Навіны на тэму: грамадства

Міхась Кукабака: Гісторыя перапісваецца пад дыктоўку чарговага «правадыра» Пуціна

19.08.2014 Міхась Кукабака: Гісторыя перапісваецца пад дыктоўку чарговага «правадыра» Пуціна

Былы палітычны вязень пермскіх лагераў Міхась Кукабака падзяліўся з «Вясной» сваім меркаваннем наконт знішчэння адзінага музея памяці ахвярам ГУЛАГа «Перм-36».

Міхаіл Мяхедка: “Псіхушкі я не баюся, але не жадаў бы туды трапляць ізноў, там я ніхто і нішто”

19.08.2014 Міхаіл Мяхедка: “Псіхушкі я не баюся, але не жадаў бы туды трапляць ізноў, там я ніхто і нішто”

Жыхар Мінска Міхаіл Мяхедка 6 жніўня паспрабаваў перадаць свой зварот у Адміністрацыю прэзідэнта, за што быў адпраўлены ў Рэспубліканскі цэнтр псіхічнага здароўя ў Навінках. Вярнуўшыся, ён распавёў праваабаронцам падрабязнасці свайго затрымання і шпіталізацыі ў псіхіятрычную бальніцу.

Як віцебскі гарвыканкам арганізаваў сход жыхароў

19.08.2014 Як віцебскі гарвыканкам арганізаваў сход жыхароў

Прыхільнікі стварэння партыі БХД напісалі скаргу ў Міністэрства аховы здароўя наконт "фармальнага і недабрасумленнага выканання віцебскімі ўладамі даручэння Міністэрства аб правядзенні сустрэчы з зацікаўленымі бакамі па пытанні будаўніцтва паліклінічнага комплекса ў мікрараёне Білева, якая мелася адбыцца 30.07.2014г."

Берлінскія студэнты: Маладыя беларусы мусяць змагацца за свае правы і не губляць надзею (фота)

19.08.2014 Берлінскія студэнты: Маладыя беларусы мусяць змагацца за свае правы і не губляць надзею (фота)

Студэнты Свабоднага ўніверсітэта Берліна ў рамках усходнееўрапейскіх даследаванняў абралі для сябе Беларусь - па іх прызнанні, рэдкі кірунак. Паўплывала на іх выбар тое, што дагэтуль беларуская дзяржава карае людзей смерцю, грэбуючы правам на жыццё.

Пададзена заяўка на святкаванне  500-х угодкаў Бітвы пад Оршай

18.08.2014 Пададзена заяўка на святкаванне 500-х угодкаў Бітвы пад Оршай

Сябры Аргкамітэту па арганізацыі святкаваньняў звярнуліся ў Аршанскі райвыканкам з заяўкай на ўрачыстая імпрэзы, запланаваныя на 6 верасня на Крапівенскім полі. "Просім Аршанскі раённы выканаўчы камітэт забяспечыць грамадскі парадак на свяце і гарантаваць выкананне святочнай праграмы," – гаворыцца ў дасланай мясцовым уладам заяўцы.

Міліцыя праявіла пільную ўвагу да праведзенага ў Гомелі велашпацыру

17.08.2014 Міліцыя праявіла пільную ўвагу да праведзенага ў Гомелі велашпацыру

Міліцэйскага начальніка цікавіла – ці атрымалі дазвол веласіпедысты на катанне па горадзе ў складзе «арганізаванай калоны», хто з'яўляецца арганізатарам, куды збіраюцца ехаць маладыя людзі і дзе потым будуць сустракацца. У некаторых удзельнікаў экскурсіі праверылі пашпарты.

Жыхарка вёскі Дамамерычы просіць міністра юстыцыі адмяніць рашэнні адміністрацыйнай камісіі нелігітымнага складу

16.08.2014 Жыхарка вёскі Дамамерычы просіць міністра юстыцыі адмяніць рашэнні адміністрацыйнай камісіі нелігітымнага складу

Жыхарка вёскі Дамамерычы Клімавіцкага раёна Алена Марчанка 15 жніўня пабыла на прыёме ў міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алега Сліжэўскага і асабіста звярнулася да яго са скаргай на шматлікія парушэнні заканадаўства ў дзейнасці Клімавіцкага райвыканкама.

Жыхарка Клімавіцкага раёна падала пазоў у суд супраць участковага

15.08.2014 Жыхарка Клімавіцкага раёна падала пазоў у суд супраць участковага

Жыхарка вёскі Дамамерычы Клімавіцкага раёна Алена Марчанка 13 жніўня падала пазоў аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі ў суд Клімавіцкага раёна. У якасці адказчыкаў па пазову Алена Марчанка просіць прыцягнуць участковага інспектара Клімавіцкага РАУС Вадзіма Панасенка і УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Уладзімер Хільмановіч: «Амаль кожная вёска на Гарадзеншчыне мае свайго рупліўца беларушчыны»

14.08.2014 Уладзімер Хільмановіч: «Амаль кожная вёска на Гарадзеншчыне мае свайго рупліўца беларушчыны»

Гардзенскі краязнаўца Ўладзімер Хільмановіч у сэрыі «Гарадзенская бібліятэка» выпусьціў «Каляндарны краязнаўчы даведнік Гарадзеншчыны». Над выданьнем аўтар працаваў блізу 20 год.

Андрэй Макарэвіч: У Славянску працуюць фантаны, дзеці катаюцца на роварах

14.08.2014 Андрэй Макарэвіч: У Славянску працуюць фантаны, дзеці катаюцца на роварах

Музыка распавёў Радыё Свабода пра паездку ў Славянск і канцэрт для дзяцей украінскіх уцекачоў у Сьвятагорску. 12 жніўня на запрашэньне Фонду валянтэраў Украіны ён наведаў рэгіёны Данбасу, вызваленыя ад сэпаратыстаў.

Камітэт салідарнасьці з Украінай хоча распавесьці на Данбасе, у якіх умовах жывуць беларусы

12.08.2014 Камітэт салідарнасьці з Украінай хоча распавесьці на Данбасе, у якіх умовах жывуць беларусы

«Камітэт плянуе на восень паездкі на ўсход Украіны з удзелам бардаў, паэтаў, рэжысэраў», — паведаміла Радыё Свабода сяброўка камітэту, рэжысэрка Вольга Мікалайчык.

Шклоўскія ўлады ігнаруюць звароты грамадзян

12.08.2014 Шклоўскія ўлады ігнаруюць звароты грамадзян

Па словах Рыгора Кастусёва, ён вымушаны быў звярнуцца ў пракуратуру Шклоўскага раёна, бо шклоўскія чыноўнікі так і не далі ніякага адказу на яго двухразовыя пісьмовыя звароты з прапановамі на імя старшыні Шклоўскага райвыканкама Аляксандра Бойкі.

У Магілёве абмяркоўвалі пытанні росту карупцыйных злачынстваў у галіне сельскай гаспадаркі

11.08.2014 У Магілёве абмяркоўвалі пытанні росту карупцыйных злачынстваў у галіне сельскай гаспадаркі

У 2013 годзе – колькасць карупцыйных злачынстваў павялічалася на 30,5% у параўнанні з папярэднім годам і склала на 1,2% больш сярэдняга паказчыка па Беларусі. Толькі за 5 месяцаў 2014 года выяўлена 101 карупцыйнае злачынства.

Брэсцкіх чыноўнікаў пракуратура папярэджвае за парушэнне закона аб зваротах грамадзян

11.08.2014 Брэсцкіх чыноўнікаў пракуратура папярэджвае за парушэнне закона аб зваротах грамадзян

У пракуратуры Брэсцкай вобласці таксама паведамілі, што па выніках маніторынгу гэтых праверак адменена 2 незаконных акты, 47 службовых асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, 5 - да адміністрацыйнай, а яшчэ 40 афіцыйна папярэджаны аб недапушчальнасці парушэння закона.

Баранавічы: прадпрымальніку адмаўляліся прадставіць кнігу скаргаў і прапаноў у падатковай інспекцыі

09.08.2014 Баранавічы: прадпрымальніку адмаўляліся прадставіць кнігу скаргаў і прапаноў у падатковай інспекцыі

Толькі пасля таго, як індывідуальны прадпрымальнік Мікалай Чарнавус некалькі разоў патэлефанаваў у Міністэрства па падатках і зборах, такая кніга яму была прадстаўлена.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства