Навіны на тэму: грамадства
23.07.2014 Брэст: невыкананне працы прызналі, але выплочваць грошы адмаўляюцца
Жыхары мікрараёна Паўднёвы дамагліся ад камунальнікаў прыборкі пад'ездаў у сваім доме. Такія вынікі дала калектыўная скарга ў мясцовыя органы ўлады на сістэматычнае невыкананне сваіх абавязкаў камунальнымі службамі горада Брэста. Аднак вяртаць грошы камунальнікі адмаўляюцца.
23.07.2014 Да працэсу люстрацыі беларускае грамадства неабходна рыхтаваць загадзя
Чарговы круглы стол «Актуальнасць люстрацыі на сучаснай постсавецкай прасторы», правяла на мінулым тыдні грамадская ініцыятыва “Люстрацыя для Беларусі”.
22.07.2014 Максім Вінярскі: Узровень адчувальнасці, які зараз праяўляе маскоўская паліцыя, паказвае, што шызафрэнія прагрэсуе
Група грамадскіх актывістаў з Беларусі прыняла ўдзел у жалобе з нагоды заўчаснай смерці вядомай расійскай праваабаронцы і палітыка Валерыі Навадворскай. Сярод тых, хто праводзіў у апошні шлях Навадворскую быў і актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі.
21.07.2014 Салігорск: з правам на спрыяльнае навакольнае асяроддзе пакуль складана
Усё часцей у беларускай сталіцы шахцёраў паўстаюць пытанні з забеспячэннем права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе. Разабрацца ў сітуацыі паспрабавалі мясцовыя праваабаронцы з Беларускага Хельсінскага Камітэту.
21.07.2014 Апытанне прадэманстравала залежнасць беларускага грамадства ад расійскай прапаганды
Беларусь непазбежна прайграе ў інфармацыйнай вайне. Пакуль улада душыла недзяржаўныя СМІ, яна поўнасцю ачысціла інфармацыйнае поле для СМІ Расіі.
21.07.2014 Газета "НАШ Магілёў" бярэ пад грамадскі кантроль рэканструкцыю гістарычных аб'ектаў горада
Мясцовыя журналісты збіраюцца кантраляваць ход рамонтных прац гісторыка-культурнай спадчыны Магілёва і інфармаваць пра гэта грамадзян. "НАШ Магілёў" мае засцярогу, што рамонт некаторых будынкаў можа быць сарваны і ў некаторых выпадках зацягнецца на доўгія гады, як гэта адбываецца перыядычна ў горадзе.
21.07.2014 “Падпішы сэрцам”: Грамадзянская супольнасць заяўляе пра сваю адказнасць і чакае яе ад ураду
Грамадскасць актыўна адгукнулася на заклік Офіса па правах людзей з інваліднасцю падпісаць Мемарандум аб далучэнні да Канвенцыі аб правах інвалідаў у межах кампаніі «Падпішы сэрцам». Чаму важна падпісаць Мемарандум - разважаюць прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці.
19.07.2014 У Салігорску зноўку знішчаецца катэгарыйны лесапарк (фота)
Актывісты салігорскай грамадскай ініцыятывы “Абаронім лес” выявілі чарговае знішчэнне катэгарыйнага леспарку. Высечка зялёнай зоны адбылася на выездзе з Салігорску ў бок вёсцы Тычыны.
17.07.2014 Брэст: старшыня гарадскога савета дэпутатаў лічыць непатрэбным даваць інфармацыю пра графік сустрэч з выбаршчыкамі
Пра гэта кіраўнік прадстаўнічага органу Мікалай Красоўскі паведаміў у сваім адказе на запыт актывістаў грамадзянскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс”. У гэтым лісце спадар Красоўскі тлумачыць, што ўся неабходная інфармацыя пра дзейнасць дэпутатаў гарсавета ёсць на інтэрнэт-старонцы Брэсцкага гарвыканкама.
17.07.2014 “Найноўшая гісторыя ў асобах” – па-англійску
16 ліпеня ў амбасадзе Германіі ў Мінску прэзентавалі чарговую кнігу сябра Рады ГА “БАЖ” Аляксандра Тамковіча – “Найноўшая гісторыя ў асобах” у перакладзе на англійскую мову.
17.07.2014 Брэст: улады не хочуць займацца рамонтам вуліцы, паколькі яна “нічыйная”
У атрыманых адказах улады пагаджаліся, што дарожнае пакрыццё мае шматлікія дэфекты, аднак не здолелі дакладна паведміць, калі становішча будзе выпраўлена. Больш таго, чыноўнікі адказвалі, што для капітальнага рамонту дарогі грошай у бюджэце няма, ды і сама вуліца “нічыйная”, бо не мае канкрэтнага гаспадара.
16.07.2014 Заснавальнік прытулку для бяздомных Аляксей Шчадроў выехаў да Папы Францішка
Заснавальнік прытулку для бяздомных у вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёну Аляксей Шчадроў, які пераследваўся ўладамі, выехаў з Гродна на сустрэчу з Папам Рымскім Францішкам.
16.07.2014 Асамблея НДА працягвае кампанію “Зробім лепш!”
Стартавала новая хваля кампаніі “Зробім лепш!−2014”. Дзейнасьць у межах кампаніі ахопіць усю Беларусь і будзе арыентаваная на патрэбы грамадзтва.
15.07.2014 У вясковым музеі распавядуць пра ахвяр палітычных рэпрэсій
У аграгарадку Вішоў Бялыніцкага раёна 12 чэрвеня адбылося ўрачыстае адкрыццё музея гісторыі мясцовай гаспадаркі – СВК “Калгас “Радзіма”. У шэрагу іншых у музеі створана адмысловая экспазіцыя, у якой распавядаецца пра ахвяраў палітычных рэпрэсій з ліку жыхароў Вішоўскага сельсавета і працаўнікоў існаваўшых на яго тэрыторыі гаспадарак.
15.07.2014 Ці магчыма па-за інтэрнатам атрымліваць годную адукацыю, маючы інваліднасць?
У Беларусі стартавала інавацыйнае для краіны даследаванне: улучанасць людзей з інваліднасцю ў розныя сферы жыцця будзе вывучацца паводле асабістых гісторый. Для гэтага арганізатары ініцыятывы прапаноўваюць зайсці на старонку праекта і апісаць свой выпадак - асабісты або які назіралі збоку.










