Навіны на тэму: грамадства

Загадчыца юрыдычнага сектара Клімавіцкага райвыканкама ўразіла прафесійнай некампетэнтнасцю суд

06.02.2014 Загадчыца юрыдычнага сектара Клімавіцкага райвыканкама ўразіла прафесійнай некампетэнтнасцю суд

“Падчас судовага паседжання высветлілася, што адказны сакратар камісіі і юрыст райвыканкама нават не ведае, што, згодна палажэння, у склад адміністрацыйнай камісіі райвыканкама павінна ўваходзіць ад 9 да 11 членаў. Пра што больш казаць”…

Салігорск: выканкамаўская газета ігнаруе закон "Аб зваротах грамадзян"

04.02.2014 Салігорск: выканкамаўская газета ігнаруе закон "Аб зваротах грамадзян"

Намеснік старшыні Мінскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Малочка патрабуе ад рэдакцыі салігорскай выканкамаўскай газеты “Шахцёр” выканання закона “Аб зваротах грамадзян”.

Абсурдам назваў дэпутат неабходнасць справаздачыцца за сваю дзейнасць (дакумент)

02.02.2014 Абсурдам назваў дэпутат неабходнасць справаздачыцца за сваю дзейнасць (дакумент)

Старшыня Брэсцкага гарадскога савета дэпутатаў Генадзь Масько лічыць абсурдам, каб дэпутаты трымалі справаздачу перад людзьмі, што дзейнічаюць ад імя грамадзянскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс”.

Салігорск: Грамадскія абмеркаванні без абмеркавання

31.01.2014 Салігорск: Грамадскія абмеркаванні без абмеркавання

Планы салігорскіх уладаў па ўшчыльненні гарадской забудовы за кошт тэрыторыі бальнічнага гарадка выклікалі абурэнне ў мясцовых актывістаў кампаніі “Абаронім лес”. Сябры гэтай ініцыятывы ўжо некалькі гадоў запар змагаюцца супраць высечкі лесапракавых зон у сталіцы шахцёраў праз жыллёвае будаўніцтва.

Жыхар Бярозаўшчыны, свінаферму якога знішчылі, шукае справядлівасці ў Брэсцкім аблвыканкаме

30.01.2014 Жыхар Бярозаўшчыны, свінаферму якога знішчылі, шукае справядлівасці ў Брэсцкім аблвыканкаме

Аказваецца, што ніхто прымусова свіней не забіраў. Людзі самі добраахвотна пісалі заявы. Выходзіць, не было пагроз з боку ўладаў у мясцовай газеце “Маяк”, у развешаных па ўсіх вёсках аб’явах, дзе пісалі пра тое, што хто не пагодзіцца знішчаць свіней да 15 жніўня, будуць пакараны.

У Баранавічах прапануюць змены па дэмакратызацыі рашэння аб масавых мерапрыемствах

30.01.2014 У Баранавічах прапануюць змены па дэмакратызацыі рашэння аб масавых мерапрыемствах

Праваабаронцы і грамадскія актывісты Сяргей Гоўша, Віктар Сырыца, Вячаслаў Болбат, Віктар Мезяк, Мікалай Чарнавус, Рыгор Грык і Анжаліка Камбалава звярнуліся да новага старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Юрыя Грамакоўскага з прапановамі аб дэмакратызацыі рашэння аб масавых мерапрыемствах.

У барацьбе з беззаконнем грамадзянам неабходна падтрымка СМІ

29.01.2014 У барацьбе з беззаконнем грамадзянам неабходна падтрымка СМІ

Гэта ў інтэрв'ю сайту ПЦ "Вясна" адзначыла Людміла Кучура, якая разам з сябрамі па няшчасці ўжо каля 10 гадоў абівае парогі дзяржаўных інстанцый. Ахвяры беззаконня з розных куткоў Беларусі аб'ядналіся ў пошуках справядлівасці, якая згубілася ў судова-следчых калідорах. Але сілы ў супрацьстаянні паміж імі і гэтай сістэмай відавочна не роўныя.

Баранавічы: прафсаюзны актывіст скардзіцца пракурору на незаконныя дзеянні гарвыканкама

29.01.2014 Баранавічы: прафсаюзны актывіст скардзіцца пракурору на незаконныя дзеянні гарвыканкама

Прафсаюзны актывіст Рыгор Грык 28 студзеня падаў скаргу ў Баранавіцкую міжраённую пракуратуру на незаконныя дзеянні гарвыканкама па забароне запланаванага пікету пад лозунгам “Дзеянні ўлады і законы РБ – пад грамадзянскі кантроль”.

Баранавічы: мясцовая ўлада хоча жыць без грамадскага кантролю

28.01.2014 Баранавічы: мясцовая ўлада хоча жыць без грамадскага кантролю

Баранавіцкі гарвыканкам забараніў прафсаюзнаму актывісту Рыгору Грыку правесці 26 студзеня пікет пад лозунгамі “Дзеянні ўлады і законы РБ – пад грамадзянскі кантроль”, нягледзячы на тое, што ён не толькі заключыў дамовы з паліклінікай, ЖКГ і міліцыяй, але і выканаў усе патрабаванні закону аб масавых мерапрыемствах.

Жыхарка Клімавіцкага раёна просіць пакараць участковага міліцыянера за паклёп

23.01.2014 Жыхарка Клімавіцкага раёна просіць пакараць участковага міліцыянера за паклёп

Процістаянне законапаслухмянай спадарыні Марчанкі з мясцовымі ўладамі пачалося пасля таго, як Алена Марчанка выступіла супраць знішчэння сваіх свіней у сувязі з небяспекай распаўсюджання афрыканскай чумы свіней.

Брэст: дэпутаты ігнаруюць звароты выбаршчыкаў

23.01.2014 Брэст: дэпутаты ігнаруюць звароты выбаршчыкаў

Актывісты грамадзянскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс” у Брэсце так і не дачакаліся адказу ад кіраўніка гарадскога Савета дэпутатаў Генадзя Масько нават пасля 15 дзён, на працягу якіх (згодна закона аб зваротах грамадзян) упаўнаважаная асоба мусіць адказаць на пытанні.

Зварот арганізацый грамадзянскай супольнасці і грамадскіх актывістаў Беларусі з нагоды сітуацыі ва Украіне

22.01.2014 Зварот арганізацый грамадзянскай супольнасці і грамадскіх актывістаў Беларусі з нагоды сітуацыі ва Украіне

У гэтыя дні, калі сітуацыя ва Украіне выйшла з-пад кантролю супрацьстаячых сіл, калі пачалося кровапраліцце, калі ў Кіеве ідуць вулічныя баі з прымяненнем зброі, мы не можам заставацца ў баку.

У Магілёве забаронены пікет з-за недахопу прыбіральшчыкаў

21.01.2014 У Магілёве забаронены пікет з-за недахопу прыбіральшчыкаў

Прычына адмовы ў правядзенні пікета супраць увядзення новых падаткаў палягае ў тым, што камунальнікі адмовіліся прыбіраць тэрыторыю. У сувязі з гэтым Магілёўскі гарвыканкам прыняў рашэнне адмовіць магілёўскім дэмакратам у пікеце.

Салігорск: Новая паліклініка пакуль толькі ў планах

20.01.2014 Салігорск: Новая паліклініка пакуль толькі ў планах

Пад ціскам салігорскай грамадскасці ўлады пачалі больш актыўна клапаціцца аб праве грамадзян на даступнае медыцынскае абслугоўванне, але гаворкі пра хуткае будаўніцтва так неабходнай жыхарам сталіцы шахцёраў новай паліклінікі пакуль няма.

16.01.2014 У рэйтынгу эканамічна свабодных краін Беларусь на 150-м месцы

Рэйтынг, падрыхтаваны фондам Heritage Foundation і экспертамі Wall Street Journal, налічвае 177 краін. Суседзямі Беларусі сталі Сьера-Леонэ, Непал, Эфіопія і Тога.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства