Навіны на тэму: грамадства

Магілёў: аўтастаянка знішчае зялёную зону і дзіцячую пляцоўку

08.08.2014 Магілёў: аўтастаянка знішчае зялёную зону і дзіцячую пляцоўку

У Магілёве грамадзяне выступаюць супраць будаўніцтва аўтастаянкі. Ініцыятыўнай групай пад кіраўніцтвам мясцовай пенсіянеркі Тамары Аляксандраўны сабрана 200 подпісаў з ліку мясцовых жыхароў, якія былі высланы магілёўскімі чыноўнікамі.

Чыноўніка прыцягнуць да адказнасці за парушэнне закона “Аб звароце грамадзян”

08.08.2014 Чыноўніка прыцягнуць да адказнасці за парушэнне закона “Аб звароце грамадзян”

Кіраўніцтва “Арматурнага завода” не выконвае закон “Аб звароце грамадзян”. Усе запыты на звароты грамадскага актывіста і работніка прадпрыемства Валадара Цурпанава прыходзяць са спазненнямі, а таксама не на мове звароту.

Бяроза: суд адмяніў штраф раварысту, бо роварныя дарожкі не зроблены

08.08.2014 Бяроза: суд адмяніў штраф раварысту, бо роварныя дарожкі не зроблены

67-гадовы жыхар Бярозы Сцяпан Сцепанюк атрымаў пастанову суда Бярозаўскага раёна, згодна з якой рашэнне ДАІ пра пакаранне яго штрафам у 390 тысяч рублёў адмяняецца. Суд прыняў пастанову паводле хадайніцтва мясцовай пракуратуры, куды пенсіянер і звярнуўся са скаргай.

Дзяўчынка з Баранавічаў адмаўляецца хадзіць у расейскамоўную школу

07.08.2014 Дзяўчынка з Баранавічаў адмаўляецца хадзіць у расейскамоўную школу

Дачка грамадзкай актывісткі з Баранавічаў Тацяны Малашчанкі Яся прынцыпова ня хоча атрымліваць адукацую на расейскай мове.

Салігорцы ўзбунтаваліся супраць незаконнай забудовы

06.08.2014 Салігорцы ўзбунтаваліся супраць незаконнай забудовы

Незаконнае будаўніцтва аўтамабільнай дарогі праз дваравую тэрыторыю ў адным з мікрараёнаў Салігорска стала прычынай масавай незадаволенасці мясцовых жахароў. Тушыць “пажар народнага гневу” кінуліся чыноўнікі райвыканкаму і ўпраўлення капітальнага будаўніцтва.

Жыхарам Віцебску ўдалося дамагчыся "амаль цвярозай" зоны адпачынку

05.08.2014 Жыхарам Віцебску ўдалося дамагчыся "амаль цвярозай" зоны адпачынку

Пасля масавых зваротаў да гарадскіх уладаў, складання інтэрнэт-петыцый і скаргаў у розныя інстанцыі просьба аматараў актыўнага правядзення часу была задаволена: у зоне адпачынку на набярэжнай Віцьбы больш не прадаюць моцныя спіртовыя напоі.

Брэст: ад дэпутатаў гарадскога савета зноў патрабуюць паведаміць пра час і месца сустрэч з выбаршчыкамі

05.08.2014 Брэст: ад дэпутатаў гарадскога савета зноў патрабуюць паведаміць пра час і месца сустрэч з выбаршчыкамі

Актывісты грамадзянскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс” накіравалі паўторны зварот на адрас пяці дэпутатаў мясцовага гарсавета і кіраўніка гэтага прадстаўнічага органа Мікалая Красоўскага.

У Маладэчне нарастае заклапочанасць дзейнасцю незарэгістраваных прарасійскіх арганізацыяў

05.08.2014 У Маладэчне нарастае заклапочанасць дзейнасцю незарэгістраваных прарасійскіх арганізацыяў

Да такой высновы прышлі ўдзельнікі круглага стала, які ладзіўся дэмакратычнымі актывістамі горада 4 жніўня з нагоды Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.

Брэст: сацыял-дэмакраты скардзяцца ў пракуратуру і дзяржаўны кантроль на мясцовы райвыканкам

05.08.2014 Брэст: сацыял-дэмакраты скардзяцца ў пракуратуру і дзяржаўны кантроль на мясцовы райвыканкам

Падставай для скаргі з’явіліся звесткі пра тое, што Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт аддаў у арэнду прыватнай фірме участак ракі Мухавец працягласцю 10 кіламетраў - ад мяжы горада Брэста да мяжы з Жабінкаўскім раёнам.

Алесь Бяляцкі заклікае падтрымліваць грамадзянскую супольнасць Беларусі і не губляць аптымізму (відэа)

04.08.2014 Алесь Бяляцкі заклікае падтрымліваць грамадзянскую супольнасць Беларусі і не губляць аптымізму (відэа)

4 жніўня ў розных краінах праходзіць Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі, прымеркаваны да гадавіны арышту нядаўняга палітвязня праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

КДБ прапанавала Яўгену Скрабцу стаць «сексотам»: абяцалі кватэру і «наладзіць» жыцьцё

01.08.2014 КДБ прапанавала Яўгену Скрабцу стаць «сексотам»: абяцалі кватэру і «наладзіць» жыцьцё

Журналіст Радыё Рацыя зь Берасьця Яўген Скрабец распавёў, як яго спрабавалі завербаваць супрацоўнікі КДБ пры спробе ўладкавацца на працу. Размова адбылася ў кабінэце галоўнага інжынэра Аўтобуснага парку № 1 ААТ «Брэстаблаўтатранс».

Мікола Купава: "Мы звернемся да аршанскіх раённых ўладаў, каб не заміналі праводзіць фэст"

28.07.2014 Мікола Купава: "Мы звернемся да аршанскіх раённых ўладаў, каб не заміналі праводзіць фэст"

Паводле намесніка старшыні аргкамітэту, ураджэнца Оршы, мастака Міколы Купавы, бардаўскі фэст "Аршанская бітва" мусіць сёлета адбыцца абавязкова – нягледзячы на тое, што ў апошнія гады ён апынуўся пад забаронай.

Салігорск: чыноўнікі “дзяржаўную ідаэлогію” атаясамляюць з “карпаратыўнай культурай”

28.07.2014 Салігорск: чыноўнікі “дзяржаўную ідаэлогію” атаясамляюць з “карпаратыўнай культурай”

Салігорскія праваабаронцы зафіксавалі новую прыхаваную форму насаджвання так званай “дзяржаўнай ідэалогіі” на прадпрыемствах раёна. Цяпер гэта робіцца пад маскай карпаратыўнай культуры. Выкарыстанне такога эўфемізму ў лексіцы дзяржаўных ідэолагаў вызнаецца абсалютна адкрыта.

Чарговы нумар бюлетэня “Брэсцкае права” з’явіўся ў Бярозаўскім і Івацэвіцкім раёнах

24.07.2014 Чарговы нумар бюлетэня “Брэсцкае права” з’явіўся ў Бярозаўскім і Івацэвіцкім раёнах

Жыхары гэтых раёнаў з задавальненнем азнаёміліся з новым выданнем. Бюлетэнь “Брэсцкае права” дапаможа грамадзянам атрымаць адказы на юрыдычныя пытанні. Па словах сябра БХК Валянціна Лазарэнкава, ужо шмат пытанняў паступіла ад чытачоў “Брэсцкага права” па лініі ЖКГ.

Магілёўцы просяць замяніць расійскія каналы на ўкраінскія і казахстанскія

24.07.2014 Магілёўцы просяць замяніць расійскія каналы на ўкраінскія і казахстанскія

На іх думку, на тэлеканалах “РТР”, “АНТ” і “НТВ” ідзе распальванне нацыянальнай варожасці. Адпаведныя лісты накіраваны Міністру сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусі Сяргею Папкову, старшыні “Белтэлерадыёкампаніі” Генадзю Давыдзьку і Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь Аляксандру Канюку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства