Навіны на тэму: грамадства

Баранавічы: каля Мілавідскіх помнікаў актывісты ўпарадкавалі тэрыторыю

03.06.2014 Баранавічы: каля Мілавідскіх помнікаў актывісты ўпарадкавалі тэрыторыю

2 чэрвеня, напярэдадні 151-х угодкаў Мілавідскай бітвы, баранавіцкія прадстаўнікі грамадскіх арганізацый упарадкавалі тэрыторыю вакол помнікаў у гонар паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, якія далі бой царскаму войску падчас паўстання 1863 года.

У Менску ўшанавалі памяць 53 загінулых на Нямізе

30.05.2014 У Менску ўшанавалі памяць 53 загінулых на Нямізе

30 траўня 1999 году падчас піўнога фэсту ў цісканіне загінулі 53 чалавекі. Начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Менгарвыканкаму Віктар Русак і начальнік аддзелу масавых мерапрыемстваў Міхаіл Кандрацін былі прызнаныя вінаватымі ў неналежным выкананьні службовых абавязкаў, але да адказнасьці іх не прыцягнулі.

Алесь Бяляцкі: Некалі на гэтым доме будуць шыльды Генадзю Бураўкіну і “Вясне”

30.05.2014 Алесь Бяляцкі: Некалі на гэтым доме будуць шыльды Генадзю Бураўкіну і “Вясне”

Доўгі час кватэра Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна размяшчалася над офісам Праваабарончага цэнтру “Вясна”, канфіскаванага па рашэнню судовых органаў у лістападзе 2012 года ў межах крымінальнага пераследу кіраўніка арганізацыі, праваабаронцы і літаратара Алеся Бяляцкага.

30.05.2014 Аўтарка кнігі «Трагедыя на Нямізе»: Моладзь успрымае «ружачкі» як месца для тусовак

Сёньня спаўняецца 15 гадоў трагедыі на Нямізе, у выніку якой ад цісканіны ў падземным пераходзе загінула 53 чалавекі, пераважна моладзь 16–20 гадоў.

Менскія ўлады афіцыйна забаранілі гурт Amaroka

29.05.2014 Менскія ўлады афіцыйна забаранілі гурт Amaroka

Кіраўнічка ўпраўленьня культуры Менгарвыканкаму Віталіна Рудзікава афіцыйна адмовіла беларускаму рок-гурту ў правядзеньні канцэрту.

Тыдзень Даступнасці-2014: ад даступнасці да роўнасці

29.05.2014 Тыдзень Даступнасці-2014: ад даступнасці да роўнасці

У Беларусі пачынаюцца мерапрыемствы ў межах Тыдня Даступнасці, прысвечанага пытанням ўсіх відаў даступнасці для людзей з інваліднасцю. Ініцыятарам падзеі выступае Офіс па правах людзей з інваліднасцю.

У Магілёве грамадзяне выступаюць супраць чарговага ўшчыльнення

28.05.2014 У Магілёве грамадзяне выступаюць супраць чарговага ўшчыльнення

На праспекце Дзімітрава сетка крам “Еўраопт” плануе будаўніцтва чарговага гандлёвага аб’екта побач са шматпавярховымі дамамі. Як стала вядома, дзве ініцыятыўныя групы грамадзян незалежна адна ад адной пачалі самастойны збор подпісаў супраць чарговага ушчыльнення.

Ігар Пастноў прапануе землякам разам збіраць фотафакты

26.05.2014 Ігар Пастноў прапануе землякам разам збіраць фотафакты

Віцебскі "ўрач-праўдаруб" лічыць, што кепскія бытавыя ўмовы ў гарадскіх шпіталях зневажаюць людзей. Асабліва з улікам таго, што "доўгабуды" і зацягнутыя на дзесяцігоддзі рамонты фінансуюцца з дзяржаўнага бюджэту, а па вялікім рахунку – за кошт падаткаў тых жа пацыентаў.

Ад бялыніцкіх прадпрымальнікаў зноў патрабуюць грошы (фота)

25.05.2014 Ад бялыніцкіх прадпрымальнікаў зноў патрабуюць грошы (фота)

Бялыніцкія прадпрымальнікі, якія пасля праведзенага суботніка адмовіліся пералічваць грошы на разліковы рахунак Бялыніцкага райвыканкама, зноў атрымалі паўторныя ўведамленні з настойлівай прапановай зрабіць гэта ў абавязковым парадку.

Абаронцы Курапатаў дамагліся працэсу супраць Генэральнай пракуратуры

23.05.2014 Абаронцы Курапатаў дамагліся працэсу супраць Генэральнай пракуратуры

Калегія Менскага гарадзкога суду нечакана скасавала адмоўнае рашэньне наконт Курапатаў суду ніжэйшай інстанцыі. Барацьба грамадзкасьці за належны статус Курапатаў як нацыянальнага нэкропалю ахвяраў савецкага таталітарызму працягваецца.

Пракуратура патрабуе навядзення парадку ў практыцы прыцягнення да адказнасці за продаж алкаголю непаўналетнім

23.05.2014 Пракуратура патрабуе навядзення парадку ў практыцы прыцягнення да адказнасці за продаж алкаголю непаўналетнім

Органамі пракуратуры Мінска прааналізавана практыка прыцягнення ў 2013 годзе да адміністрацыйнай адказнасці асоб за продаж алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва непаўналетнім, а таксама практыка выканання накладзеных спагнанняў.

Рух "За Свабоду" прапанаваў шэраг захадаў па дэалкагалізацыі насельніцтва

22.05.2014 Рух "За Свабоду" прапанаваў шэраг захадаў па дэалкагалізацыі насельніцтва

Сярод прапанаваных мераў па зніжэнні спажывання алкаголю - забарона вырабніцтва і продажу пладова-ягадных він («чарніла») на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Запрашэнне на свята “Баранавіцкая вясна-2014” – строга абавязковае

21.05.2014 Запрашэнне на свята “Баранавіцкая вясна-2014” – строга абавязковае

Сярэднія навучальныя ўстановы горада Баранавічы атрымалі лісты за подпісам начальніка аддзела адукацыі гарадскога выканаўчага камітэта Алены Салавей.

Мінаховы здароўя супраць СААЗ: Беларусь не хоча быць самай пітушчай нацыяй

21.05.2014 Мінаховы здароўя супраць СААЗ: Беларусь не хоча быць самай пітушчай нацыяй

Міністэрства аховы здароўя Беларусі накіравала афіцыйнае пярэчанне з нагоды першага месца Беларусі ў рэйтынгу самых пітушчых краін свету.

Для бярозаўскіх роварыстаў не створаны ўмовы для руху, затое створаны ўмовы для штрафаў

20.05.2014 Для бярозаўскіх роварыстаў не створаны ўмовы для руху, затое створаны ўмовы для штрафаў

"Тратуары вузкія, цяжка размінацца з прахожымі, -- кажа жыхарка Бярозы Ірына Клышэйка. – Няхай для роварыстаў спачатку створаць неабходны ўмовы, тады і трэба патрабаваць выканання законаў. Лягчэй людзей караць, чым запатрабаваць у гарадскіх уладаў зрабіць умовы для роварыстаў".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства