Навіны на тэму: ЕС-Беларусь

Андрэй Палуда: "Пакуль няма сістэмных зменаў, новыя прысуды і расстрэлы могуць адбыцца ў любы момант"

04.05.2021 Андрэй Палуда: "Пакуль няма сістэмных зменаў, новыя прысуды і расстрэлы могуць адбыцца ў любы момант"

4 траўня каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі па праблеме смяротнага пакарання, арганізаванай Партугаліяй як краінай, якая старшынствуе ў Савеце Еўрапейскага саюза.

Новыя выбары і расследаванне парушэнняў правоў чалавека. ПАСЕ прыняла рэзалюцыі па Беларусі

21.04.2021 Новыя выбары і расследаванне парушэнняў правоў чалавека. ПАСЕ прыняла рэзалюцыі па Беларусі

Парламенцкая асамблея Савета Еўропы прыняла дзве рэзалюцыі па Беларусі: з патрабаваннямі да беларускіх уладаў пачаць шырокі нацыянальны дыялог, правесці новыя прэзідэнцкія выбары ўжо сёлета і расследаваць шматлікія факты парушэнняў правоў чалавека.

Сумесная заява 19 дзяржаў у падтрымку стварэння Міжнароднай платформы для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці

24.03.2021 Сумесная заява 19 дзяржаў у падтрымку стварэння Міжнароднай платформы для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці

Заява ад імя Аўстрыі, Бельгіі, Велікабрытаніі, Германіі, Даніі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Ісландыі, Канады, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Нідэрландаў, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Фінляндыі, Чэхіі, Швейцарыі і Эстоніі

Створана міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні да адказнасці вінаватых у парушэнні правоў

24.03.2021 Створана міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні да адказнасці вінаватых у парушэнні правоў

Новая міжнародная платформа для Беларусі будзе садзейнічаць працы па прыцягненні да адказнасці вінаватых у сур'ёзных парушэннях правоў чалавека ў Беларусі

Ад імя "Вясны" працягваюць рассылацца фэйкавыя лісты да еўрапейскіх парламентарыяў і амбасадараў

18.03.2021 Ад імя "Вясны" працягваюць рассылацца фэйкавыя лісты да еўрапейскіх парламентарыяў і амбасадараў

Ад імя Праваабарончага цэнтру “Вясна” працягваюць рассылацца фэйкавыя лісты на англійскай мове на электронныя адрасы еўрапейскіх парламентарыяў і амбасадараў еўрапейскіх краін.

Фэйкавы ліст ад імя "Вясны" быў дасланы на адрасы еўрапейскіх парламентарыяў і амбасадараў

22.02.2021 Фэйкавы ліст ад імя "Вясны" быў дасланы на адрасы еўрапейскіх парламентарыяў і амбасадараў

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, вечарам 19 лютага невядомымі нібыта ад імя праваабарончага цэнтра быў дасланы ліст па 85 электроных адрасах еўрапейскіх парламентарыяў і амбасадараў еўрапейскіх краінаў.

Алесь Бяляцкі: У візіце прадстаўнікоў амбасадараў краін Еўразвязу і ЗША - праява салідарнасці і маральнай падтрымкі ўсёй каманды “Вясны”

22.02.2021 Алесь Бяляцкі: У візіце прадстаўнікоў амбасадараў краін Еўразвязу і ЗША - праява салідарнасці і маральнай падтрымкі ўсёй каманды “Вясны”

На офіс Праваабарончага цэнтру “Вясна”, дзе не так даўно, 16 лютага, адбыўся ператрус, у панядзелак 22 лютага, завіталі прадстаўнікі амбасадаў краін Еўразвязу і Злучаных Штатаў Амерыкі.

Палітычныя зняволеныя ў Беларусі: погляд грамадзянскай супольнасці

02.12.2020 Палітычныя зняволеныя ў Беларусі: погляд грамадзянскай супольнасці

Паралельнае віртуальнае мерапрыемства дэлегацый Еўрасаюза ў ААН у Н’ю-Ёрку і арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі адбудзецца сёння ў сераду, 2 снежня.

Рада Еўропы заклікала беларускія ўлады спыніць гвалт і пачаць дыялог  

14.10.2020 Рада Еўропы заклікала беларускія ўлады спыніць гвалт і пачаць дыялог  

13 кастрычніка Рада Еўропы выступіла з заявай адносна сітуацыі ў Беларусі.

ПАCЕ ініцыюе стварэнне міжнароднага следчага органа па правапарушэннях у Беларусі

10.09.2020 ПАCЕ ініцыюе стварэнне міжнароднага следчага органа па правапарушэннях у Беларусі

Камітэт Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па юрыдычных пытаннях і правах чалавека прыняў заяву аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і прапанаваў заснаваць міжнародны Следчы камітэт па правапарушэннях, учыненых у рэспубліцы.

«Масавае запалохванне грамадзян ўладай або іншымі асобамі абсалютна недапушчальна і павінна быць спынена»

08.09.2020 «Масавае запалохванне грамадзян ўладай або іншымі асобамі абсалютна недапушчальна і павінна быць спынена»

Рада Еўропы сур'ёзна занепакоеная парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі, гаворыцца ў заяве генеральнага сакратара РЕ Марыі Пейчыновіч-Бурыч, распаўсюджанай 8 верасня прэс-службай гэтай міжнароднай арганізацыі.

У Савеце бяспекі ААН па ініцыятыве Эстоніі пройдуць слуханні па сітуацыі ў Беларусі

02.09.2020 У Савеце бяспекі ААН па ініцыятыве Эстоніі пройдуць слуханні па сітуацыі ў Беларусі

Як паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на МЗС Эстоніі, слуханні ініцыяваныя сумесна з ЗША і Вялікай Брытаніяй, якія з'яўляюцца чальцамі Савета бяспекі ААН, а таксама Канадай, Даніяй, Ісландыяй, Латвіяй, Літвой, Польшчай, Румыніяй і Украінай.

Сумесная заява місій ЗША, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і Еўрапейскага саюза адносна прымянення гвалту і рэпрэсій у Беларусі

28.08.2020 Сумесная заява місій ЗША, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і Еўрапейскага саюза адносна прымянення гвалту і рэпрэсій у Беларусі

Дыпмісіі падкрэсліваюць, што з часу выбараў яны былі сведкамі бесчалавечнага і непрапарцыйнага прымянення праваахоўнымі органамі сілы супраць мірных дэманстрантаў і простых грамадзян.

ЕС і Канада заклікалі ўлады Беларусі выконваць узятыя міжнародныя абавязацельствы

27.08.2020 ЕС і Канада заклікалі ўлады Беларусі выконваць узятыя міжнародныя абавязацельствы

Высокі прадстаўнік Еўрасаюза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль і міністр замежных спраў Канады Франсуа-Філіп Шампань выступілі з сумеснай заявай, у якой нагадалі ўладам Беларусі аб узятых міжнародных абавязацельствах, у тым ліку ў межах АБСЕ.

МЗС Літвы уключыў у "чорны спіс" 118 службовых асобаў, а ЕС не мае намеру спускаць на тармазах парушэнні правоў чалавека ў Беларусі

26.08.2020 МЗС Літвы уключыў у "чорны спіс" 118 службовых асобаў, а ЕС не мае намеру спускаць на тармазах парушэнні правоў чалавека ў Беларусі

МЗС Літвы прапануе ўвесці нацыянальныя санкцыі ў дачыненні да службовых асобаў Беларусі, а МЗС ФРГ заявіў, што Еўразвяз не мае намеру "пакідаць без адказу сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека і асноватворных прынцыпаў дэмакратыі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства