Навіны на тэму: ЕС-Беларусь
28.06.2012 Афіцыйны Мінск выступае супраць увядзення мандата спецдакладчыка ААН па Беларусі
Беларусь "возьме пад увагу" меркаванні, выказаныя падчас дыскусіі ў Савеце па правах чалавека ААН, заявіў па выніках сённяшняга абмеркавання пастаянны прадстаўнік краіны пры ААН у Жэневе Міхаіл Хвастоў.
13.06.2012 Эўразьвяз патрабуе вызваленьня палітвязьняў і свабодных выбараў
«Без прагрэсу ў двух важнейшых пытаньнях — вызваленьні палітвязьняў і стварэньні ўмоваў для правядзеньня свабодных і чэсных выбараў — ціск на беларускія ўлады з боку Эўрапейскага Зьвязу будзе толькі ўзрастаць», — такую заяву зрабіў увечары 12 чэрвеня ў Менску Джон К’еры — прадстаўнік службы зьнешніх сувязей Эўразьвязу.
16.05.2012 Сітуацыю ў Беларусі абмяркуюць падчас фестываля праваабарончых фільмаў у Бруселі
21 траўня ў Еўрапарламенце ў Бруселі ў рамках фестываля праваабарончых фільмаў “Адзін свет” пройдзе абмеркаванне бягучай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. У дыскусіі прымуць удзел праваабаронцы - Таццяна Рэвяка (ПЦ “Вясна”), Ліда Вацкова (“Чалавек у бядзе”) і Саша Кулаева (FIDH).
16.05.2012 Газета "Віцебскі рабочы" праводзіць "палітінфармацыю" для чытачоў
Такога на старонках выдання не было бадай што з савецкіх часоў: у абласной газеце цэлую старонку аддалі пад артыкул "Трывожная будучыня Еўропы". Чытачам распавядаюць, як "з міфічнай нагоды абароны правоў чалавека прадпрымаюцца беспрэцэдэнтныя абмежавальныя санкцыі ў адносінах да Беларусі", і што сапраўднай абаронай правоў займаюцца менавіта ў нашай краіне.
14.05.2012 Францыя мае намер рашуча дамагацца вызвалення Алеся Бяляцкага
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце французскага МЗСу з нагоды ўдзелу Пасла Францыі па правах чалавека Франсуа Зімерэ ў мерапрыемстве, арганізаваным у падтрымку Алеся Бяляцкага мэрыяй Парыжа 11 траўня.
08.05.2012 На Форуме Свабоды ў Осла абмяркуюць справу Бяляцкага
7-9 траўня ў Осла адбываецца традыцыйны Форум Свабоды. Грамадзкія актывісты, палітычныя лідэры, праваабаронцы і журналісты з усяго сьвету абмяркуюць сытуацыю з правамі чалавека ў аўтарытарных і таталітарных дзяржавах.
30.04.2012 Літоўскага парлямэнтара не пусьцілі ў Беларусь
Казімірас Уока накіроўваўся ў Беларусь, каб паўдзельнічаць у акцыі супраць будаўніцтва атамнай станцыі ў Беларусі.
25.04.2012 Віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента - Алесю Бяляцкаму: “Пішу, каб запэўніць Вас у рашучасці Еўрапарламента дамагчыся Вашага вызвалення”
Эдвард МакМілан-Скот (Edward McMillan Scott), віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага парламента па пытаннях дэмакратыі і правоў чалавека, напісаў ліст Алесю Бяляцкаму, у якім паведамляе, што санкцыі будуць працягвацца да таго часу, пакуль беларускі рэжым адмаўляе сваім грамадзянам у дэмакратыі і парушае правы чалавека.
25.04.2012 «Пасьля вызваленьня палітвязьняў ЭЗ зьніме санкцыі»
Міністар замежных справаў Швэцыі Карл Більдт сказаў Свабодзе, што Эўразьвяз зьніме санкцыі, якія наклаў на беларускі рэжым пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, калі будуць вызваленыя і рэабілітаваныя ўсе палітвязьні. Але iх вызваленьне і рэабілітацыя ня зьніме ўсіх праблемаў у дачыненьнях Брусэлю зь Менскам.
25.04.2012 Еўрадэпутат патрабуе ўмяшацца ў сітуацыю вакол Мікалая Статкевіча
Марэк Мігальскі, дэпутат Еўрапейскага парламента ад Польшчы, накіраваў зварот у Дэпартамент выканання пакаранняў МУС Беларусі, у якім звяртае ўвагу на тое, што апошнім часам Мікалай Статкевіч утрымліваўся ў адной камеры з чалавекам хворым на сухоты, а гэта з’явілася сур’ёзнай пагрозай здароўю палітвязня.
25.04.2012 Еўрадэпутат Марэк Мігальскі ўзяў шэфства над Сяргеем Каваленкам
Дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі, які з’яўляецца намеснікам сябра Дэлегацыі па стасунках з Беларуссю, будзе апякаваць Сяргея Каваленку.
17.04.2012 Краіны ЕС працягваюць кансультацыі аб вяртанні сваіх паслоў у Мінск
Між тым дата абмеркавання беларускага пытання Саветам ЕС невядомая. Найбліжэйшае пасяджэнне Савета ЕС адбудзецца ў Люксембургу 23 красавіка, але беларускае пытанне ў парадак дня пакуль не ўключана.
17.04.2012 Еўрасаюз заклікаў афіцыйны Мінск вызваліць астатніх палітзняволеных
З адпаведнымі заявамі выступілі 15 красавіка вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, еўракамісар па пытаннях пашырэння Штэфан Фюле і старшыня Еўрапарламента Марцін Шульц.
16.04.2012 На волі – Андрэй Саньнікаў і Зьміцер Бандарэнка
14 красавіка, напярэдадні Вялікадня, на свабоду выйшаў экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саньнікаў, які адбываў пакараньне ў калоніі “Віцьба-3”. На другі дзень раніцай з Магілёўскай калёніі №15 быў вызвалены Зьміцер Бандарэнка, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саньнікава, каардынатар «Еўрапейскай Беларусі». Указ аб памілаваньні падпісаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
06.04.2012 Еўрасаюз чакае вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла Мая Качыянчыч, прэс-сакратар Вярхоўнага прадстаўніка па замежных справах ЕС Кэтрын Эштан.










