Навіны на тэму: ЕС-Беларусь
25.09.2013 МЗС: Мы не ўдзельнічаем у еўрапейскім дыялогу аб мадэрнізацыі, які быў запушчаны без кансультацый з урадам Беларусі
Пазіцыя Беларусі па праграме "Еўрапейскі дылог аб мадэрнізацыі" не змянілася. Аб гэтым БелаПАН заявіла намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына.
25.09.2013 Віганд: Вызваленне і рэабілітацыя палітзняволеных застаюцца абавязковай умовай нармалізацыі адносін ЕС і Беларусі
Пра гэта заявіў кіраўнік дэпартамента Расіі, Усходняга партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Гунар Віганд 24 верасня на сустрэчы з журналістамі ў Мінску.
23.09.2013 Амбасадар Вальфрам Маас: Падыход Нямеччыны да Беларусі не зьменіцца
Якім бы не быў новы ўрад ФРГ, падыход да Беларусі не зьменіцца, заявіў журналістам амбасадар ФРГ Вальфрам Маас.
17.09.2013 У Бруселі прэзентуюць кандыдатаў на атрыманне прэміі імя Сахарава
16 верасня ў Еўрапарламенце ў Брусэлі на паседжанні камісіі замежных справаў адбылася прэзентацыя кандыдатаў да сёлетняй прэміі імя Андрэя Сахарава.
17.09.2013 Андрус Крывас акцэнтаваў неабходнасьць вызваленьня палітвязьняў
Літва спадзяецца, што падчас яе старшынёўства ў радзе міністраў Эўразьвязу будзе дасягнуты якасна новы этап у дачыненьнях ЭЗ і Беларусі.
13.09.2013 Праваабаронцы абмеркавалі з уладамі Галандыі парушэнні правоў чалавека ў Беларусі
На працягу трохдзённага візіту Валянцін Стэфановіч (ПЦ "Вясна"), Жанна Літвіна (ГА "БАЖ"), расійскія праваабаронцы з Міжнароднага камітэта па кантролі за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі Вольга Захарава і Юрый Джыбладзэ наведалі Гаагу і Амстэрдам, дзе правялі шэраг сустрэч з прадстаўнікамі МЗС і Парламента Нідэрландаў, міжнародных і галандскіх НДА.
13.09.2013 Еўрапарламент ухваліў даклад Палецкіса пра сітуацыю ў Беларусі
Еўрадэпутаты заклікалі афіцыйны Мінск паважаць правы чалавека і рухацца ў напрамку дэмакратычных рэформаў, каб спыніць самаізаляцыю краіны ад Еўропы.
13.09.2013 Еўрапарламент вылучыў Бяляцкага, Лобава і Статкевіча на прэмію Сахарава
Свае подпісы пад вылучэннем беларускіх палітвязняў на гэтую прэстыжную прэмію паставілі 40 дэпутатаў Еўрапарламента.
12.09.2013 Еўрапарламент: Аднаўленне дыялогу з Беларуссю — толькі пры ўмове вызвалення палітвязняў
Еўрапарламент на сесіі ў Страсбургу вечарам 11 верасня абмеркаваў даклад аб сітуацыі ў Беларусі.
10.09.2013 Аляксандр Валчанін прапанаваў МЗС абмеркаваць пытанні ўзаемадзеяння з грамадзянскай супольнасцю ў Беларусі
Дэпутат Жодзінскага гарадскога Савета двух скліканняў, сябра Каардынацыйнага камітэта Нацыянальнай платформы “Усходняга партнёрства” Аляксандр Валчанін прапанаваў намесніцы міністра замежных спраў Беларусі Алене Купчынай абмеркаваць пытанні ўзаемадзеяння з грамадзянскай супольнасцю ў Беларусі.
04.09.2013 Еўрадэпутат звярнуўся ў Еўракамісію ў справе лекара Ігара Паснова
Еўрадэпутат Марэк Мігальскі звярнуўся ў Еўракамісіію, а таксама да міністра аховы здароў’я Польшчы Барташа Арлуковіча ў справе беларускага лекара Ігара Паснова.
30.08.2013 Паштоўкі да палітвязняў, падпісаныя ў рамках акцыі “Свабода х2”, не дайшлі да адрасатаў
Статкевічу і Змітру Дашкевічу. Знамянальна, што паштоўкі вярнуліся ў дзень, калі на волю выйшаў лідар "Маладога Фронту", - адзначае ініцыятар акцыі "Свабода х2" еўрадэпутат Марэк Мігальскі.
04.08.2013 Еўрадэпутаты выступілі з заявай з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю
Па ініцыятыве дэпутата Марэка Мігальскага і праваабарончай арганізацыі Libereco - Partnership for Human Rights 15 дэпутатаў зрабілі заяву аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
26.07.2013 МЗС Літвы: меры ЕС у дачыненні да Беларусі - заклік палепшыць становішча ў галіне правоў чалавека
Як паведамляе прэс-служба знешнепалітычнага ведамства Літвы, намеснік міністра замежных спраў Андрус Крывас 25 ліпеня ў ходзе дыскусіі студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і дыпламатаў краін Еўрапейскага саюза ў Вільні заявіў, што абмежавальныя меры ЕС у дачыненні да Беларусі - заклік прыняць істотныя меры для паляпшэння становішча ў вобласці правоў чалавека.
24.07.2013 МЗС Літвы: У Бруселі абмяркоўвалася пытанне пра вызваленне беларускіх палітзняволеных
На сустрэчы міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза і Усходняга партнёрства, якая прайшла 22 ліпеня ў Бруселі з удзелам кіраўніка беларускага МЗС Уладзіміра Макея, абмяркоўвалася пытанне пра вызваленне палітзняволеных у Беларусі. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе МЗС Літвы, якая старшынствуе ў ЕС з 1 ліпеня.










