядальнікі і палітыкі лічаць, што гандаль палітвязьнямі ўлады Беларусі і надалей вядуць. Але неўзабаве сытуацыя павінна зьмяніцца, лічыць Зьміцер Бародка, каардынатар грамадзянскай кампаніі „Разам для Беларусі”. Чамуі якія для гэтага сасьпелі прычыны – палітык распавядае для palitviazni.info.

У Быхаўскім раёне ліквідуюць сельсаветы

15.11.2013 У Быхаўскім раёне ліквідуюць сельсаветы

На 25-й пазачарговай сесіі Быхаўскага раённага Савета дэпутатаў, якая адбылася 11 лістапада, было разгледжана пытанне “Аб зменах у адміністрацыйна-тэрытарыяльным складзе Быхаўскага раёна”.

Праваабаронцы адзначаюць некрытычныя змены ў салігорскай медыяпрасторы

15.11.2013 Праваабаронцы адзначаюць некрытычныя змены ў салігорскай медыяпрасторы

Салігорскія прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага камітэту працягваюць адсочваць сітуацыю са свабодай слова ў рэгіёне. Праваабаронцы адзначаюць захаванне статусу-кво у гэтай сферы цягам апошніх месяцаў з невялікім крэнам у бок паляпшэння сітуацыі.

Рэха “афрыканкай чумы” ў Бярозе: у вяскоўца анулявалі даведку на вядзенне гаспадаркі

15.11.2013 Рэха “афрыканкай чумы” ў Бярозе: у вяскоўца анулявалі даведку на вядзенне гаспадаркі

Незаконнасць вядзення дапаможнай гаспадаркі Аляксандрам Аліхверам улады ўбачылі толькі пасля ягоных актыўных пратэстаў супраць знішчэння пагалоўя свіней -- праз некалькі гадоў, і ў выніку анулявалі даведку на яе вядзенне. Цяпер А.Аліхвер не можа ні гадаваць, ні прадаваць свіней, а іх у гаспадара 200.

Bў-ROOM запрашае ў Вільню

14.11.2013 Bў-ROOM запрашае ў Вільню

Шэраг прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці арганізуе ў Вільні адмысловую пляцоўку «Bў-ROOM» — творчую грамадзянскую прастору, якая будзе дзейнічаць адначасова з Віленскім самітам краін Усходняга партнёрства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства