Навіны на тэму: ЕС-Беларусь
08.12.2009 Старшыня Еўрапарламенту асудзіў выкраданні
Старшыня Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк папярэдзіў улады ў Менску пасьля таго, як атрымаў зьвесткі пра выкраданьне Яўгена Афнагеля, актывіста руху "Эўрапейская Беларусь", які быў выкрадзены ў нядзелю невядомымі асобамі, вывезены зь Менску і потым адпушчаны.
02.12.2009 Ляран: “У дыскусіях дамінавала пытаньне адмены сьмяротнай кары"
На завяршэньне візыту ў Менск кіраўнік генэральнага дырэктарату Рады Эўропы па дэмакратыі і палітычных пытаньнях Жан-Люі Ляран правёў прэсавую канфэрэнцыю. “Гэта быў працоўны візыт, скіраваны на аднаўленьне кантактаў і супрацоўніцтва і нацэлены на будучую працу. Ён стаў сыгналам новай стадыі стасункаў паміж Беларусьсю і Радай Эўропы”, – заявіў журналістам спадар Ляран.
02.12.2009 Жан-Луі Ларан: Для адмены смяротнага пакарання трэба палітычная воля лідэраў краіны
Мінск наведаў кіраўнік Генеральнага дырэктарата Рады Еўропы па дэмакратыі і палітычных пытаннях Жан-Луі Ларан.
23.11.2009 Разняволенне СМІ павінна быць умовай дыялогу Еўропы з Беларуссю
Удзельнікі Канферэнцыі «Ініцыятыва „Усходняе партнёрства“ ў дачыненні да Беларусі: роля Літвы», якая адбылася ў Сейме Літвы 20 лістапада, сышліся ў выснове, што сродкі масавай інфармацыі — апошняе, што разняволяць беларускія ўлады. І, на думку прысутных, зробяць яны гэта толькі пры настойлівай пазіцыі Еўразвязу, прадстаўнікі якога часта разыходзяцца ў поглядах на «беларускае пытанне».
18.11.2009 Сяргей Мацкевіч: «Падчас брусэльскага мерапрыемства былі зроблены два важныя крокі”
Кіраўнік Рабочай групы Асамблеі НДА і сябра кіраўнічай рады Форума грамадзянскай супольнасьці Сяргей Мацкевіч каментуе вынікі першага пасяджэньня Форума.
18.11.2009 Прэзідэнт Еўрапарламента: «Гэта апошні шанец для рэжыму Лукашэнкі»
«Калі пасля 12 месяцаў мы не заўважым канкрэтнага прагрэсу на шляху да дэмакратызацыі, тады працэс збліжэння Еўразвяза і Беларусі неабходна спыніць», - заявіў Ежы Бузэк.
17.11.2009 Еўрасаюз прадоўжыў частковае прыпыненне санкцый
Еўрасаюз прадоўжыў частковае прыпыненне санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў і дзеянне санкцый да кастрычніка 2010 года. Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўнікоў МЗС краін Еўрасаюза ад 17 лістапада.
17.11.2009 Ці паказала Беларусь прагрэс у выкананні ўмоў Еўрасаюза?
Праваабаронцы, палітолагі і журналісты ацанілі змены па пяцібальнай шкале.
12.11.2009 АДС раяць Эўразьвязу працягнуць санкцыі
Апазіцыя патрабуе ад Еўрасаюза працягнуць маратрый, а не адмяняць візавыя абмежаванні для высокіх беларускіх чыноўнікаў
09.11.2009 ЕС папросяць пракантраляваць выкананне правоў журналістаў у Беларусі
Міжнародная федэрацыя журналістаў мае намер звярнуцца ў структуры Еўрасаюза з просьбай пракантраляваць беларускі ўрад у справе выканання правоў журналістаў. Пра гэта ў Берліне заявіў генеральны сакратар арганізацыі Айдан Уайт.
06.11.2009 Пургурыдэса не пусцілі ў Беларусь
Хрыстос Пургурыдэс у 2004 годзе быў спецдакладчыкам ПАРЕ па Беларусі і займаўся расследаваннем палітычных знікненняў. Ягоныя даклады пра зніклых людзей у Беларусі, а пазней — пра злоўжыванні ў сістэме крымінальнага правасуддзя ў Беларусі, атрымалі вялікі міжнародны розглас і падвысілі ўвагу да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
03.11.2009 70% грамадзянскага сектару Беларусі - пад пагрозай турэмнага зняволення
2 лістапада ў Мінску сабраліся ўдзельнікі канферэнцыі 'Форум грамадзянскай супольнасці 'Усходняга партнёрства': парадак дня для Беларусі'. Асноўнай мэтай імпрэзы - узгадненне пазіцый перад паседжаннем 16-17 лістапада ў Брусэлі І Форуму грамадзянскай супольнасьці шасці паслясавецкіх краінаў, запрошаных да ўдзелу ў праграме Еўразвязу 'Усходняе партнёрства'.
21.10.2009 Ж.-Э.Хольцапфель спадзяецца, што Беларусь увядзе мараторый на смяротную кару
Увядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне з’яўляецца ключавым элементам для далейшага развіцця ўзаемаадносінаў паміж Еўрасаюзам і Беларуссю. Пра гэта 20 кастрычніка падчас круглага стала, прысвечанага завяршэнню праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Спрыянне шырэйшаму ўжыванню міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека падчас адпраўленняў правасуддзя ў Рэспубліцы Беларусь”, заявіў ў размове з Еўрарадыё кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель.
12.10.2009 Стэфан Эрыксан: Беларускае грамадства гатова да абмеркавання пытання аб пакаранні смерцю
Беларускае грамадства гатова да абмеркавання пытання аб пакаранні смерцю. Такую думку выказаў сёння, 12 кастрычніка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Еўрапейскаму дню барацьбы супраць пакарання смерцю.
09.10.2009 Ці адменяць Артыкул 193-1 да паседжаньня Рады Эўразьвязу?
Міністар юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў заявіў 8 кастрычніка ў Менску, што Мінюст абмяркоўвае магчымасьць адмены артыкула 193-1 Крымінальнага Кодэксу з актывістамі палітычных партый і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці.










