Навіны на тэму: грамадства
15.01.2014 Рабочая група Асамблеі НДА прыняла новых сябраў і акрэсьліла асноўныя кірункі працы
14 студзеня ў Менску адбылося паседжаньне Рабочай групы Асамблеі НДА. Адзінагалосным рашэньнем у склад асацыяцыі былі прынятыя тры новыя арганізацыі ды ініцыятывы. Такім чынам зараз Асамблея аб’ядноўвае больш за 300 НДА.
14.01.2014 «Правы Чалавека «на пальцах»: пра правы чалавека, дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў і міжнародную салідарнасць
Што такое салідарнасць? Чаму нас могуць хваляваць грамадскія праблемы ў іншых краінах? Як гэта звязана з Правамі Чалавека? Чаму Правы чалавека гэта не пра барацьбу за ўладу? Чым можна дапамагаць?
13.01.2014 Андрэй Палуда: “Калі дзяржава лічыць, што смяротнае пакаранне стрымлівае злачыннасць, то чаму ўтойвае інфармацыю пра смяротныя прысуды”?
Праваабаронца разглядае самыя папулярныя аргументы "за" і "супраць" смяротнага пакарання і аналізуе грамадскую думку беларусаў на гэтую тэму.
10.01.2014 Пракуратура пацвердзіла парушэнне закона Салігорскім райвыканкамам
Па выніках праверкі начальніку аддзела па працы са зваротамі грамадзян Ларысе Ількевіч і начальніку аддзела ідэалагічнай працы Ларысе Жукавай пракуратурай Салігорскага раёна былі вынесены афіцыйныя папярэджанні аб недапушчэнні паўторных парушэнняў заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб.
10.01.2014 Таксоўцы рыхтуюцца да сваёй акцыі пратэсту
Перавозка пасажыраў страціла рэнтабельнасць: даражэе бензін, запчасткі, рамонт, а тарыфы практычна не падымаюцца. Разам з тым, ахвотных скарыстацца з паслугі таксоўкі стала заўважна менш.
10.01.2014 Удзельнік акцыі «Стоп-падатак»: «Аўто вярнулі, але я хачу пакараць начальніка ДАІ»
Дзмітрый Прыгараў, у якога за ўдзел у акцыі "Стоп- падатак", якая праходзіла 20 снежня ў Мінску, адабралі аўтамабіль BMW, мае намер пакараць начальніка ДАІ. Пра гэта ён распавёў сайту kp.by.
09.01.2014 Інжынера «Магілёўаблаўтатранса» пакаралі за адказ на рускай мове
Пісьмовы зварот, які ён разглядаў, быў беларускамоўным. Ліст аб тым, што вядучы інжынер па бяспецы руху аблаўтатрансу спадар Аржанікаў прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці (яму аб'яўлена заўвага), быў атрыманы ад намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама спадара Некрашэвіча.
09.01.2014 Алесь Бяляцкі павіншаваў баранавіцкіх праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў
Алесь Бяляцкі падзякаваў за маральную падтрымку. Ён адзначыў, што ў яго збольшага ўсё звычайна, адчувае сябе добра, як і раней працуе, але сумуе па родных і сябрах. Паведаміў, што сустрэў Божае нараджэнне – для Яго, на думку Алеся Бяляцкага, няма муроў і дроту.
08.01.2014 Збор подпісаў лекараў хуткай дапамогі да Лукашэнкі вымушана спынены
Ініцыятарам звароту да Лукашэнкі ўдалося сабраць 5 114 подпісаў пад патрабаваньнямі аб сацыяльнай абароне лекараў хуткай дапамогі.
06.01.2014 Збор подпісаў за адмену аўтапошліны кантралявалі міліцыя і спецслужбы
Прыблізна 100 подпісаў за адмену аўтамабільнай пошліны і адстаўку ўрада сабралі за гадзіну ў цэнтры Мінска 5 студзеня лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і сустаршыня кампаніі "За справядлівыя выбары" Віктар Карняенка.
04.01.2014 Ігар Пастноў – адзін з намінантаў на званне "Чалавек года Віцебска-2013"
Гэтае званне ў 2008 годзе заснавала рэдакцыя незалежнага сайту "Народныя Навіны Віцебска". Ігар Пастноў намінуецца ўжо другі год запар, і ў першы ж дзень галасавання ён стаў лідарам па колькасці галасоў.
26.12.2013 27 сьнежня — новая акцыя кіроўцаў супраць падатку на аўто
«Мы правядзем акцыю пратэсту супраць увядзеньня падатку на аўто 27 сьнежня ў 18.00!» — гаворыцца ў новаўтворанай групе, якая зьявілася «уКантакце» замест выдаленай суполкі напярэдадні.
26.12.2013 The Economist: у Беларусі высокія рызыкі сацыяльных хваляванняў у 2014 годзе
Часопіс The Economist аднёс Беларусь да групы краін з высокімі рызыкамі ўзнікнення сацыяльных хваляванняў у 2014 годзе. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным часопісам даследаванні цэнтра Economist Intelligence Unit (EIU).
24.12.2013 Сайт Праваабарончага цэнтру "Вясна" – “Чэмпіён грамадзянскай супольнасці-2013»
Праваабарончы цэнтр “Вясна” расцэньвае ўзнагароду Асамблеі НДА “Чэмпіён грамадзянскай супольнасці-2013» як знак сяброўскай падтрымкі ўнесенага ўладамі ў “чорныя спісы” сайта spring96.org.
23.12.2013 Апытанне “Intex-press”: “Навошта ідуць ў дэпутаты мясцовых саветаў?”
73% чытачоў сайта недзяржаўнай газеты “Intex-press” лічаць, што ў дэпутаты людзі ідуць, каб вырашаць свае асабістыя пытанні і толькі 2,6 % лічаць, што дэпутатамі становяцца, каб вырашаць мясцовыя праблемы і абараняць інтарэсы выбаршчыкаў.










