Навіны на тэму: грамадства
22.12.2013 Брэст: гарадскія ўлады пазбаўляюць зямельных участкаў жыхароў вуліцы Багданчука
У свой час гарвыканкам выдзеліў згаданыя ўчасткі, што знаходзяцца побач з жылымі дамамі, у пажыццёвае валоданне і ў спадчыну. Аднак зараз улады прынялі рашэнне адабраць зямлю дзеля “дзяржаўных інтарэсаў”.
21.12.2013 Безбар’ерны асяродак па-салігорску -- магчымасць даехаць да бальніцы
Кіраўніцтва салігорскага аўтобуснага парка №1 не завадаволіла просьбу праваабаронцы Аляксея Валабуева аб прывядзенні арганізацыі руху грамадскага транспарту і інфармацыйных матэрыялаў аб яго раскладзе ў адпаведнасць з аб’ектыўнымі патрэбамі людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
19.12.2013 У Менску ўзнагародзяць Чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасьці
Пятая штогадовая цырымонія ўзнагароджаньня прэміі Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці” пройдзе 23 сьнежня ў Менску. Прэміяй уганароўваюцца выбітныя асобы, арганізацыі й падзеі, якія былі знакавымі й значнымі для разьвіцьця беларускага трэцяга сэктару за 2013 год.
18.12.2013 Глыбоччына: жыхары вёскі патрабуюць захаваць школу
Жыхары вёскі Верхняе сабралі подпісы пад калектыўным лістом у райвыканкам супраць закрыцця школы. Месяц таму яны звярталіся да ўладаў, каб у Верхнім пакінулі паштовае аддзяленне. Але адказу дагэтуль не атрымалі.
17.12.2013 Снежань на Салігоршчыне традыцыйна адзначаецца прымусовай падпіскай
Інфармацыю аб выкарыстанні адміністратыўнага рэсурсу прадстаўінкі БХК атрымліваюць з прадпрыемстваў і арганізацый гораду -- структурных падраздзяленняў ААТ “Беларуськалій”, адкуацыйных устаноў рэгіёна, сістэмы ААТ “Будтрэст №3”, ААТ “Салігорскі ДСК” ды іншых.
15.12.2013 Віцебскі суд спыніў справу пра паклёп, распачатую супраць Аляксандра Кірылава
Перш чым гэта здарылася, хлопца гвалтам звазілі ў "псіхушку", а супрацоўнік міліцыі з прымяненнем сілы "угаворваў не скардзіцца" на лекараў салігорскага спелеалячэбніцы. У паклёпе хлопца абвініваціў персанал Рэспубліканскага шпіталя спелеалячэння» г. Салігорска.
15.12.2013 Адміністрацыя магілёўскай турмы лічаць законным знішчэнне лістоў
Гарадоцкі актывіст атрымаў адказ ад начальніка турмы А.В.Дзмітрова на сваю скаргу. Ён патрабаваў тлумачэнняў, чаму ягоны ліст не дайшоў да палітвязня Мікалая Статкевіча. "У адказе з турмы напісана: "парушэнняў супрацоўнікамі турмы №4 парадку вымання накіраванага Вамі ліста не ўстаноўлена." І ўсё...
12.12.2013 Бялынічы: “Навагодні пабор” з суб’ектаў гаспадарання
Бялыніцкія прадпрымальнікі і прыватныя прадпрыемствы павінны набыць неабходныя матэрыялы для ўпрыгожання гарадскога пасёлка да сустрэчы Навагодніх святаў. З адпаведнай паперай з Бялыніцкага райвыканкама мясцовыя кіраўнікі прыватных прадпрыемстваў і індывідуальныя прадпрымальнікі былі азнаёмлены на гэтым тыдні.
11.12.2013 Эканамічныя і сацыяльныя правы грамадзян – у фокусе ўвагі праваабаронцаў
Прэзентацыя альтэрнатыўнага дакладу "Беларусь. Паўсюдныя парушэнні працоўных правоў і прымусовая праца ў Беларусі” была прымеркаваная да Міжнароднага дня правоў чалавека і адбылася 10 снежня на офісе ПЦ "Вясна". Гэты даклад нядаўна быў прадстаўлены ў Камітэце ААН па сацыяльна-эканамічных і культурных правах.
11.12.2013 Брэст: дэпутаты гарадскога Савету праігнаравалі звароты выбаршчыкаў
У тэрмін, вызначаны Законам “Аб зваротах грамадзян”, каля сарака народных абраннікаў не адказалі на запыты, якія былі дасланыя ім сябрамі грамадскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс”.
11.12.2013 Бабруйчане пра свае правы (відэа)
Напярэдадні Міжнароднага дня правоў чалавека бабруйскія праваабаронцы выйшлі на вуліцы горада, каб даведацца, што мінакі ведаюць пра свае правы.
11.12.2013 Палітвязень Ігар Аліневіч – першы лаўрэат прэміі імя Аляхновіча
У Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня Беларускі Пэн-цэнтр і Радыё “Свабода” абвясцілі лаўрэатаў на прэмію імя імя Францішка Аляхновіча — за найлепшы твор, які быў напісаны ў зняволенні.
10.12.2013 Бабруйчане павіншавалі Алеся Бяляцкага з Днём правоў чалавека
Тэкст тэлеграмы такі: “Паважаны Алесь! Вiншуем Вас з Мiжнародным днём правоў чалавека. Выказваем Вам нашу павагу i падтрымку. Мы салiдарны з Вамi. Чакаем на волi. Рада Демакратычных сiл г. Бабруйска”.
09.12.2013 Акцыя ў Бялынічах: “Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека” да Дня правоў чалавека
Любы жадаючы бялынічанін можа атрымаць для ўласнага карыстання кніжачку з тэкстам “Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека” ў крамах мясцовых прадпрымальнікаў, актывістаў Партыі БНФ і кампаніі “Гавары праўду”.
08.12.2013 Брэст: улады не ведаюць, калі вырашыцца праблема з недахопам дзіцячых садкоў і школ
Актывісты Брэсцкай абласной арганізацыяй Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) атрымалі адказ на свой зварот у гарвыканкам абласного цэнтра, які падпісалі амаль 500 грамадзян.










