Навіны на тэму: грамадства

Салігорцы накіравалі ў Канстытуцыйны суд звароты адносна беларускай мовы

24.06.2014 Салігорцы накіравалі ў Канстытуцыйны суд звароты адносна беларускай мовы

Беларускамоўныя салігорцы падтрымалі ініцыятыву праваабаронцы Гары Паганяйлы па абароне беларускай мовы ад дыскрымінацыі і накіравалі адпаведныя звароты ў Канстытуцыйны суд.

У Баранавічах актывісты вучыліся абараняць свае правы ў крымінальным працэсе

23.06.2014 У Баранавічах актывісты вучыліся абараняць свае правы ў крымінальным працэсе

Вельмі цікавай была і практычная частка занятку, калі ўдзельнікі навучання выконвалі ролі супрацоўніка праваахоўных органаў і ўдзельніка масавага мерапрыемства, суддзі і фізічнай асобы, у адносінах да якой узбуджана крымінальная справа.

Уладзімір Някляеў абвясціў пра вызваленне Алеся Бяляцкага на свяце ў Бычках

22.06.2014 Уладзімір Някляеў абвясціў пра вызваленне Алеся Бяляцкага на свяце ў Бычках

21 чэрвеня ў вёсцы Бычкі Вушацкага раёна, на малой радзіме Васіля Быкава, адбылася ўрачыстая імпрэза ў гонар 90-х угодкаў пісьменніка. Святкаванне супала з яшчэ адной выбітной падзеяй – вызваленнем цяпер ужо былога палітвязня, праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Брэст: мясцовым дэпутатам зноў нагадваюць пра неабходнасць справаздач перад выбаршчыкамі

19.06.2014 Брэст: мясцовым дэпутатам зноў нагадваюць пра неабходнасць справаздач перад выбаршчыкамі

Актывісты грамадзянскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс”, якія працягваюць у Брэсце кампанію “Народны кантроль”, накіравалі ліст на імя новаабранага старшыні гарадскога Савета дэпутатаў Мікалая Красоўскага.

У Бялыніцкім раёне ўлады прыхоўваюць інфармацыю пра афрыканскую чуму свінняў?

18.06.2014 У Бялыніцкім раёне ўлады прыхоўваюць інфармацыю пра афрыканскую чуму свінняў?

За апошнія тыдні выпадкі падзяжу свінняў ад невядомай хваробы былі зафіксаваныя ў аграгарадках Цяхцін і Вялікая Машчаніца, а таксама і ў вёсцы Лебедзянка Бялыніцкага раёна. Ва ўсіх такіх выпадках на месца здарэнняў выязджалі спецыялісты Бялыніцкай райветсанцыі, якія закопвалі загінуўшую жывёлу і праводзілі маштабную дэзінфекцыю.

Брэст: улады толькі часткова задаволілі патрабаванні прыхільнікаў роварнага руху

17.06.2014 Брэст: улады толькі часткова задаволілі патрабаванні прыхільнікаў роварнага руху

Актывісты кампаніі “За Вела-Брэст”, якія выступаюць за стварэнне спрыяльных ўмоваў для роварнага руху, накіравалі ў Брэсцкі гарвыканкам зварот, дзе пералічаны асноўныя патрабаванні, што тычацца развіцця ў горадзе належнай велаінфраструктуры.

Суд Клімавіцкага раёна рашэнне адміністрацыйнай камісіі адмяніў, але ацэнку дапушчаным парушэнням не даў

17.06.2014 Суд Клімавіцкага раёна рашэнне адміністрацыйнай камісіі адмяніў, але ацэнку дапушчаным парушэнням не даў

Суд Клімавіцкага раёна 17 чэрвеня адмяніў пастанову адміністрацыйнай камісіі Клімавіцкага райвыканкама і спыніў адміністрацыйную справу ў адносінах да жыхаркі вёскі Дамамерычы Алены Марчанкі. Разглядала скаргу Алены Марчанкі суддзя суда Клімавіцкага раёна Таццяна Іваненка.

Баранавічы: прадпрымальнікі 3 ліпеня збіраюцца на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску

13.06.2014 Баранавічы: прадпрымальнікі 3 ліпеня збіраюцца на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску

На Баранавіцкім кааператыўным рынку з’явіўся план мерапрыемстваў індывідуальных прадпрымальнікаў. У ім паведамляецца, што на 30 чэрвеня а 10-й раніцы запланавана падача нулявой справаздачы ў мясцовую падатковую інспекцыю, а 1 ліпеня – наведванне гарвыканкама, на наступны дзень – біржы працы, 3 ліпеня – Кастрычніцкая плошча ў Мінску.

Эксперымент. Праз колькі часу інвалід-вазочнік спыніць машыну?

13.06.2014 Эксперымент. Праз колькі часу інвалід-вазочнік спыніць машыну?

Сумесна з валанцёрамі ПЦ «Вясна» вырашылі правесці эксперымент. На трасу па чарзе выйшлі тры чалавекі: дзяўчына, хлопец і інвалід-вазочнік. Колькі часу кожнаму з іх спатрэбілася, каб спыніць машыну?

Брэст: чыноўнікі не адказваюць, ці будзе вырашана праблема дрэннага стану дарог

13.06.2014 Брэст: чыноўнікі не адказваюць, ці будзе вырашана праблема дрэннага стану дарог

З двух атрыманых адказаў ад гарадскіх уладаў жыхары Брэста так і не даведаліся, калі вырашыцца «вечная» праблема якасці дарожнага пакрыцця каля СШ № 10. З адказаў вынікае, што згаданая дарога знаходзіцца на балансе горада як “бясхозная”, і рамонт яе -- гэта пытанне “спрыяльных умоў надвор'я”.

У Магілёве пасля скаргі жыхароў прыпынена будаўніцтва крамы "Еўраопт"

12.06.2014 У Магілёве пасля скаргі жыхароў прыпынена будаўніцтва крамы "Еўраопт"

На дадзены момант спынены ўсе будаўнічыя працы, а спецыяльная камісія праводзіць апытанне з нагоды чарговага ўшчыльнення на пр-це Дзімітрава. Тым не менш, жыхары раёна скептычна ставяцца да дзейнасці камісіі, якая складаецца з двух чалавек і ходзіць па кватэрах прылеглых дамоў, апытваючы грамадзян.

26 чэрвеня распачнецца судовы працэс у абарону Курапатаў

10.06.2014 26 чэрвеня распачнецца судовы працэс у абарону Курапатаў

26 чэрвеня а 15.00 у судзе Цэнтральнага раёна Мінска суддзя Іван Майсейчык распачне разгляд грамадзянскай справы супраць Генеральнай пракуратуры ў абарону Курапатаў.

У Магілёве адбылася антыалкагольная акцыя (фота)

09.06.2014 У Магілёве адбылася антыалкагольная акцыя (фота)

Трэба адзначыць, што ў Магілёве апошнім часам з’явілася шэраг графіці “Хопіць бухаць” і іншыя, якія заклікаюць спыніць ужыванне алкаголю. Падобныя графіці раней былі заўважаны і ў Горках. Тады міліцыянты затрымалі і аштрафавалі за іх нанясенне на сцены некалькі студэнтаў Горацкай акадэміі.

У Магілёве распачалася інфармацыйная кампанія “Захаваем стары Магілёў”

09.06.2014 У Магілёве распачалася інфармацыйная кампанія “Захаваем стары Магілёў”

Яе ініцыятарам выступіла незалежнае мясцовае выданне “НАШ Магілёў” (gazetanm.eu). Арганізатары кампаніі плануюць прыцягнуць увагу магілёўцаў, грамадскіх актывістаў, а таксама чыноўнікаў да праблемы захавання архітэктурнай спадчыны горада.

У Брэсце намагаюцца стварыць яшчэ адзін беларускамоўны клас

08.06.2014 У Брэсце намагаюцца стварыць яшчэ адзін беларускамоўны клас

Cпробы знайсці групу аднадумцаў вымушаны распачаць бацькі шасцігадовай Камілы Ляўчук пасля таго, як атрымалі адказ на свой запыт у аддзел адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста. З адказу вынікае, што чыноўнікі гатовыя стварыць новы беларускамоўны клас пры ўмове, калі там будуць навучацца не менш за пять дзяцей.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства