Навіны на тэму: грамадства
30.04.2014 Бабруйск: рэканструкцыя дзіцячай бальніцы для мясцовых уладаў не ў прыярытэце
У Бабруйску працягваецца змаганне за добрыя ўмовы ў дзіцячай паліклініцы №3 і дзіцячай бальніцы. Яшчэ ў мінулым годзе шматдзетны бацька і актывіст кампаніі "Гавары праўду" Уладзімір Шчарбатых звяртаўся ў гарвыканкам са зваротам і подпісамі ад бабруйчан з просьбай прывесці будынак да ладу, але з таго часу нічога не змянілася.
28.04.2014 Абаронцы салігорскага лесапарку зноўку б'юць трывогу
Актывістам салігорскай грамадскай ініцыятывы “Абаронім лес” стала вядома аб намеры мясцовых уладаў знішчыць чарговы кавалак катэгарыйнага лесапарку пад буданіцтва жылля. Гаворка пра зялёную зону па вуліцы Лясной, на месцы якой ужо шмат год чыноўнікі імкнуцца змясціць так званы сацыяльны дом.
26.04.2014 Бяроза: адсяленне “без правілаў” (фота і дакумент)
Святлана Севярын з двума дзецьмі, адно з якіх інвалід, замест бацькоўскага дома больш сарака чатырох квадратаў з хляўчукамі і 20-цю соткамі зямлі атрымала аднапакаёўку па дамове найму метражом каля 35 квадратных метраў агульнай плошчы.
24.04.2014 Віцебск: суд скаргу палічыў за паклёп і пакараў скаржніка штрафам
Уласніка дома № 66 па вул. Леніна Кастрычніцкі райсуд прызнаў вінаватым у паклёпе на дырэктара ТДА «Навукова-вытворчае прадпрыемства “Мера”» Сяргея Літвінчука. Гэта прадпрыемства распачало будаўніцтва і хоча знесці некалькі дамоў у гістарычнай частцы Віцебску. Незадаволеныя жыхары напісалі скаргу…
22.04.2014 Транспарэнтнасць - інфармацыйная празрыстасць беларускіх універсітэтаў
Студэнты і шэраг моладзевых арганізацый і ініцыятыў, сумесна з парталам zvarot.by запускаюць кампанію па транспарэнтнасці (празрыстасці) беларускіх універсітэтаў, з мэтай паляпшэння якасці адукацыі, стварэння канкурэнтнага асяроддзя адукацыйных паслуг і барацьбы з карупцыяй у сферы адукацыі.
22.04.2014 Салігорскі правабаронца просіць ад Мінаблаўтатрансу расклад для вазочнікаў
Салігорскі сябра Беларускага Хельсінскага камітэту Аляксей Валабуеў звярнуўся да кіраўніцтва Мінаблаўтатрансу з просьбай арганізаваць рух грамадскага транспарту ў сталіцы шахцёраў з улікам аб’ектыўных патрэбаў асоб з абмежаванымі магчымасцямі.
19.04.2014 З Вялікаднем!
Праваабарончы цэнтр “Вясна” шчыра віншуе сяброў, калегаў, аднадумцаў з вялікім святам у гонар сонца, вясны, абуджэння прыроды! Няхай вашыя сэрцы, нягледзячы на ўсе жыццёвыя нягоды, поўняцца радасцю, спагадай і любоўю, а вясновы настрой надасць сілаў і энергіі для новых здзяйсненняў! Добрага здароўя і веры ў цуд - кожнаму з вас!
18.04.2014 На Аршанскіх цепласетках засцерагаюць ад візітаў ва Украіну
Кіраўніцтва арганізацыі адзначыла, што ўдзельнікі Майдану атрымалі невядомае захворванне і цяпер ад яго пачынаюць паміраць. Па іх словах, верагодна, што нехта нешта мог падмяшаць у ежу актывістаў Майдана і цяпер усе яны з'яўляюцца носьбітамі невядомага захворвання.
16.04.2014 Бяроза: вяскоўцы не могуць знайсці, хто ўносіў вёскі ў зону знішчэння свіней
Амаль 600 вяскоўцаў з Бярозаўскага раёна звярнуліся ў ветэрынарнае ўпраўленне міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання з просьбай вывесці з 5-кіламетровай зоны ад дзяржаўных свінафермаў 3 вёскі, якія толькі ўскосна трапілі ў зону.
15.04.2014 Свінаферма ў вёсцы “Хойнікі” -- экалагічна небяспечная?
Дзяржаўная свінаферма ў вёсцы Хойнікі Бярозаўскага раёна, з-за якой вынішчылі свіней у прыватных падворках 5-кіламетровай зоны мінулым летам, становіцца экалагічна небяспечным аб’ектам, паколькі практычна не мае сучасных ачышчальных збудаванняў.
15.04.2014 З Баранавічаў палітвязням накіраваны віншаванні з Вялікаднем
У сваіх паштоўках праваабаронцы, актывісты Руху “За свабоду”, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, кампаніі “Гавары праўду” пажадалі палітвязням моцнага здароўя, аптымізму, шчасця, веры ў лепшую будучыню і надзеі, што “халоднае крыло радзімы” заўсёды саступіць цяплу сяброўскіх сэрцаў.
15.04.2014 Ці ёсць расізм у Беларусі?
Ці талерантныя беларусы настолькі, як пра ніх кажуць, і ці ёсць расізм у Беларусі? – такія пытанні паставілі перад сабой неабыякавыя да праблем дыскрымінацыі маладзёжныя актывісты, якія вырашылі далучыцца да агульнаеўрапейскага Тыдню супраць расізма*, што праходзіў 15-23 сакавіка. Вынікі агульнаеўрапейскага Тыдню супраць расізма
14.04.2014 Віцебскі аблвыканкам прынцыпова не ўжывае беларускую мову на ўласным сайце
Актывіст Партыі БНФ Канстанцін Смолікаў напісаў электронны зварот: прапанаваў, каб на інтэрнэт-сайце аблвыканкаму была беларускамоўная версія. Адказ ад ідэалагічнага аддзелу быў кароткі: сайт быў і будзе толькі на рускай мове. Бо гэта не супярэчыць заканадаўству.
12.04.2014 Гарадоцкі суд не падтрымаў актывіста
Суддзя Гарадоцкага райсуду Алена Віхаценка адмовіла ў задавальненні скаргі віцебскага актывіста КХП БНФ Яна Дзяржаўцава, які хацеў прыцягнуць да адказнасці работнікаў райвыканкаму за парушэнне закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
11.04.2014 Як на мытні Каменны Лог не заўважылі інваліда-вазочніка
9 красавіка журналістка Дар’я Ліс разам з бацькамі паехала на машыне ў Вільню. Даша — інвалід-вазочніца, таму ў багажніку яны везьлі электравазок, на якім дзяўчына лёгка перасоўваецца па горадзе.










