Навіны на тэму: ЕС-Беларусь

28.02.2012 Лёнінг: рэпрэсіі ў Беларусі павінны быць спыненыя

Упаўнаважаны фэдэральнага ўраду Нямеччыны па правах чалавека Маркус Лёнінг зрабіў заяву ў сувязі з вынясеньнем прысуду Сяргею Каваленку.

28.02.2012 Эштан: ЕС у сакавіку вызначыцца з санкцыямі ў дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў і бізнесменаў

Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан 27 лютага на прэс-канферэнцыі ў Бруселі падкрэсліла, што пазіцыя ЕС застаецца нязменнай — беларускія ўлады павінны вызваліць і рэабілітаваць усіх палітзняволеных, а таксама паважаць правы чалавека.

28.02.2012 Дэпутат бундэстага Марылуізэ Бек: супраць дысідэнтаў у Беларусі ідзе мэтанакіраваная барацьба

Прыгавор у дачыненні да віцебскага апазіцыянера Сяргея Каваленкі толькі пацвярджае той факт, што супраць дысідэнтаў у Беларусі вядзецца мэтанакіраваная барацьба, лічыць дэпутат бундэстага ад партыі "Зялёныя" Марылуізэ Бек.

27.02.2012 Еўрапейскі саюз адклаў “беларускае пытанне”?

Эксперты кажуць пра таемныя перамовы паміж Мінскам і Еўропай.

Рэзалюцыя Еўрапарламента па смяротным пакаранні ў Беларусі (тэкст)

17.02.2012 Рэзалюцыя Еўрапарламента па смяротным пакаранні ў Беларусі (тэкст)

Рэзалюцыя Еўрапейскага парламента ад 16 лютага 2012 гада па смяротным пакаранні ў Беларусі; у прыватнасці, па справах Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва

17.02.2012 Еўрапарлямэнт пералічвае ўмовы «размарозкі»

Еўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю, якая асуджае практыку сьмяротнага пакараньня ў Беларусі і заклікае ўлады ўвесьці мараторый на выкананьне гэтага пакараньня.

16.02.2012 Еўрадэпутат патрабуе вызвалення Івана Шылы

Дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі звярнуўся да міністра замежным спраў Польшчы Радаслава Сікорскага і амбасадара Польшчы ў Беларусі Лешака Шарэпкі з просьбай умяшацца ў справу актывіста “Маладога фронту” (зарэгістраваны ў Чэхіі) Івана Шылы.

Заява Прэзідэнта Еўрапарламента Марціна Шульца

16.02.2012 Заява Прэзідэнта Еўрапарламента Марціна Шульца

Пасля сустрэчы з камісарам па пытаннях пашырэння і палітыкі еўрапейскага суседства Штэфанам Фюле, якая адбылася 14 лютага ў Страсбургу, Прэзідэнт Еўрапейскага Парламента Марцін Шульц зрабіў заяву з асуджэннем сітуацыі ў Беларусі, патрабуючы памілаваць Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава, спыніць пераслед Сяргея Каваленкі і рэабілітаваць ўсіх палітычных зняволеных.

Андрэй Палуда: "На жаль, беларускія ўлады не прыслухоўваюцца да рэзалюцый Еўрапарламента"

16.02.2012 Андрэй Палуда: "На жаль, беларускія ўлады не прыслухоўваюцца да рэзалюцый Еўрапарламента"

Сёньня дэпутаты Еўрапарламенту абмяркуюць пытаньне сьмяротнага пакараньня ў Беларусі, Егіпце і Японіі. "Беларускія ўлады, на жаль, не асабліва прыслухоўваюцца да рэзалюцый Еўрапарламента. І асаблівых спадзяваньняў на тое, што гэтая рэзалюцыя зможа неяк паўплываць на сітуацыю, у нас застаецца ўсё меньш і меньш”,- мяркуе каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня” Андрэй Палуда.

15.02.2012 Старшыня Еўрапарламента заклікаў вызваліць Каваленку

Старшыня Еўрапейскага парламента Марцін Шульц заклікаў вызваліць актывіста Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ Сяргея Каваленку, які трымае галадоўку.

09.02.2012 «Вышэйшая школа Беларусі ператварылася ў інструмэнт палітычных рэпрэсіяў»

Грамадзкі балёнскі камітэт камэнтуе прапанову выключыць рэктараў ВНУ са сьпісу афіцыйных асобаў, на якіх накладзеныя санкцыі Эўразьвязу.

08.02.2012 Еўразьвяз: Не — расстрэлам і катаваньням!

Прадстаўніцтва Еўрапейскага Зьвязу ў Беларусі заклікала беларускія ўлады не прыводзіць у выкананьне сьмяротныя прысуды, вынесеныя асуджаным за тэракт у менскім мэтро Дзьмітрыю Канавалаву і Ўладзіславу Кавалёву.

Акцыя ў Празе “Беларусь: Правы чалавека выселілі”

06.02.2012 Акцыя ў Празе “Беларусь: Правы чалавека выселілі”

Раніцай 6 лютага каля брамы амбасады Рэспублікі Беларусь зьявіліся аўтамабілі з мэбляй і лозунгамі “Беларусь: правы чалавека выселілі”. Так пачалася акцыя ў падтрымку беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага і Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

02.02.2012 Эштан заклікала да ўвядзення мараторыя на смяротную кару ў Беларусі

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан заклікала да ўвядзення мараторыя на смяротную кару ў Беларусі.

Валянцін Стэфановіч сустрэўся з прадстаўнікамі палітычных колаў і грамадзянскай супольнасці Швецыі

01.02.2012 Валянцін Стэфановіч сустрэўся з прадстаўнікамі палітычных колаў і грамадзянскай супольнасці Швецыі

Падчас гэтых сустрэчаў Валянцін Стэфановіч падкрэсліў, што Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабаваў і патрабуе ад уладаў Беларусі неакладнага вызвалення ўсіх палітвязняў у краіне, што з’яўляецца безумоўнай перадумовай для любых кантактаў з боку ЕС з прадстаўнікамі афіцыйнага Менску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства