Навіны на тэму: ЕС-Беларусь
05.12.2012 Еўракамісар Фюле: Вызваленне беларускіх палітвязняў застаецца для ЕС прынцыповым пытаннем (дапоўнена)
Вызваленне палітвязняў з’яўляецца перадумовай пачатку дыялогу Еўрапейскага Саюзу з афіцыйным Мінскам. Пра гэта еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыцы добрасуседства Штэфан Фюле ў чарговы раз заявіў падчас сустрэчы з намеснікам старшыні ПЦ “Вясна” Валянцінам Стэфановічам і старшынёй Беларускай асацыяцыі журналістаў Жаннай Літвіной, якая праходзіла 5 снежня ў Бруселі.
04.12.2012 III Еўрапейскі кангрэс правоў чалавека пройдзе 6 снежня ў Катавіцэ
6 снежня ў Катавіцэ (Польшча) пройдзе III Еўрапейскі кангрэс правоў чалавека. Арганізатарамі мерапрыемства з'яўляюцца офіс еўрадэпутата Марэка Мігальскага і асацыяцыя "Праект Шлёнск".
29.11.2012 АБСЕ: Канчатковая справаздача па выбарах з’явіцца бліжэйшымі днямі
Прэс-сакратар БДІПЧ АБСЕ Томас Раймер расказвае Еўрарадыё, хто піша справаздачу па парламенцкіх выбарах і чаму не баяцца, што не запросяць у будучым.
29.11.2012 Эўракамісар Фюле: «Беларусі трэба вызваляць палітвязьняў»
Сёньня ў Стакгольме пачаўся IV форум грамадзянскай супольнасьці праграмы «Ўсходняе партнэрства». Адкрыў форум эўракамісар Штэфан Фюле. Ён аддаў вялікую ўвагу тым падзеям, якія адбываюцца ў рамках праграмы «Ўсходняе партнэрства». І коратка распавёў пра сытуацыю ў кожнай з шасьці дзяржаваў праграмы.
29.11.2012 Францыя не пакідае без увагі Алеся Бяляцкага (дадаліся фота)
Франсуа Аланд, прэзідэнт Французскай рэспублікі, узвёў Суэр Белхасен, прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), у ранг кавалера ордэна Ганаровага легіёна. Ён прысвяціў гэтую ўзнагароду усім актывістам FIDH, і асабліва – тым, што знаходзяцца ў зняволенні, сярод іх і віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі.
16.11.2012 Марэк Мігальскі заклікае палітыкаў дабівацца сустрэчаў з палітвязнямі
Еўрапейскія палітыкі павінны дабівацца магчымасці сустрэчаў з беларускімі палітвязнямі, лічыць еўрадэпутат Марэк Мігальскі. З чарговым заклікам ён звярнуўся да прадстаўніка Еўрасаюза ў Беларусі Майры Моры, у меру магчымасці наведаць палітвязня Змітра Дашкевіча, які цягам апошняга часу падвяргаўся жорсткаму пераследу ў турме.
14.11.2012 Польскі амбасадар заклікаў вызваліць і рэабілітаваць палітвязьняў
Лешак Шарэпка заклікаў беларускія ўлады супрацоўнічаць з дакладчыкам ААН па правах чалавека ў Беларусі і заявіў пра нязьменнасьць пазыцыі Эўразьвязу і Польшчы ў адносінах да Беларусі:
14.11.2012 Вызваленне палітвязняў застаецца прыярытэтам Еўрасаюза
Еўрапейскі парламент будзе працягваць намаганні па вызваленні беларускіх палітвязняў, а таксама будзе рабіць чарговыя захады, каб была магчымасць наведвання іх ў турмах. Да гэтай пары ўсе спробы еўрадэпутатаў наведаць палітвязняў у Беларусі былі адхіленыя афіцыйным Мінскам, сказаў у размове з нашым радыё старшыня дэлегацыі Еўрапарламента па справах Беларусі Філіп Качмарэк.
13.11.2012 Праваабаронцы правялі першыя кансультацыі са спецдакладчыкам ААН па Беларусі
12 – 13 лістапада ў Беларускім доме правоў чалавека ў Вільні праходзіць сустрэча прадстаўнікоў праваабарончай супольнасці са спецыяльным дакладчыкам ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклашам Харашці.
12.11.2012 Ірына Халіп уганараваная прэміяй нямецкага ПЭН-цэнтру
Нямецкі ПЭН-цэнтр уганараваў Ірыну Халіп прэміяй Германа Кестэна «за яе барацьбу за прасоўванне дэмакратыі і свабоды слова».
08.11.2012 Мігальскі нагадаў пра Статкевіча ў турме
Эўрадэпутат Марэк Мігальскі накіраваў зварот да начальніка турмы № 4 у Магілёве і начальніку ДВП МУС Беларусі з патрабаваньнем спыніць рэпрэсіі ў дачыненьні да былога кандыдата ў прэзыдэнты Міколы Статкевіча.
08.11.2012 Жонкі палітвязняў сустрэліся са старшынём Еўрапарламенту
У Брусэлі адбыліся сустрэчы жонак палітвязняў Алеся Бяляцкага і Міколы Статкевіча — Наталлі Пінчук і Марыны Адамовіч — са старшынём Еўрапарламенту Марцінам Шульцам.
07.11.2012 Жонак Бяляцкага і Статкевіча сёння прымаюць у Брусэлі на вышэйшым узроўні
З Наталляй Пінчук і Марынай Адамовіч сустрэнуцца Шульц і Фюле.
06.11.2012 Лукашэнка выступае за ліквідацыю АБСЕ
Аб гэтым ён заявіў 6 лістапада, адказваючы на пытанні журналістаў.
03.11.2012 Восем краін Еўропы далучыліся да рашэння ЕС прадоўжыць санкцыі ў дачыненні да Беларусі
Гэта Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Македонія, Нарвегія, Сербія, Харватыя і Чарнагорыя.










