Навіны на тэму: ЕС-Беларусь
14.11.2013 Еўрадэпутаты выказалі падтрымку незалежным беларускім СМІ
Польскія дэпутаты ў Еўрапейскім парламенце выступілі з ініцыятывай вылучыць еўрапейскія сродкі на падтрымку незалежных СМІ, якія вяшчаюць з Польшчы на Беларусь.
08.11.2013 Дыскусія TUT. Чорныя спісы ЕС - не санкцыя, а ўсяго дэманстрацыя пазіцыі. Пакуль безвыніковая
У студыі TUT.BY-ТВ на гэтую тэму дыскутавалі шэф-рэдактар газеты "Народная воля" Святлана Калінкіна, былы палітвязень Зміцер Дашкевіч і палітолаг Юры Чавусаў.
05.11.2013 На канферэнцыі Нацплатформы прагучалі планы пра Плошчу-2015
Адзін з удзельнікаў — 25-гадовы Яўген Бойка з Магілёва – агучыў на мерапрыемстве сваю ініцыятыву пад працоўнай назвай «Стратэгія-2015». Ключавое месца ў ёй займае падрыхтоўка людзей да вулічнай барацьбы, ці Плошчы, на будучых прэзідэнцкіх выбарах.
05.11.2013 Кіраўнікі дыпламатычных місій краін ЕС наведалі Курапаты і Трасцянец
Дыпламаты традыцыйна наведваюць гэтыя месцы з нагоды Дзядоў, Дня памінання продкаў, каб аддаць даніну павагі памяці ахвяраў.
31.10.2013 Дашкевіч: Эўразьвяз нешта наблытаў з уключэннем Аляксандра Лапаткі ў "чорны спіс"
Гэтак Зьміцер Дашкевіч пракамэнтаваў інфармацыю пра ўключэньне ў сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд ў Эўразьвяз, Аляксандра Лапаткі.
30.10.2013 З «чорнага спісу» ЕС выключаныя 13 чалавек, у тым ліку былая суддзя Вольга Комар
Афіцыйны часопіс Еўрасаюза 30 кастрычніка апублікаваў новы варыянт беларускага «чорнага спісу». У ім знаходзяцца 232 асобы і 25 прадпрыемстваў.
29.10.2013 Майра Мора: У спіс неўязных у ЕС будуць уключаныя яшчэ тры асобы
У Еўрасаюза сёння няма ніякіх падстаў для таго, каб скасаваць дзеючыя сёння абмежавальныя меры цалкам.
25.10.2013 Беларусь будзе на Віленскім саміце, нават калі не вызваліць палітвязняў
Такую заяву зрабілі для журналістаў генеральны дырэктар палітычнага дэпартамента МЗС Швецыі Турб’ёрн Сульстрэм і палітычны дырэктар МЗС Польшчы Яраслаў Браткевіч.
23.10.2013 Экспэрты БДІПЧ цікавяцца зьменамі ў Выбарчы кодэкс
У Менску зь візытам знаходзяцца экспэрты Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ. Яны правядуць сустрэчы з прадстаўнікамі Цэнтравыбаркаму і апазыцыі.
22.10.2013 Амбасада Польшчы: Міністры Сікорскі і Більт Мінск не наведаюць
Многія беларускія СМІ надрукавалі артыкул міністраў замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага і Швецыі Карла Більта. Матэрыял прысвечаны пяцігоддзю праграмы «Усходняе партнёрства».
21.10.2013 Санкцыі ЕС супраць Мінска будуць працягнутыя аўтаматычна
Візавыя і эканамічныя санкцыі ЕС супраць беларускіх уладаў будуць працягнутыя аўтаматычна яшчэ на адзін год, пачынаючы з лістапада.
10.10.2013 Майра Мора: ЕС гатовы абмяркоўваць з Мінскам пытанне адмены смяротнага пакарання
"У мяне склалася ўражанне, што на працягу апошніх двух гадоў у Беларусі часцей гавораць пра перспектывы адмены смяротнага пакарання", - адзначыла палітык.
07.10.2013 Сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі абмеркавалі на сустрэчы па чалавечым вымярэнні АБСЭ
На штогадовай сустрэчы АБСЕ па чалавечым вымярэнні 3 кастрычніка ў Варшаве прайшло паралельнае мерапрыемства «Захаванне правоў чалавека ў Беларусі: актуальнае становішча». Арганізатарамі дыскусіі выступілі Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і тры беларускія арганізацыі - Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый, Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Цэнтр прававой трансфармацыі.
03.10.2013 ПАСЕ: Вызваленне палітзняволеных і мараторый на смяротную кару — абавязковыя ўмовы для пачатку дыялогу з Мінскам
Неабходнымі ўмовамі для пачатку дыялогу Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) з беларускімі ўладамі з'яўляюцца вызваленне палітзняволеных і ўвядзенне мараторыя на смяротную кару ў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў заяве Камітэта ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі, размешчанай 3 кастрычніка на сайце асамблеі.
25.09.2013 Еўрадэпутат ладзіць акцыю ў падтрымку Міколы Статкевіча
Бюро еўрадэпутата Марэка Мігальскага ў Катавіцах арганізуе 13-га кастрычніка ў парку імя Тадэвуша Касцюшкі прабег прысвечаны палітычнаму вязню Міколу Статкевічу і сітуацыі з правамі чалавека у Беларусі.










