Навіны на тэму: грамадства

Орша: пікет супраць знішчэння парку забаронены

08.12.2013 Орша: пікет супраць знішчэння парку забаронены

Аршанскі райвыканкам забараніў пікет, ініцыяваны актывістамі Юрыем Нагорным і Алесем Шутавым. Акцыя была запланавана на 12 снежня ў абарону парку ў мікрараёне “Чаромушкі”, дзе дрэвы зносяць, каб збудаваць чарговы "шматпавярховік".

Вынікі грамадзкіх слуханьняў па заканадаўстве аб НКА накіраваныя дзяржаўным органам

06.12.2013 Вынікі грамадзкіх слуханьняў па заканадаўстве аб НКА накіраваныя дзяржаўным органам

Арганізатары грамадзкіх слуханьняў «Удасканаленьне прававых умоваў для дзейнасьці НКА», якія адбыліся 9 кастрычніка, накіравалі зварот па выніках абмеркаваньня ў шэраг дзяржаўных органаў.

Бабруйск: На гарадской канферэнцыі не знайшлося месца незалежным аб’яднанням і апазіцыі

06.12.2013 Бабруйск: На гарадской канферэнцыі не знайшлося месца незалежным аб’яднанням і апазіцыі

Мясцовыя СМІ паведамілі пра гарадскую канферэнцыю, якая, як аказалася, прайшла ў Бабруйску напрыканцы лістапада. На ёй, па інфармацыі карэспандэнтаў, прысутнічалі грамадскія аб’яднанні, якія прэзентавалі сваю дзейнасць.

Пашырэньне дарогі ля Курапатаў спынілі

05.12.2013 Пашырэньне дарогі ля Курапатаў спынілі

У Курапатах спыненыя будаўнічыя працы па пашырэньні дарогі «Заслаўе — Калодзішчы». Цяпер Міністэрства культуры разглядае законнасьць іх правядзеньня. Тым часам грамадзкія актывісты намерваюцца перашкодзіць пачатку дзейнасьці забаўляльнага комплексу «Бульбаш-Хол».

Юбілейны семінар «Правы Чалавека «на пальцах» з міжнародным экспертам у Мінску

04.12.2013 Юбілейны семінар «Правы Чалавека «на пальцах» з міжнародным экспертам у Мінску

Цэлы год мы тлумачылі Правы Чалавека «на пальцах» і маем сапраўдлы ўнікальную прапанову для вас! Спецыяльна для юбілейнага семінара мы запрасілі міжнароднага эксперта! Падавайце заяўкі да 6 снежня, 18.00 уключна! Колькасць месцаў абмежаваная!

Cалігорскі аўтапарк папрасілі апублікаваць расклад для вазочнікаў

04.12.2013 Cалігорскі аўтапарк папрасілі апублікаваць расклад для вазочнікаў

У Міжнародны дзень людзей з абмежаванымі магчымасцямі салігорскі правабаронца Аляксей Валабуеў звярнуўся ў салігорскі аўтобусны парк №1 з просьбай прывесці арганізацыю руху грамадскага транспарту і інфармацыйныя матэрыялы аб яго раскладзе ў адпаведнасць з аб’ектыўнымі патрэбамі людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

04.12.2013 Выбар Amnesty International у 2013 годзе: Ігар Ціханюк

З 6 па 17 сьнежня міжнародная арганізацыя Amnesty International праводзіць сусьветную кампанію «Напішы чалавеку» – кампанію салідарнасьці і падтрымкі людзей, чые правы былі парушаныя.

Чыноўнікі ігнаруюць беларускую мову

03.12.2013 Чыноўнікі ігнаруюць беларускую мову

На беларускамоўную скаргу з нагоды размяшчэння кіроўцамі расейскіх сцяжкоў на лабавым шкле аўтобусаў намеснік генеральнага дырэктара “Магілёўаблаўтатранс” Скварцоў адказаў па-руску. Правааабаронца Барыс Бухель адзначае, што ў дадзеным выпадку адбылося парушэнне ч.1 арт.18 закона “Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб”.

У Мілавідах не будзуць вяртаць памятную шыльду ў гонар паўстанцаў 1863 года

30.11.2013 У Мілавідах не будзуць вяртаць памятную шыльду ў гонар паўстанцаў 1863 года

Мілавідскі сельскі выканаўчы камітэт (Баранавіцкі раён) не будзе вяртаць памятную шыльду ў гонар паўстанцаў 1863 года. У адказе на калектыўны зварот грамадзян паведамляецца, што “Баранавіцкі раённы выканаўчы камітэт ні ў 1993 годзе, ні ў цяперашні час не прымаў рашэнне аб наданні Мілавідскай сярэдняй школе імя Аляксандра Лянкевіча.”

Найноўшая гісторыя Беларусі: вытокі гістарычнай памяці

27.11.2013 Найноўшая гісторыя Беларусі: вытокі гістарычнай памяці

Грамадскае аб’яднанне “Дыярыуш” сумесна з грамадскім электронным архівам “Вытокі” правялі 26 лістапада круглы стол на тэму “Дакументы найноўшай гісторыі, як сродак фармавання дэмакратычных і нацыянальных каштоўнасцяў у свядомасці беларусаў. Роля сучасных сродкаў захаваня інфармацыі і камунікацыі”.

Пінск: жыхары горада чакаюць ад уладаў больш рашучых дзеянняў у спыненні прапаганды нацызма

25.11.2013 Пінск: жыхары горада чакаюць ад уладаў больш рашучых дзеянняў у спыненні прапаганды нацызма

На працягу апошніх месяцаў жыхары Пінска рэгулярна бачаць, як на розных будынках і ў месцах адпачынку з’яўляецца свастыка і надпісы нацысцкага зместу. Спачатку такім чынам быў апаганены помнік ахвярам мясцовага гета, а пасля нацысцкі малюнак з’явіўся на дзвярах аднаго з адукацыйных габрэйскіх цэнтраў.

Магілёўшчына: жыхары вёсак хочуць уплываць на перафарматаванне сельскіх саветаў

25.11.2013 Магілёўшчына: жыхары вёсак хочуць уплываць на перафарматаванне сельскіх саветаў

Жыхары Нядашаўскага сельскага Савета хочуць увайсці у склад іншага сельсавета. Пад гэтым патрабаваннем яны сабралі амаль 700 подпісаў. У працэнтах пад такім патрабаваннем падпісалася больш за 50% дарослых жыхароў Нядашаўскага сельсавета Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Салігорск: Ігнараванне электроннага звароту абскардзяць у пракуратуры

24.11.2013 Салігорск: Ігнараванне электроннага звароту абскардзяць у пракуратуры

Прадстаўнікі Салігорскай гарадской арганізацыі “Таварыства беларускай мовы” дагэтуль не атрымалі адказу на скаргу аб парушэнні закона “Аб геаграфічных назвах аб’ектаў”, накіраванаую ў мясцовы райвыканкам яшчэ напрыканцы верасня. Адметнасцю таго звароту да чыноўнікаў была яго электронная форма.

Баранавічы: скарга па справе Мілавідскага фэсту накіравана старшыні абласнога суда

24.11.2013 Баранавічы: скарга па справе Мілавідскага фэсту накіравана старшыні абласнога суда

Грамадскі актывіст Віктар Сырыца 23 лістапада падаў скаргу старшыні Брэсцкага абласнога суда на пастанову суддзі суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы ад 31.07.2013 г. і пастанову суддзі Брэсцкага абласнога суда ад 29 жніўня 2013 г.па справе Мілавідскага фэсту.

У Магілёве калектыўны зварот грамадзян пакінуты без увагі

22.11.2013 У Магілёве калектыўны зварот грамадзян пакінуты без увагі

Паводле кіраўніка спраў Магілёўскага гарвыканкаму Ігара Аўсеенкі, прычынай для гэтага стала тое, што грамадзяне даслалі не арыгінальныя подпісы, а іх ксеракопію. У калектыўным звароце грамадзяне прасілі вырашыць праблемы добраўпарадкавання мікрараёна “Тэхнапрыбор”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства