Навіны на тэму: грамадства

Бяроза: замест вырашэння праблемы – ціск на падпісантаў скаргі

20.05.2014 Бяроза: замест вырашэння праблемы – ціск на падпісантаў скаргі

Замест вырашэння праблемы супрацоўнікі ветэрынарнай службы Бярозаўскага раёна прыехалі ў Малеч і пайшлі па кватэрах падпісантаў заявы. Яны намерыліся ўбіць клін паміж імі і іх актыўным аднавяскоўцам Анатолем Сахарушай.

Віцебск: грамадскасць рэагуе на знікненне планаў будаўніцтва новай паліклінікі

18.05.2014 Віцебск: грамадскасць рэагуе на знікненне планаў будаўніцтва новай паліклінікі

Жыхары мікрараёнаў Білева-1 і Білева-2 патрабуюць захавання сацыяльных стандартаў, прынятых уладамі Беларусі. Для тутэйшых насельнікаў гэта вельмі важна: яшчэ летась павінна было распачацца будаўніцтва паліклінічнага комплексу, але сёлета з планаў інвестыцыйнай праграмы гэты пункт знік, нібыта яго і не было.

Брэст: жыхары мікрараёна Рэчыца скардзяцца ў албвыканкам на мясцовых чыноўнікаў

17.05.2014 Брэст: жыхары мікрараёна Рэчыца скардзяцца ў албвыканкам на мясцовых чыноўнікаў

Ініцыятары скаргі просяць забавязаць гарадскія ўлады і прадпрыемствы Брэсцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі выканаць працы па комплексным добраўпарадкаванні вуліцы Рэчыцкай.

Пад Брэстам жыхары вёскі аказалі супраціў міліцыі

15.05.2014 Пад Брэстам жыхары вёскі аказалі супраціў міліцыі

Інцыдэнт адбыўся ў в. Страдзеч Брэсцкага раёна 9 мая. Каля 19.00 у двор аднаго з жыхароў вёскі заехала машына ДАІ. Супрацоўнік заявіў, што ён прыбыў канфіскаваць самаробны трактар, якім валодае ўладальнік дома.

У Магілёве маці-адзіночка збіраецца пікетаваць будынак гарвыканкама

15.05.2014 У Магілёве маці-адзіночка збіраецца пікетаваць будынак гарвыканкама

Ірына Ільінская не бачыць іншага спосабу, каб прыцягнуць увагу магілёўскіх чыноўнікаў да высялення яе з інтэрнату з двума малалетнімі дзецьмі без прадастаўлення іншага месца жыхарства.

У Бабруйску адкрыецца Музей рэпрэсій

14.05.2014 У Бабруйску адкрыецца Музей рэпрэсій

"Адкрыццё вырашылі прымеркаваць да Міжнароднага дня музеяў, - адзначыла Вольга Піманава. - У экспазіцыі ахоплены перыяд рэпрэсій, 1920 - 1950 гады. Я ўзялася за гэтую тэму, бо ў Бабруйску ніхто грунтоўна не займаецца ёй..."

Чавусы: кіраўніцтва вобласці разлічвае на добраахвотна-прымусовую дапамогу

14.05.2014 Чавусы: кіраўніцтва вобласці разлічвае на добраахвотна-прымусовую дапамогу

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама параіў, дзе знайсці грошы на будаўніцтва лыжа-ролеравай трасы ў Чавусах. Пётр Руднік лічыць, што неабходныя грошы можна знайсці праз “выцісканне” спонсарскай дапамогі ў камерцыйных структур і метад “народнага будаўніцтва”.

14.05.2014 У Крупскім раёне ў райвыканкам выклікаюць падпісантаў суполкі «Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі»

Бюджэтнікаў і іх дзяцей прымушаюць выдаліць падпіску на апазіцыйныя суполкі.

Баранавічы: праабаронца Сяргей Гоўша адстойвае сваё права на карыстанне беларускай мовай у банкаўскай сферы

13.05.2014 Баранавічы: праабаронца Сяргей Гоўша адстойвае сваё права на карыстанне беларускай мовай у банкаўскай сферы

А што тычыцца беларускай мовы пры абслугоўванні клінтаў, то спадар Навіцкі паведаміў у сваім адказе, што, “…кіруючыся нарматыўна-прававой базай Рэспублікі Беларусь, банк мае права пры аказанні паслуг насельніцтву выкарыстоўваць адну з дзяржаўных моў РБ -- беларускую ці рускую”.

Баранавічы: Статкевіча-старэйшага павіншавалі з Днём Перамогі

10.05.2014 Баранавічы: Статкевіча-старэйшага павіншавалі з Днём Перамогі

Успомнілася, як немец забіў яго бацьку, як у гады вайны сяляне вадзілі на ноч свае каровы ў суседнюю вёску Рачкавічы да паліцаяў, каб зберагчы сваю хатнюю жывёлу ад партызанскіх канфіскацый, як партызаны ўсё ж такі забралі каня.

У Баранавічах ушанавалі памяць ахвяраў гітлераўскіх і сталінскіх рэпрэсій

10.05.2014 У Баранавічах ушанавалі памяць ахвяраў гітлераўскіх і сталінскіх рэпрэсій

У Баранавічах прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці 9 траўня адзначылі Дзень Перамогі ўшанаваннем памяці загінулых як у гады вайны з фашыстамі, так і ў часы сталінскіх рэпрэсій.

Бабруйск: Актывістку ледзь не збілі з-за "георгіеўскіх" сцяжкоў (фота)

07.05.2014 Бабруйск: Актывістку ледзь не збілі з-за "георгіеўскіх" сцяжкоў (фота)

"Калі я адыйшла бліжэй да двароў, дзе было мала людзей, гэты прадавец дагнаў мяне і пачаў жэстамі патрабаваць, каб я аддала яму фотаапарат, махаў кулакамі, жэстамі паказваў, што мне будзе дрэнна, калі я гэта не зраблю. Мне стала не па сабе, ён бы мог мяне пабіць, гледзячы па настрою".

У Ваўкавыску на вуліцу высяляюць 185 сем’яў з інтэрнату

05.05.2014 У Ваўкавыску на вуліцу высяляюць 185 сем’яў з інтэрнату

Зь дзевяціпавярховага інтэрнату на вуліцы Панковай, 58 у Ваўкавыску зьбіраюцца выселіць 185 сем’яў без узычэньня іншага жытла. Каля 460 чалавек, сярод якіх малыя дзеці, умомант застаюцца бяз даху над галавой.

Рух «За Свабоду» заклікае спыніць раздачу георгіеўскіх стужак у Беларусі

05.05.2014 Рух «За Свабоду» заклікае спыніць раздачу георгіеўскіх стужак у Беларусі

У адным з гіпермаркетаў Мінску з 2 мая праходзіць акцыя «Я памятаю, я ганаруся», у межах якой да 9 мая ўсім ахвотным пакупнікам выдаюць т.зв. «георгіеўскія стужкі».

Баранавічы: мясцовым прадпрымальнікам не даюць памяшкання для сходу

02.05.2014 Баранавічы: мясцовым прадпрымальнікам не даюць памяшкання для сходу

Грамадскі актывіст і індывідуальны прадпрымальнік Мікалай Чарнавус 1 траўня накіраваў зварот да кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, у якім просіць яго абавязаць Баранавіцкі райвыканкам прадставіць памяшканне для правядзення агульнага сходу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства