Навіны на тэму: грамадства
09.04.2014 Бабруйск: Цэнтр горада не прыдатны для самастойных выездаў вазочнікаў (фота)
Для здаровага чалавека пераадолець адлегласць ад гарадской выставачнай залы да мастацкага музея Паплаўскага справа некалькіх хвілін. Гэтыя ўстановы культуры размешчаны паабапал цэнтральнай плошчы Леніна. Але іх раздзяляюць непераадольныя для інвалідаў-вазочнікаў пешаходныя пераходы з высокімі бардзюрамі.
07.04.2014 Мінюст вынес афіцыйнае папярэджанне АГП
Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла афіцыйнае папярэджанне адной з найбуйнейшых беларускіх апазіцыйных структур - Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП), паведамілі агенцтву "Інтэрфакс- Захад" у прэс - службе партыі.
06.04.2014 Школа экалагічнага юрыста запрашае прыняць удзел у Экаклубе
Жадаеце стаць кампетэнтным юрыстам у экалагічнай сферы, навучыцца дапамагаць людзям абараняць сваё права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе, а таксама ўдзельнічаць у захаванні жывой прыроды?
03.04.2014 Стартуе маніторынг безбар'ернага асяроддзя аб'ектаў Чэмпіянату свету па хакеі
Офіс па правах людзей з інваліднасцю запрашае валанцёраў для маніторынгу безбар'ернага асяроддзя аб'ектаў Чэмпіянату свету па хакеі 2014 у Мінску.
28.03.2014 Прымі ўдзел у семінары па маніторынгу парушэнняў акадэмічных свабодаў у Беларусі
«Грамадскі балонскі камітэт» і «Студэнцкая Рада» запрашаюць да ўдзелу ў семінары па маніторынгу парушэнняў акадэмічных свабодаў у Беларусі, які адбудзецца ў Мінску 6 красавіка. Падача заявак - да 1красавіка!
26.03.2014 Студэнт-актывіст Руху «За Свабоду» адлічаны з універсітэту
З другога курсу факультэта журналістыкі БДУ адлічаны актывіст Руху «За Свабоду» Мікіта Семяненка.
21.03.2014 Палата прадстаўнікоў задаволена працай дэпутата-“губернатара”
Валерый Каранкевіч накіроўваў некалькі зваротаў з прапановамі аб спыненні паўнамоцтваў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Краўцова У. В. у сувязі з невыкананнем ім дэпутацкіх абавязкаў і ў сувязі з прызначэннем яго на дзяржаўную пасаду старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
19.03.2014 Бараніць Курапаты праз суд
Так вырашылі прадстаўнікі грамадскасці. У сваёй скарзе, накіраванай 17 сакавіка ў суд Цэнтральнага раёна Мінска, яны просяць абавязаць Генеральную пракуратуру прадпрыняць дзеянні для выпраўлення парушэнняў заканадаўства аб ахове Курапатаў з боку СТАА «БелРэстІнвест», а таксама для вынасу 4 дамкоў аб’екту прыдарожнага сервісу з першапачатковай назваю «Бульбаш-хол» з тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці.
18.03.2014 Грамадзяне адмаўляюцца ісці на выбары: "Навошта галасаваць за дэмагогаў, якія ігнаруюць нас і законы"
18 сакавіка група грамадзянаў з розных рэгіёнаў Беларусі заявіла пра сваю адмову ад удзелу ў маючых адбыцца мясцовых выбарах. На сустрэчы з журналістамі ў Мінску яны распавялі пра свае прычыны недаверу да «кішэнных» дэпутатаў.
18.03.2014 Мінкультуры выйграла суд па будаўніцтву моста ў Брэсцкай крэпасці
17 сакавіка суддзя суду Цэнтральнага раёну Мінска Алена Семак не задаволіла скаргу сябры Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (БДТАПГіК) Дзяніса Турчаняка на дзеянні Міністэрства культуры па ўхваленню праектнай дакументацыі на пабудову аўтамабільна-пешаходнага маста праз роў Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.
16.03.2014 Захаванне сярэдняй школы ў Вялікай Машчаніцы: гаварыльня замест вырашэння праблемы
У аграгарадку Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна у будынку мясцовай сярэдняй школы адбыўся бацькоўскі сход, на якім прадстаўнікі аддзелу адукацыі Бялыніцкага райвыканкама распавялі бацькам вучняў пра тое, як добра чыноўнікі працуюць. Адказу на пытанне адносна лёсу сярэдняй школы так не прагучала.
11.03.2014 Жыхары аграгарадка змагаюцца за школу (копія звароту)
Жыхар аграгарадка Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна 11 сакавіка накіравалі калектыўны зварот на імя начальніка ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама. У сваім звароце жыхары аграгарадка патрабуюць ад упраўлення адукацыі захаваць у Машчаніцы сярэднюю школу.
07.03.2014 У Бабруйску два чалавекі выступілі супраць развязвання вайны ва Украіне (фота)
Старшыня бабруйскай суполкі РЭП Галіна Смірнова правяла вечарам 6 сакавіка пікет супраць развязвання вайны ва Украіне. У пікеце бралі ўдзел два чалавекі, яны прайшлі па вуліцы Урыцкага з расцяжкай "Мы супраць вайны!" Калі актывісты склалі расцяжку, да іх пад'ехалі супрацоўнікі міліцыі.
07.03.2014 У Магілёве з'явіліся графіці "Банду гэць!" (фота)
Сцяна размалявана ў цэнтры горада па 2-му завулку Крутому.
05.03.2014 Баранавічы: за пікет салідарнасці з украінскім народам складзены пратакол (фота)
Такое неардынарнае відовішча прыцягнула ўвагу многіх мінакоў. Хтосьці выказваў пікетоўшчыку сваю падтрымку, але нярэдка ў яго бок чуліся і негатыўныя словы. Хвілін праз 10 пасля пачатку пікета да Уладзіміра Гундара падышлі супрацоўнікі міліцыі. У ГАУС на яго быў складзены адміністрацыйны пратакол.










